Праяты́рыць ’прайграць грошы’ (Нас.). Магчыма, слова ўтворана на беларускай глебе ад польск. tyrać, terać ’губіць, знішчаць; траціць (час, годы і да т. п.)’ з дапамогай прыставак пра- і а‑ (гл. a2) з інтэрвакальным ‑j‑. Няясна, ці адносіцца сюды ж рус. паўн. проты́рить, проты́ркаць ’прагуляць, прамантачыць’. Магчыма, апошняе да ты́ркаць, то́ркаць. Хутчэй за ўсё, да гукапераймальнага тырр, параўн.: грошы тырръ, и покацились (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́халле ‘гніль, старызна, нікому не патрэбныя рэчы’ (Мядзв.), трахо́лле ‘старая парваная адзежа’ (Юрч. Сін.), ‘лахманы’ (Юрч. Мудр.), тряхо́льля ‘транты’ (Юрч.). Параўн. рус. дыял. трехо́лье, треха́лье ‘тс’, якія Куркіна (Этимология–1983, 27) збліжае з балг. тракам ‘стукаць, тарахцець’, літ. trėkti ‘псаваць, знішчаць’. Магчыма, вытворнае ад траха́ць ‘трэсці’ (гл), параўн. трасару́бка і наватвор траса́ць (гл. трэсці); пра сувязь асноў гл. Фасмер, 4, 113.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ні́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; незак., каго-што.

Знішчаць, разбураць, пустошыць, не даваць развівацца. Агонь перакідваўся з хаты на хату, без жалю спапяляў і нішчыў усё на сваім шляху. Шчарбатаў. Раз’юшаныя безвыніковай барацьбой з народнымі мсціўцамі, акупанты нішчылі паселішчы. «Звязда». Хмара чорная не будзе Нішчыць градам каласы! Васілёк. / у перан. ужыв. У вобразе струхлелага дуба Я. Колас паказаў царскі лад, які душыў і нішчыў усё жывое ў краіне. Казека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руйнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак., што.

Ператвараць у руіны; разбураць. Б’юцца князі між сабою за ўладу і багацці, пустошаць сваімі войскамі суседнія землі, паляць і руйнуюць гарады, нішчаць людзей. В. Вольскі. Бывае і так, што руйнуе Плаціну вада; у гэтую пору Струяцца апошнія хвалі І сохне няшчасны ставок. Багдановіч. // Ліквідаваць, знішчаць. А лепш за ўсё гаіла .. [Зосіны] душэўныя раны дабрата людская. Яна руйнавала рэшткі недаверу яе да людзей і жыцця. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Труці́цьзнішчаць атрутай, рабіць шкоду атрутнымі рэчывамі’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Ласт., Касп., Байк. і Некр., Гарэц., Яруш., ТС, Варл., Сл. ПЗБ), труці́цса, тру́ціцса ‘турбавацца, мучыцца, непакоіцца’ (Кліх), ст.-бел. трутити перан. ‘пазбаўляць радасці, рабіць непрыемным’ (ГСБМ). Парны па трыванні дзеяслоў да атруціць (гл.), параўн. чэш. мар. otrutit ‘атруціць’. Узнік у выніку кантамінацыі *truti і *traviti пры ад’ідэацыі ст.-польск. truciźnik, truciciel(ka) або непасрэдна ад труць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

латашы́ць, ‑ташу, ‑тошыш, ‑тошыць; незак., каго-што.

Разм.

1. Ірваць без разбору, псуючы і спусташаючы. Латашыць яблыкі. Латашыць суседскі гарох. □ Мы латашылі ўсё, што трапляла пад руку: бручку, моркву, цыбулю, часнок, памідоры. С. Александровіч.

2. Знішчаць, з’ядаючы і топчучы. Латошаць коні канюшыну. // Спусташаць. Рыгор з Паўлам накіраваліся ў лес. — Латошаць лес, як траву! — пашкадаваў Павал. — Што ж, лес сякуць — трэскі ля[ця]ць! Гартны. // Рабаваць. Латашыць чужыя клункі.

3. перан. Біць, лупцаваць. Як скоціцца .. [дзед], як пагоніцца за хлопцамі, як пачне латашыць кульбаю! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пресека́ть несов.

1. (прерывать связь) перарыва́ць, перапыня́ць;

2. (прекращать) спыня́ць; (класть конец) кла́сці кане́ц (чаму-небудзь); (уничтожать) знішча́ць; выкараня́ць;

пресека́ть разгово́ры спыня́ць размо́вы;

пресека́ть злоупотребле́ния кла́сці кане́ц злоўжыва́нням, спыня́ць злоўжыва́нні; см. пресе́чь;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тэміе́жнік ‘прыгнятальнік’ (Сл. ПЗБ), тэміе́жытізнішчаць, высякаць’ (там жа), ст.-бел. тямяжити ‘прыгнятаць’ (1598 г., ГСБМ). З польск. ciemiężca ‘тс’ з падляшскай фанетыкай і заменай арыгінальнага суфікса на рэгулярны для беларускай мовы суфікс ‑нік са значэннем ‘асоба мужчынскага полу па роду дзейнасці ці па схільнасці да чаго-небудзь’ або ўтвораны непасрэдна ад запазычанага дзеяслова. З польск. ciemiężyć ‘прыгнятаць, прыціскаць’, што да прасл. *temati ‘прыціскаць, душыць’ (Борысь, 80), гл. тамі́ць. ЕСУМ (5, 544) для адпаведнага запазычанага ўкр. темя́жити дапускае сувязь з тімʼя ‘цемя’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пага́ніць 1, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што.

Разм.

1. Пэцкаць чым‑н., рабіць брудным. Паганіць хату. Паганіць рукі.

2. Ганьбіць. [Лясніцкі:] — Ваш стараста — здраднік. Суровая рука народа павінна знішчаць такіх мярзотнікаў, каб яны не паганілі нашу зямлю, не атручвалі наша чыстае паветра. Шамякін.

пага́ніць 2, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Разм. Неадабральна, дрэнна адазвацца пра каго‑, што‑н. Раніцою ўстане [муж] і без слова ідзе на ток. Прыйдзе адтуль чорны ад пылу,.. памыецца і без слова садзіцца снедаць. Арыне іншы раз хочацца, каб ён паганіў ці пахваліў снеданне, і яна дапытваецца ў яго пра гэта. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тру́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; незак., каго-што.

Разм.

1. Біць, крышыць на дробныя часткі. Ногі рвуцца самі, лезуць у снег, крышаць нешта цвёрдае і хрусткае пад сабою — гэта ступаюць на шкло, трушчаць яго на друзачкі... Пташнікаў.

2. Ламаць, крышыць, разбураць. А міны ўсё вылі і вылі, трушчылі дрэвы, ссякалі галлё, запальвалі зямлянкі. Шамякін. Там, дзе дзік ламачча трушчыць, Дзе мелодый — незлічона, У славутай нашай пушчы — Рай для птушак і вучоных. Панчанка.

3. Знішчаць каго‑, што‑н. [Соміку] яскрава ўявілася, як рушыцца ўніз грузны кавалак, падбірае, камечыць і трушчыць пад сабою Рыгора. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)