антыўра́давы, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць урада. Нічога ў дэфензіўшчыкаў не выйшла са стварэннем масавай крымінальнай справы па абвінавачванню кампартыі Заходняй Беларусі ў антыдзяржаўнай, антыўрадавай дзейнасці. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гатэнто́ты, ‑аў; адз. гатэнтот, ‑а, М ‑тоце, м.; гатэнтотка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. гатэнтоткі, ‑так; ж.

Народ, які жыве ў Паўднёва-Заходняй і Паўднёвай Афрыцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карабіне́р, ‑а, м.

1. Узброены карабінам салдат асобай вайсковай часці адборных стралкоў у арміях краін Заходняй Еўропы і Расіі да сярэдзіны 19 ст.

2. Жандар у Італіі.

[Фр. carabinier.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарча́к 1, ‑а, м.

Рыба сямейства карпавых, якая водзіцца ў Дняпры, Прыпяці, Сажы, Заходняй Дзвіне, Нёмане.

гарча́к 2, ‑а, м.

Травяністая расліна сямейства складанакветных, засухаўстойлівае ядавітае пустазелле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пастару́нак ’мясцовае аддзяленне паліцыі ў Заходняй Беларусі’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл.): ’пост’ (Сл. ПЗБ). З польск. posterunek ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 434), якое з ням. Postierung ’лінія пастоў, вартавая ахова’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́нцлер, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Адна з вышэйшых урадавых пасад у некаторых краінах Заходняй Еўропы, Вялікабрытаніі і інш., а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.

2. Начальнік канцылярыі вялікага князя ў Вялікім Княстве Літоўскім, хавальнік дзяржаўнай пячаткі (гіст.).

3. Вышэйшы грамадзянскі чын у Расіі да 1917 г. (гіст.).

|| прым. ка́нцлерскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

легітымі́зм, ‑у, м.

Рэакцыйны палітычны напрамак у Заходняй Еўропе 19–20 стст. (пераважна ў Францыі), які прызнае галоўным прынцыпам дзяржаўнага ладу спадчыннае права якой‑н. дынастыі на ўладу.

[Ад лац. legitimus — законны, правамерны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

геро́льд, ‑а, М ‑дзе, м.

Гіст. Вяшчальнік пры двары феадальнага правіцеля, а потым і пры двары манарха ў краінах Заходняй Еўропы. // Распарадчык на рыцарскіх турнірах, на грамадскіх святах.

[Ням. Herold.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

васа́л, ‑а, м.

1. Гіст. У сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе — землеўладальнік-феадал, які залежаў ад феадала-сюзерэна.

2. перан. Падпарадкаваная або залежная асоба ці дзяржава. Васалы імперыялізму.

[Фр. vassal]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вестго́ты ’заходняе адгалінаванне готаў, якія жылі на тэрыторыі сучаснай паўднёва-заходняй Прыбалтыкі, а ў III–IV стст. рассяліліся паміж Днястром і панізоўем Дуная’ (КТС). Запазычанне з рус. вестго́ты (< ням. Westgoten < visigothi).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)