Па́сека, пасе́ка, па́сіэка, па́сіка, па́сяка ’поле на месцы расчышчанага лесу’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. ПЗБ, Бес.), ’поле ў лесе’ (Выг.), ’невялікая купа дрэў або гай у полі (дубняк, алешнік)’ (ТС), ’месца, дзе нядаўна быў высечаны лес’ (Некр., Серб.), ’папялішча’ (Маш.), ’месца, дзе стаяць вуллі’ (ТСБМ, Грыг., Маш., Сл. ПЗБ). Укр. па́сіка, рус. па́сека, польск. pasieka, чэш. paseka. Прасл. po‑sěka, якое з po‑sěkti ’пасячы’ — першапачаткова ’высечаныя кусты, якія спальваліся, і на іх месцы рабілася поле’ (Махэк₂, 436), пазней і ’расчышчанае месца для вулляў’ (Праабражэнскі, 2, 26; Брукнер, 398; Фасмер, 3, 211). Сюды ж бяроз. па́сек ’пчаляр’ (Сл. ПЗБ). Больш падрабязна гл. таксама Мюллер (ZSl., 17, 1972 (1), 27), Каткоў (УЗ МОПИ, 341 (1969), 139).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́сечы сов.

1. в разн. знач. вы́рубить;

в. гай — вы́рубить ро́щу;

в. сук з бервяна́ — вы́рубить сук из бревна́;

2. (из камня или на камне) вы́резать, вы́сечь;

в. з марму́ру ста́тую — вы́сечь из мра́мора ста́тую;

в. на́дпіс на ка́мені — вы́резать (вы́сечь) на́дпись на ка́мне;

3. (искру) вы́сечь;

в. і́скру — вы́сечь и́скру

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засквози́ть сов.

1. (стать сквозным) стаць (пача́ць) свіце́цца, засвіце́цца;

ли́стья опа́ли, и ро́ща засквози́ла лі́сце апа́ла, і гай стаў (пача́ў) свіце́цца;

2. (проглянуть) прагляну́ць, паказа́цца;

сквозь густы́е ве́тви засквози́ло голубо́е не́бо праз густо́е галлё прагляну́ла (паказа́лася) блакі́тнае не́ба;

3. (о сквозняке) безл. пача́ць прадзіма́ць, пача́ць цягну́ць, пача́ць прайма́ць; см. сквози́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́руб1 ’сутарэнне’ (Гарэц.), рус. поруб ’калодзежны зруб’, ’яма, каталажка, вязніца, астрог’, польск. porębina ’сцены, што акружаюць кош у млыне’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по- з семантыкай выніковасці дзеяння, хутчэй за ўсё, да прасл. *robili ’сячы, высякаць’. С© .‑© ©опьск. pontbie ’вязніца’ без насавога галоснага можа быць усходнеславянізмам ці махізмам, параўн. польск. rąbać. Паводле Зубатага (Зубаты, Studie, I, 360–363), чэш. ruby ’кавалкі, акрайкі тканіны’, ohruba ’верхняя частка калодзежа’, ’кром стала’ звязаныя з шырокім значэннем ’край, хром’, параўн. таксама славен. parobek ’узлесак, край лесу’. Адсюль поруб магло азначаць: ’забудова ці памяшканне на ускраіне, збоку’, ’сумежнае памяшканне’ ці ’яма, падобная па зруб калодзежа, што служыла вязніцай’.

По́руб2 ’парубка’ (добр., Мат. Гом.), рус. порубка ’патаемная высечка лесу’, польск. poręba, porąb, poręb ’месца ў лесе, дзе высякаюць дрэвы’, ’гай’, ’пасечаныя на дровы дрэвы’, porębisko, porębowisko, poręb ’месца пасля вырубкі лесу’, ’адроджанае месца ў лесе для пасекі© славац. ροηώ ’парубка лесу’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по- з семантыкай выніковасці дзеяння ад рубаць (гл.) < прасл. *robati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сад ’участак зямлі, засаджаны дрэвамі, кустамі і кветкамі; дрэвы, кветкі, якія растуць на гэтым участку’, дыял. ’карма ў невадзе, мяшок пасярод яго, куды трапляе рыба’ (віц., Нар. лекс.), ’пасад у гумне’ (Нас.), ’верхні і ніжні млынарскія каменні’ (Некр.), ’грыбная калонія ў лесе’ (Яшк.). Да садзіць, сесці. У першым значэнні агульнаславянскае і праславянскае: рус., укр. сад, стараж.-рус. садъ ’дрэва, расліны, гай, сад’, ст.-слав. садъ ’сад’, польск. sad ’сад, парк’, в.-луж., н.-луж. sad ’садавіна; сад’, чэш., славац. sad ’сад, насаджэнне’, серб.-харв. са̑д ’новае насаджэнне’, славен. sȃd ’плод; плантацыя’, балг., макед. сад ’насаджэнне’. Праслав. *sadъ ’пасадка’, старая аснова на ‑ŭ (Мейе, RS 6, 131). Бліжэйшыя адпаведнікі ў ст.-інд. sadá ’язда вярхом, сядзенне’, ст.-ісл. sót ’сажа’, гл. Траўтман, 259 і наст.; Майргофер, 3, 473; Фасмер, 3, 543 і наст.; Брукнер, 478 і наст.; Махэк₂, 539, Сной₁, 550; Шустар-Шэўц, 2, 1263; Борысь, 537. Сад у значэнні ’дзіцячы сад’ з рус. сад ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Луг1, лужок ’сенажаць, пераважна заліўная, пакрытая шматгадовай травой’, ’забалочанае месца, парослае хмызняком і дрэвамі, поплаў’ (Нас., Яруш., ТСБМ, Зеньк., Бес., Бяльк., Клім., Сцяшк., Касп., ТС, лях., Янк. Мат.), ’балоцістая сенажаць’ (Сл. ПЗБ), луог ’лагчына’ (Сержп., Грам.); ’сухадольны лог’ (мазыр., пух., слаўг., шчуч., Яшк.), ’лес, лісцевы лес на абалоні’, ’лес на нізкім месцы, парослы травой’ (Зеньк., Шн., Бяс.; жытк., Талстой), ’алешнік у нізіне’ (Сержп. Грам.), лужок ’некалькі дрэўцаў у лагчыне сярод поля’ (Прышч., дыс.), лужэйка ’поплаў, лужок’ (калінк., Сл. ПЗБ). Укр. луг ’лес у нізіне’, ’сенажаць, луг, парослы травой і кустамі’; рус. луг ’заліўная сенажаць, лясістая абалона’, ’забалочаная нізіна, паша’, ст.-рус. лугъ ’лес, дуброва’, ’балота’, ’заліўная сенажаць’, ’нізіна, нізкі бераг, пакрыты травою, кустамі, трыснягом’, ’лес, дуброва, лесастэп’; польск. ląg, łęgi ’забалочаны (у даліне ракі) луг, парослы кустамі’, ’лес, поле на такіх лугах’, ’роўнае поле, нізіна’, н.-луж. ług ’забалочаная даліна’, ’мокры луг’, чэш. luh ’лес над ракой’, ’луг’, ст.-чэш. ’лес, гай’, ’луг у лесе’, ’даліна’, славац. luh ’лес над вадой’, ’высокі лес на мокрай глебе’, славен. lǫ̂g ’нізкі лес’, ’луг над вадой з рэдкімі дрэвамі’, серб.-харв. лу̑г ’лес, гай’, ’чарот’, макед., балг. лаг, лак, лък, лъг, лъгъ́т ’нізіна, абалона’, ’луг, сенажаць’, ’лясок на мокрым лузе’, ’яр, парослы густым лесам’, ’раўніна ля ракі’, ’гай, дуброва’, ’лес уздоўж ракі’, ’ручэй з парослымі лесам берагамі’, ’нізкае месца на лузе’, ’лес з вялікіх дрэў’, тырнаўск. луг ’паляна, паша’, ’клін паміж дзвюма рэкамі’, ст.-слав. лѫгъгай, малы лес’. Прасл. lǫgъ ’лука, балонь, нізкі лес на поплаве, багна’ (параўн. яшчэ каш. lëgnoc są ’пакрывіцца на дажджы і сонцы’, lëgti ’нізінны’, legńica ’яма’, lëga ’нізіна’, рус. сіб. ла́га ’вільготнае месца ў зарасніках’, ’яма з вадой, лужа’), і.-е. адпаведнікам да якога з’яўляецца літ. léngė ’поле, луг у нізіне і інш.’ Узыходзіць да і.-е. *leng‑ ’згінаць’, сіноніма да блізкага *lenk‑ > лука́ (Слаўскі, 5, 79–82; Фасмер, 2, 527; Махэк₂, 343; Скок, 2, 327; Бязлай, 2, 147–148; БЕР, 3, 336–537).

Луг2 ’нізкае месца, лужа з вадой’, ’невялікі вадаём у полі ці ў лесе, які часам перасыхае ўлетку’ (Федар. I, Федар. 2, Яшк., ТС, Сл. ПЗБ), лужок ’азярцо сярод лугу, натуральны вадаём’, ’невялікая балаціна, дзе не высыхае вада’ (ТСБМ, Сл. Брэс., Сл. ПЗБ; слуц., КЭС; Бір. дыс.). Ст.-польск. ług ’багна, дрыгва’, славінск. łuk, каш. ług ’тс’, ług ’лужок сярод поля’, палаб. lai̯g ’луг, паша’, н.-луж. ług ’дрыгва, якая зімою пакрываецца вадой, а летам высыхае, і там расце трава’, в.-луж. łuk ’дрыгва’. Прасл. паўн.-зах. lugъ ’балота, дрыгва’. І.‑е. адпаведнікі: літ. liū̃gas ’дрыгва, лужа’, lū́gos, lū̃gas ’глыбокае месца, напоўненае вадой’, ’балота’, ’дрыгва’, ’ставок’, ’яма на дне ракі’, ілір. lugas/luga ’дрыгва’ > алб. lëgatë ’лужа, балота’ (Слаўскі, 5, 298–299). У сучасных слав. мовах і дыялектах семантыка луг1 і луг2 часта змешваецца.

Луг3, малар. луз ’шчолак з попелу, залітага варам’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Сержп. Грам., Бір. дыс., Клім., Сцяшк., Уладз., Бяльк., Шат., Касп., ТС; зэльв., Сцяц. Словаўтв.; лях., Янк. Мат.; Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.; КЭС, лаг.). Укр. луг, рус. смал., кур. луг ’тс’, луга ’раствор галына’, польск. ług ’луг’, каш. lug (lëgu) ’луг, мыла, змыліны’, палаб. lau̯g ’луг, шчолак’, н.-луж. ług ’тс’, в.-луж. łuh ’пратрава, дубільнік’; чэш. louh, ст.-чэш. lúh ’луг’, ’мача’, славац. lúh ’брудная вада пасля мыцця’, ’раствор, у якім апрацоўваюцца маткі пражы’, славен. lúg, lùg ’луг’, серб.-харв. лу̑г ’тс’, ’попел’, чак. (з XV–XVII стст.) luga ’тс’, макед. луга ’луг’, балг. луга́, лу́га, лугя ’луг’, ’асадак, які застаецца, калі вараць мыла’. Прасл. lugъ/luga ’луг як мыючы і адбельваючы сродак’ (Машынкі, Kultura Sl., 1, 616). Мартынаў (Лекс. взаим., 166–168) не выключае запазычанне з прасл. у прагерм. (laugō), у чым сумняваецца Слаўскі (5, 296–298), паводле якога прасл. lugъ — запазычанне са ст.-в.-ням. louga (с.-в.-ням. louge, суч. ням. Lauge ’луг’), luhhen ’мыць’ < і.-е. *lou‑/*louə ’мыць’ (параўн. ст.-грэч. λούω ’мыюся’, лац. lavō, lavāre ’тс’, ’купацца’, арм. loganam ’купаюся’, хецк. lah(h)u‑ ’ліць’. Гэтак жа БЕР, 3, 485; Скок, 2, 326; Бязлай, 2, 155. Бернекер (744), Брукнер (314), Фасмер (2, 527–528), а таксама Курыловіч (Przegląd Zach., 1951, 5/6, 201–202) меркавалі, што lugъ з’яўляецца запазычаннем з с.-в.-ням. louge або нават з ням. Lauge. Слаўскі (5, 297) указвае на польск. мову як пасрэднік для ўзнікнення бел. і ўсх.-слав. луг, а Фасмер (2, 527) — польск. і чэш. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

птушы́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да птушкі. Птушыныя галасы. Птушыны пух. □ Там, у гушчары дрэў, Уночы чуцен рогат соў, Удзень — птушыны спеў. Панчанка. // Які складаецца з птушак. У чарацяным гушчары шчабеча ды шастае нейкая птушыная дробязь. Брыль. Маці дужа клапацілася аб тым, каб хто не спакусіўся на яе птушынае багацце. Лынькоў. // У якім водзіцца многа птушак; населены птушкамі. Птушыны гай. □ Таямнічы шолах плыў з птушынага бярэзніку. Бялевіч. // Прызначаны для птушак. Птушыны корм. Птушыная клетка.

2. Які нагадвае птушку; такі, як у птушкі. У прыемнай сакратара пісала на машынцы бялявая дзяўчына з маладзенькім, нейкім птушыным тварам. Гаўрылкін. Мірон быў худы, цыбаты дзяцюк, з блакітнымі вачамі, доўгім птушыным носам і доўгімі светлымі валасамі. Маўр.

•••

З вышыні птушынага палёту гл. вышыня.

Птушыны базар гл. базар.

(Толькі) птушынага малака не хапае гл. хапаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паслу́га ж.

1. услу́га, одолже́ние ср., любе́зность;

зра́біць ~гу каму́е́будзь — оказа́ть услу́гу (любе́зность), сде́лать одолже́ние кому́-л.;

2. только мн., уст. услуже́ние, послу́га;

быць на ~гах у каго́е́будзь — находи́ться в услуже́нии у кого́-л., быть на послу́гах у кого́-л.;

мядзве́джая п. — медве́жья услу́га;

да ва́шых паслу́г — к ва́шим услу́гам;

плаці́ць ~гай за ~гу — плати́ть услу́гой за услу́гу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лес / на вялікім абшары: пушча / на вялікім абшары ў Сібіры, пераважна хвойны: тайга / малады лісцевы: гай / хваёвы: бор, сасняк, сасоннік, хвойнік / яловы: ельнік / дубовы: дуброва, дубняк / бярозавы: бярэзнік / асінавы: асіннік / альховы: алешнік

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

калыха́ць, ‑лышу, ‑лышаш, ‑лыша; незак., каго-што.

1. Мерна рухаць зверху ўніз або з боку ў бок; гайдаць, хістаць. Ветрык паволі калыхаў у руцэ лісток пісьма. Алешка. Там, у бяскрайняй вышыні, вецер калыхаў сцягі. Шамякін. / у безас. ужыв. Вагон калыхала і тузала на кожным стыку. Грахоўскі.

2. чым. Рабіць чым‑н. мерныя павольныя рухі; ківаць. Калыхаць нагою.

3. Гайдаючы калыску, спяваючы калыханку, усыпляць (дзіця). За.. пераборкаю батрачка Матруна калыша дзіця маладой пары. Гарэцкі. // Навяваць сон (пра гукі). Павекі самі па сабе паволі плюшчацца, а мяккі звон-шум у паветры плавае, калыша. Мурашка.

4. перан. Парушаць, абуджаць (цішыню, спакой). Роўны храп ціха калыхаў сонную цішыню хаты. Лынькоў. Не салоўка голасам пявучым Над ракой калыша ціхі гай. З нар. // Парушаць душэўны спакой, хваляваць. Сцёпка доўга стаяў, любуючыся горадам, і нейкае новае адчуванне калыхала яго, прыцягвала да гэтага горада і ў той жа час палохала і непакоіла. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)