васа́л, ‑а, м.
1. Гіст. У сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе — землеўладальнік-феадал, які залежаў ад феадала-сюзерэна.
2. перан. Падпарадкаваная або залежная асоба ці дзяржава. Васалы імперыялізму.
[Фр. vassal]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)