Рамане́нт ’прагул’ (Касп.), рэманэ́нт (реманэ́нтъ) ’незаплачаны доўг, што застаецца па-за разлікам’ (Нас.), сюды ж рамарэ́нт ’штраф, няўстойка’ (Касп.), ramarént ’задоўжанасць у сэнсе помсты’ (Варл.). Паводле Насовіча (там жа), слова “запазычана ад польскіх памешчыкаў”, ад лац. remanens ’што застаўся ў наяўнасці, астаткавы’, параўн. сучаснае польск. remanent ’пераўлік, інвентарызацыя’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)