заўсёды, прысл.

У любы час, пастаянна.

З. гатоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заўсёды нареч. всегда́; постоя́нно, неизме́нно;

з. (заўжды́) гато́ў! — всегда́ гото́в!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

заўсёды, прысл.

У любы час, кожны раз, пастаянна. Заўсёды, уначы і ўдзень, на рабоце і ў часе адпачынку, кожную секунду, [Лялькевіч і Пеця] стаялі перад яе вачамі, і за абодвух яна хвалявалася, перажывала. Шамякін. Палескія людзі заўсёды як героі змагаліся з усялякімі акупантамі на беларускай зямлі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заўсёды прысл mmer, stets

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Заўсёды, дыял. заўсягда́, заўсягды (Сл. паўн.-зах.). Рус. тамб., варонеж. завсегды́, дыял. завсегда, завсёгды, завсе́гды, завсегды, укр. за́вжди, дыял. завсігди, польск. дыял. zawszegdy, zawszedy, серб.-харв. за́свагда, за̀свакад(а) ’тс’. Ст.-рус. завсегда (XV–XVI стст.). Параўн. польск. zawszeзаўсёды’, балг. за́все ’назаўсёды’, рус. всегда і інш. З za + vьsь‑gъda з тым, што другі элемент, можа, меў форму *vьse, а трэці — gъdy, дзе za прыназ. (гл. за). vьsь займеннік (гл. увесь), а кампанент gъd‑ азначаў у шэрагу прыслоўяў і прыназоўнікаў час (гл. яшчэ тады) і, магчыма, суадносіцца з год (гл.) ці шэрагам і.-е. слоў, што маюць знач. ’калі’: ст.-інд. kadā́, літ. kadà, лат. kad, ст.-прус. kaden. ESSJ SG, 2, 748–750; Фасмер, 1, 362–363; Траўтман, 111; Тапароў, I–K, 117–119; Шанскі, 2, З, 21, Шуба, Прыслоўе, 60.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заўсёды, заўжды, увесь час, ва ўсе часы, вечна, век, веквечна, векавечна, век векам; усцяж (абл.) □ кожны раз, усякі раз, калі ні глянь

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

заўжды́, прысл.

Тое, што і заўсёды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

повсеча́сно нареч. заўсёды;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

абавязко́вы, -ая, -ае.

1. Які безумоўна трэба выконваць.

Абавязковая пастанова.

Абавязкова (прысл.) прыйду.

2. Які заўсёды павінен быць, заўсёды прысутнічае.

А. экзэмпляр.

|| наз. абавязко́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

завсегда́ нареч., прост. заўсёды.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)