Прышаста́ць (прышастаты) ’?’: Да пускай нас до танчику // Ныженьки проламаты, // Суконьки прышастаты (Доўн.-Зап., Пін.) Прэфіксальны дэрыват ад шастаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэ́кста ’перахрышчаны з яўрэяў’ (Нас.). Дэрыват ад ксціць (гл.) з узнаўленнем этымалагічнага зычнага ў корані. Калька польск. przechrzta ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Правэ́нда ’бурклівы, надакучлівы чалавек’ (ушац., Нар. лекс.). Дэрыват ад правіць? з суф. -энда (аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 98).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суты́чка ’бойка’, ’спрэчка, сварка’, ’удар, штуршок’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Укр. сути́чка, рус. сты́чка ’тс’. Дэрыват ад сутыкаць(ца) < тыкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пабла́жка ’нястрогія, паблажлівыя адносіны да каго-н.’ (ТСБМ). З рус. побла́жка, дзе дэрыват ад паблажа́ць ’паблажліва, нястрога адносіцца да каго-н.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пага́р, погар ’выгарэлае месца на балоце; багна, багністае месца’ (Талстой, Геогр. терм., 198; зах.-палес.). Аддзеяслоўны дэрыват ад пугарэць < гарэць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Памы́лка ’няправільнасць у дзеяннях, учынках, выказваннях, думках і г. д.; няправільнае напісанне слова’. Суфіксальны (суф. ‑к‑) дэрыват ад памыляцца < мыляцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папяро́чнік ’памер у шырыню, дыяметр’ (ТСБМ). Дэрыват ад папярочны з суф. ‑ік. Калька франц. diamétre або лац. diametrus, грэч. διάμετρος ’папярочнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пта́шыць ’карпатліва збіраць, назапашваць’ (тураў., Выг.). Дэрыват ад птах (гл.). Параўн. рус. пташить, але з супрацьлеглым значэннем ’пырхаць; весці легкадумнае жыццё’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смуччыні́на ‘барана з зубамі з сукоў’ (Касп.). Дэрыват з суф. ‑ін(а) ад ⁺смычаны, залежн. дзеепр. прош. ч. дзеяслова смыкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)