асто́яцца, астоюся, астоішся, астоіцца; зак.

1. Стаць спакойным, перастаць калыхацца (звычайна пра вадкасць). Вада перастала кіпець, астоялася, і тады на дне бляшанкі Антон Ягоравіч убачыў зусім зялёныя жытнія зярняткі. Чыгрынаў. Там вырывалася з балота Жоглаўка — рака-крыніца, варушыла ваду, не давала астояцца. Пташнікаў.

2. Утрымацца на нагах. Кірэй захістаўся, паліцаі памкнуліся падтрымаць яго, але ён адпіхнуў іх рукі, сабраў апошнія сілы і астояўся. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сухо́ўрыца ’сухая ежа, сухамятка’ (Нас.), ’калі сохнуць ад духоўнага недамагання’ (Варл.). Параўн. укр. дыял. сухі́вря ’сухамятка’, рус. дыял. сухо́вря, сухо́врица ’сухая, посная ежа; сухамятка’. Складанае слова, у аснове якога сухі (гл.) і дзеяслоў *vьrětiкіпець’ (Фасмер, 3, 813; ЕСУМ, 5, 487), параўн. урэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вірліць ’віраваць, вірыць’ (КТС). Да вір1 (гл.), вірыць (гл.). Суф. ‑л‑ (прасл. ‑l‑) надае дзеяслову экспрэсіўнае адценне. Утворана паводле бурліцькіпець’ і інш. Аб функцыі фарманта ‑l‑ гл. Вайян, Gram. comp. З, 334–335; Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 351–354; Слаўскі, SP, 1, 53–54.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́пці ’кіпці, вялікія кіпцюры’ (Бяльк.), пыпты ’пальцы на руках’ (Растарг.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад пыпець ’нарост; ціпун’ (гл.), збліжанае з кіпець ’пазногаць, кіпцюр’ (гл.), параўн. і кіпіць ’ціпун’ (гл.). Звяртае на сябе ўвагу паралелізм слоў балг. пішам ’дакранацца пальцам’ і піша, пітка ’ціпун’, паводле БЕР, 5, 245, не звязаных паміж сабой.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скіпе́ць1 ‘ускіпець, адкіпець, сплысці пры кіпенні, зварыцца (пра малако)’ (Бяльк., Сцяц., Сл. ПЗБ; мядз., Нар. словатв., Федар. 4; драг., Ск. нар. мовы; Юрч. Вытв.). Да кіпе́ць (гл.).

Скіпе́ць2 ‘згарэць яркім полымем’ (ТСБМ, Юрч. Вытв., Сл. ПЗБ), ‘разнервавацца, абурыцца’ (ТСБМ, Арх. Федар., Бяльк.), ‘зайсціся ад плачу’ (Бяльк., Юрч. Вытв.), ‘прапасці, згінуць’ (ТС), ‘раптоўна памерці, хутка скончыцца (пра жывёлу)’ (Сцяц. 2, Сцяшк. Сл.), скіпець на нажы ‘загінуць ад нажа, ад нажавой раны, вакол якой спяклася кроў’ (ТСБМ, Бяльк., Юрч. Вытв., Нар. Гом., ТС). Да скіпець1; спецыфічнае значэнне ў выразе скіпець на нажы вядома ва ўкр. скипі́ти на ножы ‘тс’ і ўзнікла, паводле Ларына (История, 34), на базе пераносных значэнняў *kipěti (гл. кіпець), што перадаюць душэўны стан: ‘дайсці да шаленства, лютасці’, ‘так раз’юшыцца, што схапіцца за нажы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Вірыць, ст.-бел. вирити, вирить ’абвінавачваць’ (Гарб.). Дзеяслоў, утвораны пры дапамозе суф. ‑it‑i ад ві́ра2 (гл.).

Віры́ць ’утвараць віры, круціць, бурліць’; ’бурліць, кіпець, вірыцца’ (БРС, КТС). Польск. уст. wirzyć się ’віраваць’, чэш. vířiti ’кружыцца, узнімацца, віраваць’, славац. víriť ’кружыцца’, víriť sa ’кружыцца (пра снег, ваду, паветра)’. Утворана ад вір1 пры дапамозе суф. ‑it‑i.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ква́піць ’тс’ (ТСБМ), ’цікавіць, прыцягваць увагу’ (Сцяшк.), ’накопліваць багацце’ (ТС). Укр. квапити ’прымушаць, падганяць’, польск. kwapić ’тс’, чэш. kvapiti ’хутка рухацца’, в.-луж. kwapić ’тс’. Слова адсутнічае ў паўднёваславянскіх мовах і на асноўнай рускай тэрыторыі. У адпаведнасці з вядомай версіяй (Бернекер, 655) каўзатыў да прасл. kypětiкіпець’. Дадатковым аргументам у карысць гэтай этымалогіі можна лічыць каш. pře‑kvapic ’выкіпець’. Гл. Слаўскі, 3, 459; ЕСУМ, 2, 414.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пру́дзіць (адзежу ў лазні) ’знішчаць вошы, прапарваць над вуголлем, дэзінфіцыраваць’ (Нас., Касп., Гарэц., Мік., Др.-Падб., Сл. ПЗБ; кіраў., Нар. сл.), ’апырскваць хімікатамі’ (іўеў., Сл. ПЗБ), пру́дзіцца ’сохнуць’ (Сцяшк.), ’прасушвацца ў лазні ў духу (пра бялізну)’ (талач., в.-дзв., Шатал.). Рус. арл., калуж., разан., смал. пру́диться ’грэцца (каля печкі)’, чэш. pruditi ’гарэць, награваць’, польск. prędanie ’гарэнне’ (Міклашыч, 263). Сюды ж серб.-харв. pruditi ’гарэць, паліць’, prúda ’крапіва’ (Скок, 3, 60). Паводле Фасмера (3, 388), магчыма, звязана з пруд1; у семантычных адносінах ён параўноўвае слав. *vrětiкіпець’ і літ. vérdu, vìrtiкіпець, бурліць, варыць’. Махэк₂ (488) узнаўляе прасл. *pruditi, якое лічыць роднасным ням. brennen ’паліць’. Гл. яшчэ Коген (Запіскі, 2, кн. 9, 93), які паўтарае версію Петарсана аб тым, што гэтыя словы ўзыходзяць да і.-е. *prend‑//*prond‑ і далей звязаны з прагнуць (гл.). Сюды таксама апру́дзіцца (гл.), параўн. серб.-харв. oprudilo (пра дзіця, якое абмачылася і ў яго пячэ ў паху) (Скок, 3, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гатава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Варыцца (пра ежу). На кастры ў чыгунку гатавалася юшка. Гамолка. // Кіпець, кіпяціцца (пра ваду, чай).

2. да чаго або з інф. Разм. Рыхтавацца да чаго‑н., наважвацца зрабіць што‑н. Гатавацца да ад’езду. // Вывучаць што‑н., рыхтавацца да якой‑н. дзейнасці. Новае месца, новыя людзі і тая работа ў школе, якую трэба было распачынаць на гэтых днях і да якой .. [Лабановіч] так доўга гатаваўся, — усё гэта займала яго думкі, і яму было лёгка і добра. Колас.

3. Зал. да гатаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кацёл (род. катла́) м., в разн. знач. котёл;

кухо́нны к. — ку́хонный котёл;

паравы́ к. — парово́й котёл;

папа́сці ў к.воен. попа́сть в котёл;

як у катле́ кіпе́ць — (как) в котле́ кипе́ть;

пабра́таўся гаршчо́к з катло́мпосл. гусь свинье́ не това́рищ

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)