мякчэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рабіцца мяккім, мякчэйшым. Надвор’е сёння спякотнае, нават асфальт мякчэе пад нагамі. В. Вольскі. — Тытунёвую расаду пасеялі, як толькі пачала мякчэць зямля. Кулакоўскі.

2. перан. Лагаднець, дабрэць. — Хто гэта? Чужы нехта? — голас у Грасыльды мякчэў, калі яна падыходзіла бліжэй. Пташнікаў. Валодзя паступова пачаў мякчэць і здавацца. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прымсці́цца (пры́мсьціцца, пры́мсьціць) ’здацца, падацца; прымроіцца’ (Ласт.), параўн. рус. примститься ’прымроіцца, здацца; прысніцца’. Арэальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *мсці́ць/мсці́цца адпаведнай семантыкі (гл. амонімы ў артыкуле мста ’помста’), якое працягвае прасл. *mьstiti ()2здавацца, мроіцца’, этымалагічна тоеснага *mьtьsь і роднаснага лексемам гнязда прасл. *mitъ/mitь, *mitě, *mititi, *mitusь, *mitusiti, *mьtnina (ЭССЯ, 21, 171–172). Параўн. пры́мха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мро́іцца, мроіцца; незак., каму і без дап.

1. Уяўляцца ў думках; здавацца. І мроіцца ў напаленым прасторы Усмешка з-пад пракураных вусоў. Лось. [Любе] мроіўся шчэбет і здавалася, што спявае ўвесь лес. Няхай. Аўгусту Эрнэставічу мроіцца, што вось-вось з-пад ядлоўцавага куста высунецца руля вінтоўкі. Навуменка.

2. З’яўляцца ў снах, сніцца. Прыемна і мякка цікае гадзіннік, і ў салодкай дрымоце мрояцца розныя сны. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагража́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўтрымлівае ў сабе пагрозу, выражае пагрозу. Пагражальны тон. □ Аляксей раптам спыняецца, энергічна робіць пагражальныя жэсты рукамі. Якімовіч. Пан Маслянка першы пачаў губляць цярпенне. Ад яго інтэлігентнасці мала што засталося, у голасе пачалі гучаць суровыя пагражальныя ноткі. Машара.

2. Які грозіць небяспекай; небяспечны. Пагражальны характар падзей. □ Наваліўшыся так раптоўна, хвароба не жадала хутка здавацца, і становішча дзяўчынкі было пагражальным. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праклён, ‑у, м.

1. Лаянкавае слова, лаянка, абурэнне. Але Базыль, не зважаючы на лаянку і праклёны жонкі, хутка прапаў у чорных дзвярах сянец... Нікановіч. — Каб на вас халера, — паслала.. [Алаіза] некаму праклён. Арабей.

2. Крайняе асуджэнне, якое суправаджаецца злавесным прадраканнем, пажаданнем. — Праклён вайне! — вось што.. [Томас] сказаў. Васілёнак.

3. у знач. выкл. Ужываецца для выказвання гневу, раздражнення, абурэння. [Клюге:] Але ніхто не думае здавацца, Ніхто не трусіць... О, праклён!.. Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сдава́ть несов.

1. в разн. знач. здава́ць; см. сдать;

2. (о весе) убыва́ць;

3. (ослабевать, стареть) разг. падава́цца, слабе́ць; здава́цца;

4. (становиться неисправным) не вытры́мліваць, псава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́рыцца, ма́рыцца; незак.

1. Уяўляцца, здавацца ў думках. Мне марыцца: Нібыта той дарогаю З адвечнасці вярнуліся гады... Кляшторны.

2. безас. Аб жаданні або мажлівасці марыць. Канец вайне! Вось ён — глыбокі тыл! Як ціха тут! Як марыцца салодка! З. Астапенка.

мары́цца, мару́ся, мо́рышся, мо́рыцца; незак.

1. Таміцца, мучыцца. [Тэкля:] Хай размятуць вас віхуры крутыя, Каб не марыліся нашыя дзеці, Каб не стагналі ў няволі старыя! Глебка.

2. Зал. да марыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́мацца, ‑аецца; безас. незак.

1. Уяўляцца ў думках; здавацца. Не то сніцца, не то думаецца Агею пра тое страшнае, што здарылася з ім у асеннюю раніцу. Крапіва. [Любе] думалася, што з кожнага акна на яе паказваюць пальцамі. Чорны.

2. Аб стане роздуму, разважання, абдумвання чаго‑н. [Косцік] любіць марыць у адзіноце. Тады неяк лёгка і раздольна думаецца. С. Александровіч. Дзе ўзяў бацька ключ, каб адамкнуць хату — аб гэтым не думалася. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выгляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Мець які‑н. выгляд; здавацца каму‑н. кім‑, чым‑н. Выглядаць героем. □ Каця хадзіла заўсёды ў камбінезоне, у простых чаравіках, і выглядала звычайнай трактарысткай. Чарнышэвіч. Усе [сяляне] выглядалі так, як бы неўзабаве павінна было штось зрабіцца. Колас.

2. Віднецца, быць відным. Сонца зайшло.. за.. таполі, верхавіны якіх ледзь выглядалі з-за ўзгорка. Шамякін.

3. Разм. Незак. да выглянуць (у 1 знач.).

4. Разм. Незак. да выглядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхвалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.

1. Прымусіць хвалявацца, зрабіць бурным (пра возера, раку і пад.). Часам уварвецца і сюды вецер, загудзе, завые, як злоўлены звер, але вузкую стужку вады расхваляваць не зможа. Маўр.

2. Прымусіць моцна хвалявацца, непакоіцца; расстроіць. Відаць, успаміны расхвалявалі .. [Рынальда], і некаторы час ён маўчаў. Краўчанка. Максім, намагаючыся здавацца спакойным, каб не паказаць, што гэтыя «паказанні» расхвалявалі яго, нетаропка паклаў паперы на стол следчага. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)