мякчэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рабіцца мяккім, мякчэйшым. Надвор’е сёння спякотнае, нават асфальт мякчэе пад нагамі. В. Вольскі. — Тытунёвую расаду пасеялі, як толькі пачала мякчэць зямля. Кулакоўскі.

2. перан. Лагаднець, дабрэць. — Хто гэта? Чужы нехта? — голас у Грасыльды мякчэў, калі яна падыходзіла бліжэй. Пташнікаў. Валодзя паступова пачаў мякчэць і здавацца. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)