датачы́ць 1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

Скончыць тачэнне, выточванне чаго‑н. Датачыць дэталь.

датачы́ць 2, ‑точыць; зак., што.

Канчаткова стачыць што‑н. (пра насякомых, грызуноў і пад.). Моль датачыла сукно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даму́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Разм.

1. Канчаткова змучыць.

2. перан. З цяжкасцю давесці да канца, дакончыць што‑н. — Я ж прачытаў тваю дысертацыю. — Дамучыў? — з усмешкай спытаўся Максім. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапрацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.

1. што. Канчаткова завяршыць працу над чым‑н.; дадатковай апрацоўкай давесці да патрэбнай якасці. Дапрацаваць дысертацыю. Дапрацаваць раман.

2. Прапрацаваць да якога‑н. часу. Дапрацаваць да зімы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́караніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Канчаткова знішчыць, вывесці, зжыць. Выкараніць зло. □ Абурэнне супроць паноў і польскай ваеншчыны месцамі вылівалася ў паўстанне, і палякі прыкладаюць усе намаганні, каб выкараніць дух непакоры. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фіксава́цца, ‑суецца; незак.

1. Спец. Замацоўвацца ў адпаведным становішчы. Дэталь фіксуецца.

2. Адзначацца, замацоўвацца, запісвацца (у свядомасці, на паперы і пад.).

3. Сканцэнтроўвацца, з’асяроджвацца.

4. Канчаткова вызначацца, устанаўлівацца.

5. Зал. да фіксаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дабі́ць, ‑б’ю, ‑б’еш, ‑б’е; ‑б’ём, ‑б’яце; зак., каго-што.

1. Прыкончыць, прыбіць раненага, недабітага. Дабіць падстрэленага драпежніка. // Канчаткова разграміць, знішчыць. Дабіць ворага.

2. Разбіць астатняе; разбіць канчаткова недабітае. Дабіць апошнія талеркі.

3. Скончыць біць (пра гадзіннік і пад.). Куранты дабілі дванаццаты ўдар.

4. Убіваючы, дагнаць да пэўнага месца ці да канца. Дабіць кол. // Скончыць убіванне. Дабіць апошні цвік.

5. перан. Разм. Завяршыць выкананне якой‑н. работы. Дабіць пракос.

•••

Дабіць да ручкі — давесці да развалу, прывесці ў непрыгодны стан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаапраўда́нне, ‑я, н.

Апраўданне сябе, уласных учынкаў, паводзін. Каб канчаткова замацавацца на гэтым хісткім, няпэўным шляху самаапраўдання, Карызна з ліхаманкавай паспешнасцю бярэцца за абмеркаванне самае сутнасці справы, якая мае стаяць на ячэйцы. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ара́нжавы. Рус. оранжевый, укр. оранжевий. Беларускае з рускай, дзе ў XVIII ст. утворана на базе франц. orange ’апельсін’ (магчыма, паводле Фасмера, 3, 148, з ням. Orange) > оранж (1715); аранжарэярус. оранжерея, Крукоўскі, Уплыў, 78). Франц., ням. словы канчаткова ўзыходзяць да перс. näräng (магчыма, з санскр.). Локач, 125.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запрыго́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

1. Гіст. Зрабіць прыгонным. Запрыгоніць сялян.

2. перан. Заняволіць, закабаліць. — Таварышы! Нам няма чаго губляць, апроч сваіх ланцугоў! .. Толькі нашы пратэсты не дазваляюць канчаткова нас запрыгоніць. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дага́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. дагас, ‑ла; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Канчаткова пагаснуць. Вогнішча дагасла. Зара дагасла.

2. перан. Згаснуць, памерці. А трэці [сын], пранізаны куляй наскрозь, Дагас у турме на Лукішках. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)