ма́рна,

1. Прысл. да прым. марны (у 1 знач.).

2. у знач. вык. Дарэмна, упустую. Колькі разоў Ларывончык рабіў спробу звязацца з іншымі партызанскімі атрадамі, але ўсё марна. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сімуля́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Чалавек, які сімулюе што‑н., прытвараецца. [Максім:] — Доктар гаворыць, што мы сімулянты і нам пара за працу брацца. Не трэба дарэмна прычыняць іншым клопаты. Машара.

[Ад лац. simulans, simulantis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Туня́цца ‘туляцца’ (Сцяшк.), ‘бадзяцца, хадзіць без мэты’ (Юрч.), туня́нне ‘лодарнічанне, бесклапотнае бадзянне’ (Юрч. Вытв.). Відавочна, звязана з туннадарэмна, марна (траціць час)’, гл. Параўн. лат. taūņât ‘быць у нерашучасці’, ‘марудзіць’, ‘бадзяцца’, ‘не брацца за работу’, taūņa ‘гультай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

несумле́ннасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць несумленнага. Праўда адольвае крыўду, сумленныя сэрцы — несумленнасць нягоднікаў. Кучар.

2. Несумленныя паводзіны, несумленны ўчынак. Вера запэўнівала сябе, што яна зусім дарэмна падазравала Валодзю ў несумленнасці. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бавэ́лна ’баваўняная папера, вата, бавоўна, тканіна’ (Нас., Мал.), ’шарсцяныя ніткі’ (Касп.; Карскі, Труды, 476, дарэмна сумняваецца ў гэтым значэнні слова, прапануючы ’баваўняныя ніткі’, параўн. ба́вэл). Укр. дыял. баве́лна. Непасрэднае запазычанне з польск. bawełna ’тс’, з захаваннем польскай фанетыкі. Параўн. ба́ваўна, бавоўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дарэ́мнасць ’дарэмнасць’ (БРС, Нас.), дарэ́мны, дарэ́мна (Нас.). Укр. даре́мний, даре́мно, даре́мність ’тс’. Запазычанне з польск. daremny, daremność, daremnie. Аб запазычанні сведчыць гук «e» (зыходным тут з’яўляецца тв. склон польск. назоўніка darem, ад dar). Гл. Кюнэ, Poln., 50; Бернекер, 1, 179.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Збэ́йсаць ’згубіць’, мсцісл.дарэмна растраціць’ (Юрч. Фраз. 2), збайса́ць ’згубіць, аддаць, знасіць’ (Мат. Гом.), ’здратаваць, стаптаць, знішчыць’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, ад бэйбас, байбак ’гультай’ (гл.): *з‑бэйбас‑аць ’прагультаяваць’? Параўн. яшчэ лат. bèigts ’закончаны, згублены, мёртвы’, beĩgas ’канец, смерць’. Гл. яшчэ збэ́рсаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распаса́жыць ’праматаць, прагуляць’, распасо́жыцьдарэмна растраціць’ (віл., Нар. сл.), распаса́чыць ’расходаваць’ (Касп.), распаса́дзіць (рыспыса́дзіць) ’растраціць, растранжырыць’ (Юрч.). Няясна; сувязь з пасаг (гл.) невыразная (’растраціць усё, уключна з жончыным пасагам’?). Магчыма, звязана з польск. pasożyt (*pasorzyt) ’паразіт, дармаед’, адносна якога гл. Брукнер, 399, 478.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змарнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Марна страціць, загубіць. Маці казала, быў.. [Сузан] настойлівы і працавіты, ніколі не змарнаваў ніводнага дня. Лынькоў. Лісток завялы ён [бацька] сарваў і кінуў злосна ўбок: — Такое дрэўца змарнаваў дарэмна, галубок! Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тшчы (тщій) ‘пусты, які не ўжываў ні ежы, ні вады’, ‘чысты’: як табе з тшчым сэрцам, а ты лукавіш са мною (Нас.), ‘марны’ (там жа), ст.-бел. тщий, тщивый ‘тс’, тще ‘пуста, дарэмна’ (ГСБМ). Параўн. укр. тщий ‘цвярозы, пусты, непатрэбны’, ‘марны’, на тще серце, на тщо серце ‘не еўшы, нашча’, тщедарэмна, марна’, рус. тщий ‘пусты, парожні’, тще ‘дарма, дарэмна’, а таксама тощий ‘худы’, ‘пусты’, ‘бедны’, ‘посны’, стараж.-рус. тъщий ‘парожні’, ‘дарэмны’; польск. czczy ‘тс’, ‘бясплодны’, ст.-польск. tszczy, ст.-чэш. tští ‘тс’, славен. tȅšč, харв. tȁšč, серб. та̏шт ‘пусты’, ‘марны’, ‘нязначны, мізэрны, нікчэмны’, макед. на ште cрце ‘на галодны страўнік’, ст.-слав. тъшть ‘пусты’. Прасл. *tъščь ‘пусты’ роднаснае літ. tùščias ‘пусты’, ‘марны’, ‘халасты’, ‘бясплодны’, лат. tukšs ‘тс’, ‘парожні’, лац. tesqua ‘пустыні, стэпы’, ‘самотны край’, авест. taoš‑, ст.-інд. tucchyá‑ ‘пусты, мізэрны’, ‘беспаветраны’ < і.-е. *tus‑skʼo‑ ‘пакінуць’ < і.-е. *teu̯s‑ ‘пусты, пакінуты’ (Фасмер, 4, 130; Чарных, 2, 274; Фрэнкель, 1145–1146; Смачынскі, 696–697; Покарны, 1085; Сной, 762; Скок, 3, 413; Львоў, Этимология–1974, 79). Непераканальна пра сувязь з *tъska ‘смутак, прыгнечанасць’ Цвяткоў, Запіскі, 76. Параўн. тушчы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)