заіка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. Гаварыць з цяжкасцямі, мімаволі паўтараць адны і тыя ж гукі, склады.
2. перан., пра каго-што, аб кім-чым і са злуч. «што». Упамінаць мімаходзь, асцярожна, намёкамі (разм.).
Яна пра доўг і не заікаецца.
|| зак. заікну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.
|| наз. заіка́нне, -я, н. (да 1 знач).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Напаве́р ’у доўг, у крэдыт’ (Грыг., Гарэц.), ’у пазыку’ (Вайск. сл.), напове́р ’без грошай, у крэдыт’ (ТС). З *на‑повер, гл. вера, верыць, гістарычна — гэта спалучэнне назоўніка ў він. скл. адз. л. з прыназоўнікам на (Карскі 2-3, 73).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
крэдытава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго-што.
1. Даць (даваць) каму‑н. у доўг, адпусціць (адпускаць) што‑н. у крэдыт. Крэдытаваць пакупнікоў. Крэдытаваць вялікай сумай.
2. Адпусціць (адпускаць) каму‑н. крэдыты (у 3 знач.). Крэдытаваць будаўніцтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адрабо́так, ‑тку, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. адрабіць (у 1 знач.).
2. толькі мн. (адрабо́ткі, ‑аў). Праца селяніна сваімі прыладамі і коньмі на памешчыка, кулака за доўг, зямлю. Парабкам [фон Крош] плаціў вельмі мала, уся вёска хадзіла да яго на адработкі. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
отда́ча в разн. знач. адда́ча, -чы ж.;
дать в долг без отда́чи даць у доўг без адда́чы;
отда́ча при вы́стреле адда́ча пры стрэ́ле.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сплаці́ць, сплачу, сплаціш, сплаціць; зак., што.
Разм. Аплаціць, унесці плату, кампенсацыю за што‑н. Каб не блытаць бухгалтэрыю, я сплачу ўвесь доўг адразу. Дубоўка. [Проннікаў:] — Паны суддзі, хоць я ў гэтай справе і не вінаваты, але згодзен сплаціць Зацэпіну чацвёртую частку шкоды. Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
І́сціць ’выконваць’, ’аддаваць узятую ці пазычаную колькасць’, ’задавальняць’, ’рабіць па чыстаму сумленню’ (Нас.), і́сціцца ’здзяйсняцца’ (Нас., Яруш.), ’выплачваць свой доўг’ (Нас.), ст.-бел. истити ’забяспечваць, выплачваць’ (1492 г.) запазычана са ст.-польск. iścić (Булыка, Лекс. запазыч., 78). Адносна семантыкі і словаўтварэння польскага слова гл. Слаўскі, 1, 471.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вінава́т(ы) ’чалавек, які зрабіў злачынства’; ’які мае доўг’ (КТС, БРС, Нас., Касп., Бяльк., Шат.). Укр. виноват, виноватий ’вінаваты’; ’мае доўг’, рус. паўн.-зах. винова́тый ’вінаваты, павінен’, сіб. ’грэшны’, ст.-рус. виноватый ’які з’яўляецца прычынай, крыніцай чаго-небудзь (з XVII ст.); ’вінаваты ў чым-небудзь (з XV ст.), ст.-польск. winowat, winowaty ’павінны, абавязаны’, в.-луж. winowaty ’вінаваты, абавязаны’, чэш. уст. vinovatý ’вінаваты’, славац. vinovatý ’вінаваты ў нечым’; ’які прызнаецца ў віне, правіннасці’, макед. виноват (народна-паэт.) у выражэнні вино виновато, балг. виноват ’вінаваты, грэшны’, ст.-слав. виноватъ ’вінаваты’. Прасл. vinovatъ. Вытворнае ад віна́ 1 (гл.) і суф. ‑ават‑ы. Сюды ж прысл. вінавата, абстрактны назоўнік вінаватасць (КТС) і ст.-бел. виноватество ’вінаватасць’, якую Карскі (Труды, 204) лічыць паланізмам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́ннасць ’віна’ (Гарэц., Нас.); ’пакора, пакорнасць, абавязак’ (Нас.). Укр. винність ’вінаватасць’, паўн.-рус. винность ’стан вінаватага’, уладз., арханг., перм., арл. ’вінаватасць, віна’, ст.-рус. винность ’тс’ (з XVII ст.), польск. winność ’абавязак вярнуць доўг’; ’віна’. Запазычана з польскай мовы, дзе семантыка лексемы бліжэй да бел., чым у рускай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рамане́нт ’прагул’ (Касп.), рэманэ́нт (реманэ́нтъ) ’незаплачаны доўг, што застаецца па-за разлікам’ (Нас.), сюды ж рамарэ́нт ’штраф, няўстойка’ (Касп.), ramarént ’задоўжанасць у сэнсе помсты’ (Варл.). Паводле Насовіча (там жа), слова “запазычана ад польскіх памешчыкаў”, ад лац. remanens ’што застаўся ў наяўнасці, астаткавы’, параўн. сучаснае польск. remanent ’пераўлік, інвентарызацыя’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)