паваро́тлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Здольны лёгка і хутка паварочвацца. Лёгкая і паваротлівая лодка. □ Юзік ... Яго любімы вучань.. Жвавы, паваротлівы, кемлівы і яшчэ па-вучнёўску слухмяны. Дуброўскі. // Які ўсё робіць лёгка і хутка; увішны. Паваротлівая гаспадыня. □ Пераступіўшы парог, прыпыняецца і глядзіць, як Валянціна кідае ў печ сухія дровы. «Спрытная і паваротлівая, нічога не скажаш», — адзначае Глушакоў. Мяжэвіч.
2. перан. Які ўмее добра весці свае справы, выкарыстоўваючы абставіны. Паваротлівы дзялок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэмпера́ментны, ‑ая, ‑ае.
Які адрозніваецца жывой, гарачай энергіяй. Хаця ўнутраныя маналогі маюць ідэалагічны змест, праз іх выступае і псіхалогія Каліноўскага, яго магутная тэмпераментная натура. Калеснік. // Выкананы з тэмпераментам; жвавы, палкі. Тэмпераментная прамова. □ Цяпер Язэп думаў над тым, як часта да вайны і на першым часе адступлення ён чуў шмат прыгожых, тэмпераментных слоў, а па-сапраўднаму яны сталі ваяваць тады, калі пад раніцу ў іх траншэю прыйшоў камісар. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́нік I м., уменьш.-ласк. лоша́дка ж., конёк;
жва́вы к. — ре́звая лоша́дка, ре́звый конёк;
◊ вы́кінуць ~ка — отколо́ть но́мер;
се́сці на свайго́ (любі́мага) ко́ніка — сесть на своего́ (люби́мого) конька́
ко́нік II м. (насекомое) кузне́чик
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Кіпр ’непакладаны кабан’ (ДАБМ). Зафіксавана ў цэнтральным Палессі. Вельмі архаічнае слова. Параўн. балг. кипря се ’надзімацца, напінацца’, чэш. kipry ’жвавы’. Гэтыя словы маюць паралелі ў іншых славянскіх мовах, але з больш далёкай семантыкай. Усе яны ўзыходзяць да дзеяслова kypeti ’кіпець’, ад якога утварыўся прыметнік з г‑суфіксацыяй kyprъ (як хуігь ад хуіёіі). Гл. кіпець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вёрткі ’здольны да хуткіх і спрытных рухаў; выкрутлівы, порсткі, жвавы; пранырлівы’ (КТС, БРС, Шат., Карл.), укр. ве́рткий ’шустры’, рус. разан. вёртко ’хутка, скора’, чэш. уст. vrtký, новае vratký ’нясталы, ненадзейны, хісткі’, славац. vrtký ’хуткі, рухлівы, неспакойны, вёрткі, рэзкі’. Паўн.-слав. ізалекса. Утворана пры дапамозе суф. ‑kъ ад дзеяслова vьrtěti; гл. вярцець. Крукоўскі (162) лічыць гэту лексему агульнарускай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
імклі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Вельмі хуткі, быстры, шпаркі. Імклівы бег. Імклівая плынь. □ Ракета запаволіла свой імклівы, нястрымны рух. Мы набліжаемся да прыстані. В. Вольскі. Хацелася ўзяць ручку.. на сябе, даць поўны газ і адчуць імклівую хуткасць палёту. Алешка. // Які мае вялікую хуткасць, вызначаецца вялікай хуткасцю. Да стромкага берага Выпі, маленькай, але імклівай рачулкі, прыляпіўся стары, пахілы млын. Асіпенка. Міцю здаецца — вось-вось вылецяць з лесу імклівыя коннікі, у руках іх.. бліснуць шаблі. Навуменка. Вада бегла імклівымі ручаінамі з узгорка. Чорны. // перан. Які характарызуецца хуткасцю развіцця, узнікнення або напружанасцю праяўлення. Імклівае жыццё. □ Напорны час, Імклівы час, Гарыць агнём жывое сэрца... Кляшторны.
2. Які вызначаецца хуткасцю рухаў і дзеянняў; рухавы, энергічны, жвавы (пра чалавека). Мірон быў больш разважлівы, спакойны хлопец, а Віктар — жвавы, імклівы. Маўр. Арэшкін хоць і быў вышэйшы ростам, але крочыў паважна, не спяшаючыся, і імкліваму, хуткаму ў рухах Лемяшэвічу прыйшлося запаволіць сваю хаду. Шамякін.
3. Які выражае парыў, імкненне да чаго‑н.; палкі, гарачы, парывісты. Нехта ўжо гаварыў кароткую, але імклівую і палкую прамову. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сукро́, мн. л. сукры́ ’кучары’ (Ласт.), ’локаны’ (Касп.), ’завіткі валасоў або шэрсці’, адз. л. сукра́ (Крывіцкі, вусн. паведамл.), сюды ж сукра́вы ’кучаравы’ (Ласт.), сукрава́ты ’крутавата спрадзены’ (Сл. ПЗБ), сукра́ты ’моцна звіты, ссучаны, тугі’ (Ласт.), сукры́сты ’кучаравы’ (Гарэц., Касп.), ’крута спрадзены’ (Сл. ПЗБ), а таксама вытворныя ад іх: сукраватка (гл.), су́кравіца ’закрутка на крутой нітцы’ (Сл. ПЗБ), сукрак (гл.), су́крат ’скручаная пятля ці вузел на нітцы’ (ЛА, 5); су́кратка ’тс’, су́кратак ’скрутак ільновалакна’ (Сл. ПЗБ), су́кроток ’скручаная нітка пры крутой пражы’, су́кротка ’сударга’: хватае су́кротка ногі у водзе (КСТ), сукряцы́ ’скручаныя ніткі, заікання ў палатне’, адз. л. сукрец? (Сл. ПЗБ), сукра́ч ’скручаная пятля ці вузлік пры прадзенні’, ’скрутак сена’ (КСТ), сукрані́цы ’закруткі на нітках (Жд. 2), су́крыцца, гл. Да прасл. *sukrъ ’звіты, скручаны’, параўн. літ. sukrùs ’вяртлявы, жвавы; круты’, sùkras ’тс’, лат. sukrs ’жвавы, энергічны’. З іншай ступенню вакалізму гл. сукарак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лёткі 1 ’вялікае пер’е’ (браг., Шатал.), рус. летки, польск. lotki, чэш. letka, славац. letka, letky ’тс’, славен. letka, серб.-харв. ле̏тка, макед., балг. летка ’верацяно ля калаўротка, у матавіле’. Прасл. lefoka ’тое, што служыць для лёту, лятання’ (Слаўскі, 4, 336–337; Бязлай, 2, 137). Да лётаць (гл.).
◎ Лёткі 2 ’жвавы’ (Сцяшк. Сл.). Утворана ў выніку кантамінацыі польск. letki ’лёгкі’ і бел. лёгкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Прамато́рніца ’жанчына, поўная радасці жыцця’ (Федар. 7). Да маторны (гл.). Прэфіксальная форма пры адсутнасці ў гэтым гняздзе славянскіх слоў дзеясловаў наводзіць на думку аб кантамінацыі захаванага ст.-бел. промоторь ’пратэктар, заступнік’ (Ст.-бел. лексікон), што з польск. promotor ’натхніцель; заступнік, апякун’, якое ўзыходзіць да лац. prōmovere ’рухаць наперад’ (параўн. SEJC, 396), і маторны ’рухавы, жвавы’ з афармленнем суфіксам -///с/, Параўн. яшчэ і прачасаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рухо́мы ’здольны рухацца; які можна перамяшчаць’ (ТСБМ, Нас.), рухо́мый ’тс’ (Бяльк.), рухо́му ’жвавы, дзелавы’ (ТС), сюды ж рухо́масць ’уласцівасць і стан рухомага’, ’рухомая маёмасць’ (ТСБМ). Польск. ruchomy ’які можа рухацца; перамяшчальны’. Прасл. *ruxomъ — дзеепрыметнік залежнага стану цяперашняга часу ад незахаванага прасл. *rusti ’рыць, капаць, пераварочваць (зямлю)’, ’перамяшчаць’ (гл. рушыць), утвораны як вядомы ад ведаць (Борысь, 526; Фурлан, Бязлай, 3, 205).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)