◎ *Наборсавацца, наборе уватысь ’наесціся, нахлябацца’ (кам., Сл. ПЗБ). Відаць, да борсаць, барсаць ’блытаць’ або барсиць ’працягваць аборы ў лапці; кідаць’ (гл.) з характэрным для экспрэсіўных утварэнняў пераходам ад канкрэтнай семантыкі да ’есці’, параўн. нарэзацца, налупіцца, набрицца і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́ждзень ‘тыдзень’ (ТС, ПСл, Нар. Гом., Арх. Вяр.), ты́ждень ‘тс’ (Растарг.), ты́ждэнь ‘тс’ (Бес., Сл. Брэс.; лельч., Нар. лекс.), ты́ждэн ‘тс’ (кам., Сл. ПЗБ), ты́ждань ‘тыдзень’ (калінк., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ты́ждынь ‘тс’ (зах.-пал., Бел. дыял. 3), ты́жджэнь ‘тс’ (кам., Сл. ПЗБ, ТС, Альп.), тэ́ждынь ‘тс’ (драг., Сл. Брэс.), ты́джань і ты́жань ‘тс’ (Ян., ПСл), ст.-бел. тыждень, тыйжьдень ‘тс’ (ГСБМ). Параўн. укр. ти́ждень, ст.-чэш. týždeň, славац. týždeň. Гл. тыдзень. Пра мажлівасць другаснага спалучэння жд у палескіх гаворках сведчаць прыклады прыежда́ць ‘прыязджаць’, адʼежда́ць ‘ад’язджаць’ і інш. (ТС). Сюды ж тыжднёўка ‘тыдзень’, тыжнёваць ‘знаходзіцца тыдзень у пэўным месцы’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лугаві́к ’грыб апенька’ (навагр., Сцяшк.), ’апенька лугавая, Marasmius oreades Fr.’ Названы паводле месца, дзе грыб сустракаецца (параўн. яшчэ кам. бырэзовы, ольховы опэнькы, маст. падарожнікі, драг. пудорожныкь (Жыв. сл.). Сюды ж, відаць, можна аднесці і балг. лугачка ’шампіньён звычайны, Agaricus campestris’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рызі́ны ’галёшы’ (гом., добр., чач., ветк., кам., жлоб., ЛА, 2), рэзі́на ’гумовы абутак’ (ПСл). Утворна ад рызі́на ’гума’ (гл.) у выніку метанімічнага пераносу назвы рэчыва, з якога зроблены прадмет, на сам прадмет; параўн. фу́тра ’шкура звера’, ’зімовая вопратка з такіх шкур’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Камлу́к 1 ’дужка ў плеценым посудзе (кашалі), у баране’ (Сцяш.; зэльв., Сцяц.; навагр., свісл., Шатал.), свісл. кам‑ лучок ’тс’ (Сл. паўн.-зах.) — у выніку распадабнення б да каблук (гл.).
◎ Камлу́к 2 ’абцас’ (паст.). З рус. каблук ’абцас’ (Сл. паўн.-зах., 2. 390),
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Лагаві́цца, лаговэтыся ’лятаць’ (кам., Сл. паўн.-зах.). Укр. лаговіітися ’тс’, польск. legować ’тс’, ст.-польск. legawać ’часта лажыцца’, н.-луж. z‑lagowaś, в.-луж. z‑lehować ’накладваць’, чэш. po‑legovati ’класціся’. Другасны ітэратыў ад прасл. legati (Слаўскі, 4, 110). Да лягаць (гл.).⇉*
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лямпэрыя, лямпэра ’шалёўка’ (брэсц., кам., Нар. сл.), ’ліштва ў акне’ (глыб., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. lamperia ’ніжняя частка сцяны, пафарбаваная алейнай фарбай; каляровая паласа або ліштва з дрэва ці з камення, якая аздабляе сцяну’, якое з франц. lambris ’тс’ (Слаўскі, 4, 43).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перадра́га, (пырыдря́га) ’непагадзь (дождж, слата, снег)’ (кам., ЖНС), рус. передря́га ’тс’. Русізм (?). Да пера- і ⁺драга/дря́га́, якое да прасл. *dręga, *dręgy < *dręgati, звязанага этымалагічна з *dŕ̻gati (рус. дёргать), *drъgati (параўн. дры́гаць) і з drъžati (усх.-маг. дрыжаць) (SP, 4, 221–222).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трайні́ла, трайня́, трэйня́ ’вілкі, што злучаюць задок воза з перадком’ (Сл. ПЗБ; гродз., кам., чавус., касцюк., ЛА, 2), параўн. польск. дыял. trei̯niła ’кавалак дрэва з развілкай’. Меркаванне пра запазычанне з літ. trainìlas ’тс’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 5, 112) не пераконвае, параўн. трайня 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паясні́ца, пояснэ́ца, поясні́ца, паесні́ца ’частка спіны крыху ніжэй пояса’, ’паласа тканіны, пояс у спадніцы, штанах’ (ТСБМ, Бес.; пух., бяроз., кам., стаўб., навагр., арш., мазыр., хойн., КЭС; Касп.), ’нашыйнік (у жывёл)’ (карэліц., Сл. ПЗБ). Да по́яс (гл.). Аб суфіксе ‑ніц‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 164.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)