жва́вы, -ая, -ае.

1. Поўны жыццёвых сіл; бадзёры, рухавы.

Жвавае дзіця.

Ж. работнік.

2. Ажыўлены, выразны, жыццярадасны (пра вочы, твар).

Ж. погляд.

Жвавыя вочы.

3. Бойкі, ажыўлены (пра гутарку).

Жвавая гамонка.

4. Хуткі па тэмпе, шпаркі.

Жвавыя рухі.

Жвавыя коні.

|| наз. жва́васць, -і, ж.

Небывалая ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жва́вы

1. живо́й; оживлённый;

~вае дзіця́ — живо́й ребёнок;

~вая гу́тарка — жива́я (оживлённая) бесе́да;

~выя во́чы — живы́е глаза́;

2. (лёгкий в движениях) ре́звый;

~выя ко́ні — ре́звые ло́шади;

3. (быстрый и ловкий) прово́рный; расторо́пный; пры́ткий; (бойкий — ещё) шу́стрый;

ж. хло́пец — прово́рный (расторо́пный, шу́стрый) па́рень;

4. охот. рыскли́вый;

ж. саба́ка — рыскли́вая соба́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

жва́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Поўны жыццёвых сіл; бадзёры, рухавы; проціл. вялы. Мірон быў больш разважлівы, спакойны хлопец, а Віктар — жвавы, імклівы. Маўр. Зіна была ўся ў бацьку: жвавая, гаваркая, знаходлівая, у грамадскім жыцці актыўная, у сяброўстве — чулая, спагадлівая. Кавалёў. // Ажыўлены, выразны, жыццярадасны (пра вочы, твар). Энергічным і жвавым рабіўся твар старшыні. Якімовіч. [Ніканор] пастарэў.. Толькі вочы — маладыя і жвавыя. Бядуля. // Рэзвы, вясёлы, гуллівы. Птушак жвавых шчэбет хвілі не сціхаў, Кружыўся з белым кветак пылам. Купала. На процілеглай ад ложка сцяне скакаў жвавы зайчык, як бы дражнячыся з намі. Сабаленка.

2. Бойкі, ажыўлены, шумны (пра гаворку). Завязалася жвавая, перасыпаная жартамі і смехам размова. Краўчанка.

3. Поўны руху, ажыўлення, дзейнасці. У маладым калгасе адразу занялося жвавае, бадзёрае жыццё. Зарэцкі. — Усё-такі падабаецца ён мне, Мінск. Жвавы, шумлівы, заклапочаны. Мележ. // Хуткі па тэмпу, шпаркі. Жвавыя рухі. □ Жвавым не па гадах подбегам Клім кінуўся да плота. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жвавы ’бойкі, рухавы’. Рус. паўд., зах. жвавый, укр. жвавий, польск. żwawy, памор. žvavï ’тс’, чэш. уст. нар. žvavý ’гаваркі, балбатлівы’, славац. уст. žvavosť ’балбатня’, в.-луж. žwawy ’хто жуе; балбатлівы’. Міклашыч (413) суадносіў бел. жвавы ’вясёлы’ з živ‑ (žĭv‑). Коген (Уч. зал. БГУ, сер. филол., вып. 1. Мн., 1940, с. 193) выдзяляў суфікс ‑ав‑. Таксама Мартынаў–Міхневіч (Маладосць, 1969, 10, 134) узводзяць да žĭv‑. Брукнер (668) лічыў, што żwawy да żuć ’жаваць’, а ўсх.-слав. словы з польск. Паходжанне польск. слова і яго семантыку ў русле думкі Брукнера тлумачыў Атрэмбскі (Życie wyrazów, 130–131). Трубачоў (Этимология, 1965, 63–64), рэканструюючы прасл. дыял. *žьvavъjь, указваў на семантычнае і фармальнае супадзенне з авест. j̆vayaжвавы’ і дапускаў іранскае ўздзеянне на слав., паколькі больш слав. форм з žьv‑ ён не адзначыў. Аднак такой формай можна лічыць жэўжык (гл.). Калі прыняць тэзіс Міклашыча пра *žьv‑//*živ‑, і.-е. форма будзе мець выгляд *g​ī̆​u (Покарны, 1, 468). Чэш., славац., в.-луж. і ст.-польск. значэнні ўказваюць на магчымасць прыняцця гіпотэзы Брукнера пра суаднясенне з жаваць, аднак, верагодна, бел. і ўкр. формы маглі ўзнікнуць незалежна ад польск. Мсцісл. жвялыжвавы’ і вытворныя (жвяла, жвяласць), жвялець ’жвавець’ (гл.), чэрв. жвалы, укр. дыял. жвалийжвавы’ (Жэлях.), магчыма, суадносяцца з літ. žvalusжвавы, лоўкі’. Да гэтай формы ўзводзіць бел. дыял. жвяла, жвялець Лаўчутэ (Baltistica, VI, 2, 199). Пры гэтым літ. форма магла ўздзейнічаць на бел., а бел. семантыка на літ. Супрун, Бел.-польск. ізал., 124–129.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жва́ва прысл, жва́вы

1. (бадзёры) lbhaft, rge;

2. (рухавы, порсткі) rge, mnter, ufgeweckt, schnell; flink (спрытны)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

жва́васць гл. жвавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

дзе́йны, -ая, -ае.

Актыўны, жвавы, энергічны.

Дзейная натура.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

бо́рзды, -ая, -ае.

Хуткі, жвавы.

Б. конь.

|| наз. бо́рздасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

шу́стры, -ая, -ае.

Жвавы, імклівы, рухавы; бойкі.

Ш. хлопчык.

|| наз. шу́страсць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

сангвіні́чны, -ая, -ае.

Жвавы, жыццярадасны, з хуткай, бурнай рэакцыяй на знешнія ўражанні.

С. тэмперамент.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)