Вірліць ’віраваць, вірыць’ (КТС). Да вір 1 (гл.), вірыць (гл.). Суф. ‑л‑ (прасл. ‑l‑) надае дзеяслову экспрэсіўнае адценне. Утворана паводле бурліць ’кіпець’ і інш. Аб функцыі фарманта ‑l‑ гл. Вайян, Gram. comp. З, 334–335; Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 351–354; Слаўскі, SP, 1, 53–54.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)