Кій1 ’прамая тонкая палка’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш., ТС, Сержп., Шат., Касп., Сл. паўн.-зах., Янк. I, Др.-Падб., Гарэц., Мал., Чуд., Булг.), ’палка для замацавання задняга навоя’ (Нар. сл.). Укр. кий, рус. кий ’тс’, балг. кийдрук’, серб.-харв. ки̏јак ’тс’, киј ’молат баявы’, славен. kȋj ’тс’, ’драўляны молат’, польск. kijдрук’, чэш. kyj ’тс’, славац. kyj, в.-луж. kij ’тс’, н.-луж. kij ’жалезны молат’. Значэнне, зафіксаванае ў рус.-царк., серб., харв., славен., н.-луж., старажытнае, аб чым сведчаць дакладныя паралелі: ст.-прус. cogis ’молат’, літ. kū́jis ’молат каваля’ (параўн. Мартынаў, Дерив., 22; Скок, 2, 78; Тапароў, K–L, 238–240). Трубачоў (Ремесл. терм., 350–352), спасылаючыся на прадуктыўнасць літоўскай мадэлі kautikūjis, бачыць у літоўскай паралелі інавацыю. Падрабязныя довады супраць гэтага гл. Тапароў, K–L, 240, які асаблівую ўвагу звяртае на прускую паралель. Да таго ж рэліктавасць значэння ’молат’ у славянскіх мовах тлумачыцца тым, што ў гэтым значэнні ў большасці дыялектаў стала выступаць прасл. moltъ італійскага паходжання (параўн. лац. malleus < *malteus) (Мартынаў, Балт.-слав.-італ., 28; Яго ж, Язык, 75). Такім чынам, няма падстаў разглядаць «некавальскія» значэнні славянскіх слоў як старажытныя, тым больш што значэнне ’молат’ захоўваецца якраз на перыферыі славянскага арэала. Гэта дае падставу меркаваць аб балтаславянскай інавацыі.

Кій2 ’пачатак кукурузы’ (Жд. 2). Гл. кійкі, кіёўкі, кій1.

Кій3 — гукапераймальнае (аб курыцы) (ЭШ, рук.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сенса́цыя, ‑і, ж.

1. Моцнае ўражанне ад якой‑н. падзеі, якога‑н. паведамлення. Артыкул выклікаў сенсацыю. □ Астэроід зрабіў сапраўдную сенсацыю ва ўсім свеце. Буржуазная прэса дайшла да таго, што пачала сцвярджаць, быццам услед за ім павінны з’явіцца метэоры значна большых памераў. Гамолка.

2. Падзея, паведамленне, якія выклікаюць такое ўражанне. Газетныя сенсацыі. □ [Шахрай:] — Браты-газетчыкі празвалі мяне каралём інфармацыю. А гэты кароль празяваў самую вялікую сенсацыю. Васілёнак. Амерыканскі друк падкі на сенсацыю, і ў пагоні за навінамі газеты часта прыўзнімаюць заслону над тым, што да пары да часу амерыканскія і некаторыя іншыя дыпламаты стараюцца замоўчваць. Новікаў.

[Фр. sensation ад лац. sensus — пачуццё, адчуванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збро́я ж., в разн. знач. ору́жие ср.;

агнястрэ́льная з. — огнестре́льное ору́жие;

друк — магу́тная з. — печа́ть — могу́чее ору́жие;

я́дзерная з.я́дерное ору́жие;

бра́згаць збро́яй — бряца́ть ору́жием;

кі́нуць збро́ю — бро́сить ору́жие;

заклі́каць да збро́і — призва́ть к ору́жию;

скла́сці збро́ю — сложи́ть ору́жие

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

благаславі́ць, ‑слаўлю, ‑славіш, ‑славіць; зак., каго-што.

1. Перахрысціць каго‑н. са словамі малітвы, з пажаданнем удачы, шчасця. [Янка Андрэю:] — Валяй, браце. Абедзвюма рукамі благаслаўляю цябе ў дарогу. Няхай будзе яна насыпана жоўценькім пясочкам! Колас. Добрай матчынай рукою Благаславі на трудны шлях. Глебка.

2. Ухваліўшы, накіраваць на што‑н. Калі ж, палаючы ў агні, мяне Радзіма Пазвала ў паход у грозны час, — На подзвігі яна благаславіла І матчын аддала мне свой наказ. Русак. // Ухваліць, даць згоду на што‑н. — Давайце, хлопцы, пачынайце, — благаславіў Варанецкі. Дуброўскі. Але выбіраць не прыходзілася, і Панасюк, які вярнуўся ад шаўца з добрымі весткамі, благаславіў гэты сумесны твор у друк. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

1. Засунуць куды‑н., праз што‑н.; высунуць. Прасунуць нітку ў іголку. □ Схапіўшы дужку кляшчамі, трэба было маланкава прасунуць яе ў папярэдняе звяно. Корбан. Не заходзячы ў хату, я прасунула галаву ў акно, паклікала Вольку. Савіцкі.

2. Сунучы, перамясціць на нейкую адлегласць. Манг мігам упёрся жардзінай у сцяну, а бацька тым часам хутка прасунуў човен у праход. Маўр.

3. перан. Накіраваць у бок паляпшэння чаго‑н. Аб другім перыядзе.. Багдановіч пісаў, што ён прасунуў беларускае пісьменства значна наперад. Лойка.

4. перан. Разм. Паскорыць ажыццяўленне, рашэнне чаго‑н. несумленным спосабам. Прасунуць кнігу ў друк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здаць, здам, здасі́ здасць; здадзім, здасце́, здаду́ць; здаў, здала́, -ло́; здай; зда́дзены; зак.

1. каго-што. Перадаць каму-н. (пра наяўнае, выкананае, даручанае).

З. рэчы ў багаж.

З. дакументы ў архіў.

З. дзяжурства.

З. хлеб дзяржаве.

З. манаграфію ў друк.

З. затрыманага ў міліцыю.

2. што. Аддаць у наём.

З. пакой кватарантам.

З. зямлю ў арэнду.

3. што. Уступіць, аддаць непрыяцелю (у выніку няўдачнага бою ці без бою).

З. горад.

З. пазіцыі (таксама перан.).

4. што. Аслабіць, зменшыць, не справіўшыся.

З. тэмп работы.

5. што. Раздаць у гульні (карты).

6. што. Вытрымаць іспыты на веды, уменне.

З. залік.

З. нормы па бегу.

7. Стаць слабейшым, цішэйшым, горшым (разм.).

Пад вясну мароз здаў.

Сэрца здало.

Машына здала.

|| незак. здава́ць, здаю́, здае́ш, здае́; здаём, здаяце́, здаю́ць; здава́й.

|| наз. зда́ча, -ы, ж. (да 1—3, 5 і 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ору́жие в разн. знач. збро́я, род. збро́і ж.;

огнестре́льное ору́жие агнястрэ́льная збро́я;

печа́ть — могу́чее ору́жие друк — магу́тная збро́я;

призва́ть к ору́жию заклі́каць да збро́і;

сложи́ть ору́жие скла́сці збро́ю;

бро́сить ору́жие кі́нуць збро́ю;

бряца́ть ору́жием бра́згаць збро́яй.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здаць сов., в разн. знач. сдать;

з. спра́вы — сдать дела́;

з. ру́капіс у друк — сдать ру́копись в печа́ть;

з. экза́мен — сдать экза́мен;

з. памяшка́нне — сдать помеще́ние;

з. крэ́пасць — сдать кре́пость;

з. ка́рты — сдать ка́рты;

сэ́рца здало́ — се́рдце сда́ло;

з. у архі́ў — сдать в архи́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разго́ністы, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з разгонам (у 2 знач.); які бывае пры разгоне (у 2 знач.). Разгоністая хада. Разгоністы галоп. □ Аўчарка разгоністымі скачкамі набліжалася, прыцяўшы да галавы вушы. Быкаў. // Моцны, хуткі. Разгоністы вецер. Разгоністая хваля.

2. Шырокі, з вялікім разгонам (у 3 знач.); размашысты. Асветленая безліччу ліхтароў, узнікла перад вагонамі разгоністая камяніца вакзала. Шынклер. [Павел] стаяў непадалёку, безуважна ўзіраўся ў разгоністае палатно шашы, у разлегласць палёў і сасновых пералескаў. Вышынскі. // Залівісты, працяглы (пра голас, брэх і пад.). За перагародкай нешта сіпела, патрэсквала, узрывалася шорганнем і піскам, а потым наплываў разгоністы моцны, але не вельмі выразны голас. М. Стральцоў.

3. З вялікімі прамежкамі паміж літарамі (пра почырк, друк).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глубо́кий в разн. знач. глыбо́кі;

глубо́кая ночь глыбо́кая ноч;

глубо́кая печа́ть полигр. глыбо́кі друк;

глубо́кая ста́рость глыбо́кая ста́расць;

глубо́кий го́лос глыбо́кі го́лас;

глубо́кий покло́н глыбо́кі пакло́н;

глубо́кое го́ре глыбо́кае го́ра;

глубо́кий взгля́д глыбо́кі по́гляд;

глубо́кие глаза́ глыбо́кія во́чы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)