датачы́ць ​1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

Скончыць тачэнне, выточванне чаго‑н. Датачыць дэталь.

датачы́ць ​2, ‑точыць; зак., што.

Канчаткова стачыць што‑н. (пра насякомых, грызуноў і пад.). Моль датачыла сукно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)