пазагара́цца, ‑аецца; зак.
1. Загарэцца, пачаць гарэць — пра ўсё, многае. Пазагараліся хаты. □ Пазагараліся кастры, ад іскры полымя гарыць. Дубоўка.
2. Пачаць свяціцца, блішчаць — пра ўсё, многае. Пазагараліся ліхтары на вуліцах. Пазагараліся зоркі на небе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радко́м, прысл.
Разм. У адзін рад. А як ужо пачне змяркацца І зоркі ў небе замігаюць, Пужаць іх страхі пачынаюць. Тады браты радком садзяцца, Плячо ў плячо, але прызнацца, Што страшна ім, ніхто не хоча. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спаконве́чны, ‑ая, ‑ае.
Які існуе спакон вякоў, спрадвечны; пастаянны. І гудок пралятаў над, глухім гарадком І ляцеў за раку ў спаконвечныя нетры. Зарыцкі. Вобраз вячэрняй зоркі — гэта ж і ёсць спаконвечны вобраз беларускай народнай песні. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
празо́рлівы, ‑ая, ‑ае.
Здольны прадбачыць будучае; праніклівы. «Чаму яно так выходзіць? — думала ідучы Аксіння. — Ці гэта я такая адкрытая, простая, ці людзі сталі вельмі ж ужо празорлівымі, — нічога ад іх не схаваеш...» Кулакоўскі. // Зоркі, пільны (пра вочы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трайча́ткі ’Стажары’ (шчуч., Сл. ПЗБ), аднак, зыходзячы з ілюстрацыі да слова (тры зоркі радком ідуць, адна каля аднае), гэта Арыён (а не Плеяды). Відаць, можна гаварыць аб уплыве польскай мовы, параўн. дыял. trojaki, trójki, trzy jutrzenki, trzy gwiazdy w kupie — назвы, звязаныя з лічбай тры (Купішэўскі, Słownictwo, 92–93), гл. трайчак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
церусі́цца, цярусіцца; незак.
Разм. Тое, што і церушыцца. Ціхі іней цярусіцца з белых бяроз. Куляшоў. Тытунь, нібы знарок, церусіцца ў непаслухмяных пальцах. Мележ. На галінах асядалі, разбураліся зоркі сняжынак, і на дол павольна церусіўся снег, рэдкі, лёгкі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ззя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.
1. Вылучаць ззянне.
Ззяюць зоркі.
На грудзях ветэрана ззяюць узнагароды.
2. перан., чым і ад чаго. Блішчаць, выражаючы якія-н. пачуцці (пра вочы), або свяціцца радасцю, шчасцем і пад. (пра чалавека).
Вочы ззяюць ад шчасця.
Твары людзей ззялі радасцю.
3. Тое, што і зеўраць.
У адной са сцен ззяла вялікая прабоіна.
|| наз. ззя́нне, -я, н. (да 1 знач. і пра вочы, твар, да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
з’яві́цца, з’яўлю́ся, з’я́вішся, з’я́віцца; зак.
1. Прыйсці куды-н. па выкліку, па якой-н. афіцыйнай неабходнасці.
З. ў час.
З. ў суд.
2. Прыйсці, прыбыць.
Дадому сын з’явіўся позна вечарам.
3. Узнікнуць, паказацца перад вачамі, паявіцца.
На небе з’явіліся першыя зоркі.
4. Узнікнуць, пачаць існаваць.
З’явілася новая думка.
5. Стаць, зрабіцца чым-н.
Прастуда з’явілася прычынай хваробы.
◊
З’явіцца на свет — нарадзіцца.
|| незак. з’яўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз. з’яўле́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дрыгаце́ць, ‑ціць; незак.
Разм. Дрыжаць, трэсціся, калаціцца. Глуха калацілася паветра ад стрэлаў гармат, і з ім калаціліся-дрыжалі вокны-шыбы, і хатка дрыгацела, як калыска. Нікановіч. // Мігцець, трапятаць. На ясным небе загараліся зоркі, дрыгацелі, свяціліся рознакаляровымі агеньчыкамі, пераліваліся. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імглі́сты, ‑ая, ‑ае.
Зацягнуты імглой; з імглой. Імглістае паветра. Імглістае неба. □ Стаяла імглістая зімовая раніца. Лупсякоў. Вецер б’е ў нямы курган, — Шапаціць імглісты бор. Купала. // Няяркі, няясны, пакрыты імглой. Імглістыя зоркі. □ За белымі хмарамі блукаў сонны імглісты месяц. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)