Прымсці́цца (пры́мсьціцца, пры́мсьціць) ’здацца, падацца; прымроіцца’ (Ласт.), параўн. рус. примститься ’прымроіцца, здацца; прысніцца’. Арэальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *мсці́ць/мсці́цца адпаведнай семантыкі (гл. амонімы ў артыкуле мста ’помста’), якое працягвае прасл. *mьstiti ()2 ’здавацца, мроіцца’, этымалагічна тоеснага *mьtьsь і роднаснага лексемам гнязда прасл. *mitъ/mitь, *mitě, *mititi, *mitusь, *mitusiti, *mьtnina (ЭССЯ, 21, 171–172). Параўн. пры́мха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)