прыстаўны́, -а́я, -о́е.

1. Такі, які прыстаўляецца ці можа прыстаўляцца да чаго-н.

Прыстаўное крэсла (у тэатры). Прыстаўная лесвіца.

2. У граматыцы: прыстаўныя гукі — зычныя і галосныя гукі, што ўзнікаюць у пэўных фанетычных умовах у пачатку слова (напр.: «в» у слове «возера», «о» ў слове «Орша»).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Вены. Венскі тэатр.

•••

Венскае крэсла — від лёгкай і моцнай мэблі з гнутага дрэва.

Венскае пітво — слабіцельны сродак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыстаўны́, ‑ая, ‑ое.

Які прыстаўляецца да чаго‑н. або прыстаўлены да чаго‑н. Прыстаўное крэсла. □ Люся ўсё парывалася падняцца ў.. [самалёт] па шырокай прыстаўной лесвіцы. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адлама́ць сов. отлома́ть; отломи́ть;

а. но́жку крэ́сла — отлома́ть но́жку сту́ла;

а. кава́лак хле́ба — отломи́ть кусо́к хле́ба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Стол ‘від мэблі’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Стан., Сл. ПЗБ, ТС, Мат. Маг.), ‘харчаванне, харчы’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), ‘памінкі’ (Барад., Мат. Маг.), ‘под у жорнах’ (рас., Шатал.). Параўн. укр. стіл, рус. стол, стараж.-рус. столъ ‘стол; прастол; сядзенне’, польск. stół, в.-луж., н.-луж. stołкрэсла, стол; прастол’, чэш. stůl, славац. stôl, серб.-харв. сто̄, славен. stòlкрэсла; стол’, балг., макед. столкрэсла’, ст.-слав. столъ. Прасл. *stolъ ‘сядзенне; стол’ з’яўляецца дэрыватам ад прасл. *stьlati, *steljǫ (гл. сцяліць) і генетычна роднаснае літ. stãlas ‘стол’, ст.-прус. stalis, гоц. stōlsкрэсла’, якія Фасмер (3, 765), Покарны (1007), Фрэнкель (893), Бязлай (3, 319–320) далей узводзяць да прасл. *stojati < і.-е. *stā‑ ‘стаяць’. Але Курыловіч (JP, 33, 69) і Слаўскі (JP, 38, 229) указваюць, што націск Р. скл. адз. л. (стала́) сведчыць аб тым, што гэта жывое вытворнае ад *stьlati. Махэк₂ (590), Борысь (579) семантыку слова тлумачаць тым, што *stolъ першапачаткова — гэта што-небудзь пасланае (напрыклад, на зямлі) для яды і сядзення на ім; толькі потым яно пачало абазначаць мэблю. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1359; Бязлай, 3, 319; ЕСУМ, 5, 419.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падымі́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., чым і без дап.

Дыміць некаторы час. Дзядзька Ігналь адчыніў акно, узяў люльку, падыміў крыху і зноў сеў на крэсла. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трон, ‑а, м.

Багата аздобленае крэсла на спецыяльным узвышэнні — месца манарха ў час прыёмаў і іншых урачыстых цырымоній. // перан. Улада манарха; сімвал улады. Быць на троне.

[Грэч. thronos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мотня́ ж.

1. рыб. куль, род. куля́ м., матня́, -ні́ ж.;

2. (в шароварах) крэ́сла, -ла ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сту́лы ‘драўляныя слупкі падлогі’ (Бел. нар. жыллё, 37), сту́лле ‘штандары’ (Мат. Гом.), сту́льцы ‘брускі’ (Нік. Очерки). Рус. арханг. стул ‘паля ў фундаменце свірнаў, клецяў’, якое Тэрнквіст (цыт. па Фасмер, 3, 788) разглядае як запазычанне з ст.-швед. stol ‘стаяк’. У беларускай, магчыма, запазычанне з рускай, але яго шлях пранікнення вызначыць цяжка. Параўн. таксама сту́лак ‘табурэтка’ (Гіл.), сту́локкрэсла’ (ТС), сту́лец ‘крэселка’ (Нас.), якія, аднак, нельга разглядаць асобна ад сто́лак ‘зэдлік’ (Сцяшк.), сто́лак ‘табурэт’, сто́лецкрэсла’ (Нас.), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кро́сны (кро́сна) ’ткацкі станок’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Нар. сл., Выг., Маш., Федар., Мядзв., Гарэц., Дзмітр., Рам., Жыв. сл., Нік. Очерки, Шпіл. Путешеств., Нар. словатв., Сержп. Пр., Нар. лекс., Бяльк., ТС, Сл. паўн.-зах., Нас., Ян., Шат., Мат. Гом.). Укр. кросно, кросна, рус. кросно, кросна ’тс’, балг. кросно, макед. кросно, серб.-харв. кро̏сна, славен. krósna ’тс’, польск. krosna, чэш. krosna, славац. krosna, в.-луж. krosna, палаб. krosn ’тс’. Прасл. krosno, krosna ’драўляная рама як козлы або ткацкі станок’. Словаўтварэнне на ‑no, як sukno (< sukati), runo (< ruti). Але знайсці адпаведны дзеяслоў на славянскай або балтыйскай моўнай глебе не ўдаецца. Бліжэйшая паралель літ. krãsėкрэсла’. Мяркуецца, што сюды ж балта-славянская назва крэсла (гл.) (параўн. ст.-прус. creslan і слав. kreslo, якія марфалагічна супадаюць). Гл. крэсла (параўн. Тапароў, К–Z, 182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)