спра́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Засцежка, што змацоўвае канцы чаго-н. (у вопратцы) і служыць упрыгажэннем.

Пояс з бліскучай спражкай.

|| прым. спра́жкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сця́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. сцягваць — сцягнуць (у 13 знач.).

2. Р мн. жак. Тое, чым сцягваюць, змацоўваюць. Кладка печы змацоўваецца сцяжкамі з паласавой сталі.

3. Р мн. жак. Частка счэпа чыгуначных вагонаў. Заскрыгаталі сцяжкі ў загонах, зазвінелі буферы. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бамбёжка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн.жак; ж.

Разм. Дзеянне паводле дзеясл. бамбіць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

караткано́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн.жак; ж.

Разм. Пра чалавека або жывёліну з кароткімі нагамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

семяно́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн.жак; ж.

Ніткападобны гучок, які прымацоўвае семя да сценкі плода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мярэ́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн.жак; ж.

Вышыўка на тым месцы, дзе з тканіны выцягнуты ніткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабла́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн.жак; ж.

Разм. Нястрогія, паблажлівыя адносіны да каго‑н. Даваць паблажку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мнагано́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. Наземная жывёліна класа членістаногіх з целам, падобным на чарвяка, і вялікай колькасцю ножак.

2. Мнагалетняя травяністая папаратнікавая расліна сямейства мнаганожкавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адця́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. гл. адцягнуць.

2. Рух, пры якім халодная зброя, бізун і пад. пры ўдары адцягваецца крыху назад (спец.).

Удар з адцяжкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбе́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (разм.).

1. гл. разбегчыся.

2. Размінка бегам перад спартыўнымі выступленнямі.

3. Разыходжанне, несупадзенне ў чым-н.; супярэчнасць.

Р. ў два міліметры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)