падхва́т, ‑у, М ‑хваце, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падхватваць — падхваціць.
•••
На падхваце — а) заўсёды патрэбны; заўсёды можа быць выкарыстаны. [Лявон] заўсёды, калі што трэба, звяртаецца да Зосі. Яна ў яго на падхваце. Сабаленка; б) у зручным для карыстання месцы; пад рукамі. І падняў [дзед] над галавою калун, які ляжаў тут жа, на дрывотні, на падхваце. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
везти́ несов.
1. ве́зці;
2. безл., разг. шанцава́ць, шчаслі́віцца, шча́сціць;
ему́ всегда́ везёт яму́ заўсёды шанцу́е (шчаслі́віцца, шча́сціць);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Наўсёды ’заўсёды’ (Яруш.). Відаць, наватвор пачатку XX ст.; на- замест за‑, пашыранага ў большасці славянскіх моў у адпаведніках бел. заўсёды (гл.), магчыма, пад уплывам рус. навсегда ’назаўсёды’, дакладвай структурнай копіяй (не калькай!) якога з’яўляецца разглядаемае слова; аднак параўн. наусёгда: помні наўсёгда (ТС), наўсягды ’назаўсёды’ (Жд. 1), наўсюдых ’усюды’ (Нас.), наўсюды ’тс’ (Бяльк.), што можа сведчыць аб старажытным характары пачатку слова, пра фарміраванне пачатковага словаўтваральнага комплексу гл. таксама паў-.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спра́ўдзіць сов., разг.
1. испо́лнить, вы́полнить;
ён, калі́ паабяца́е, заўсёды с. — он, е́сли пообеща́ет, всегда́ испо́лнит (вы́полнит);
2. см. спра́ўдзіцца
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Сяды́-тады́ ’часам, часамі, зрэдку, іншы раз, калі-нікалі’ (Сл. ПЗБ, Ск. нар. мовы). Першая частка ад заўсёды, утворана аналагічна ад тады; параўн. сяк‑так і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адна́кі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і аднолькавы. Праўда, не заўсёды грэбля з аднакаю сілай бунтавала сялянскія душы. Колас. Рыгор разглядаў у змроку аднакія прыземістыя абсаджаныя садкамі хаткі. Гартны. [Дубіку] хоць бы што — ён заўсёды аднакі. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Ненае́да ’ненажэра, заўсёды галодны, ненаёдак, ненаедны чалавек’ (Яўс.), ненаёднік ’прагнюка, злыдзень’ (Янк. 2), ненаедны ’ненасытны; прагны’ (Янк. 2, ТС). Да есці (гл.), параўн. Сендравіц, ЭИРЯ, 9, 225–227.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сапутэ́рня ’мажная жанчына’ (лаг., Сл. ПЗБ). З польск. sempiterna ’зад, ягадзіцы’, якое з школьнага жаргону; паходзіць ад лац. sempiternus ’што ёсць заўсёды’. Аб польск. слове гл. Брукнер, 484.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скрозь, прысл. і прыназ.
1. прысл. Усюды.
С. лёг снег.
2. прысл. Заўсёды, увесь час (разм.).
Я сябе с. сам правяраю.
3. прыназ. з В. Цераз што-н.
С. шчыліны дзвярэй прабівалася святло.
4. прыназ. з В. Ужыв. пры абазначэнні стану, дзеяння і пад., якое змяняецца, суправаджаецца іншым дзеяннем, станам і пад.
Шаптаць с. слёзы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спадаро́жнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. каму. Ісці, ехаць разам з кім-н., быць яго спадарожнікам.
С. знаёмым у паездцы на экскурсію.
2. перан., каму-чаму. Знаходзіцца з нечым у непарыўнай сувязі, адбывацца адначасова або ўслед за чым-н.
Яму заўсёды спадарожнічала ўдача.
Песня і музыка спадарожнічаюць людзям усё жыццё.
|| наз. спадаро́жнічанне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)