няве́рны, -ая, -ае.
1. Які парушае вернасць каму-, чаму-н.; здрадлівы.
Н. сябар.
2. Які парушае вернасць у шлюбе.
Н. муж.
3. Недакладны ва ўспрыманні.
Н. слых.
4. у знач. наз. няве́рны, -ага, м.; няве́рная, -ай, ж., мн. -ыя, -ых. Той (тая), хто вызнае чужую веру.
Гарэлі вёскі няверных на беразе Дуная.
|| наз. няве́рнасць, -і, ж. (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пагарэ́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; -ры́; зак.
1. Страціць дом, маёмасць у выніку пажару, а таксама згарэць — пра ўсё, многае.
Адбудаваліся тыя, хто пагарэў.
Многія вёскі ў час вайны пагарэлі.
2. перан., без дап. і на чым. Пацярпець няўдачу (разм.).
П. на злоўжыванні службовым становішчам.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Гарэць некаторы час.
Свяча пагарэла і пагасла.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спусто́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.
1. што. Зруйнаваць, нанесці матэрыяльныя страты.
Вайна спустошыла гарады і вёскі.
2. перан., каго-што. Пазбавіць маральных сіл, зрабіць няздольным да актыўнага жыцця.
Амаральныя паводзіны спустошылі жыццё гэтага чалавека.
3. што. Пра глебу: зрабіць неўрадлівай.
Безгаспадарчыя адносіны спустошылі глебу.
|| незак. спусташа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і спусто́шваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. спусташэ́нне, -я, н. і спусто́шванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
надасла́ць, ‑дашлю, ‑дашлеш, ‑дашле; ‑дашлём, ‑дашляце; зак., што.
Разм. Прымаць па пошце або з кім‑н. Надаслаў нядаўна верш мне адзін знаёмы з вёскі. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незапа́мятны, ‑ая, ‑ае.
Вельмі даўні. Ляжыць гэты белы камень тут з незапамятных часоў, і старыя кажуць, што ад яго і назва вёскі пайшла — Белая. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасіраці́ць, ‑рачу, ‑роціш, ‑роціць; зак., каго.
Зрабіць сіротамі ўсіх, многіх. [Вораг] спапяліў нашы вёскі, пасіраціў нашых дзяцей, заліў нашу зямлю крывёю і слязамі нашага народа. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патуры́ць, ‑туру, ‑турыш, ‑турыць; зак., каго-што.
Разм. Пагнаць, выгнаць. — Доўга круціўся каля нашай хаты [сабака], пакуль малыя, каровы гонячы, не патурылі яго з вёскі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Навоз 1 ’загуменне, дарожка, якая ідзе ўздоўж вёскі па загуменнях, поле за загуменнем’ (Хрэст. дыял., 334; Сл. ПЗБ), ’дарожка ў вёсцы па-за будынкамі’ (Чуд.), ’вялікі ўчастак поля, на якім размешчана некалькі хутароў’ (нясвіж., Яшк.), ’месца за агародамі ўздоўж вёскі’ (слуц., Нар. сл.), навозы ’ўчастак поля ля вёскі’ (карэл., Янк. Мат.), навозам ’загуменнем, задамі, сцяжынкай за вёскай’ (Жд. 1); відаць, сюды ж навоз ’прыстань’ (рэч., Яшк.), навозь ’привоз на рынок’, якое параўноўваецца з чэш. ηάυοζ ’звоз, звожванне’ (Грыг.); параўн. таксама польск. nawóz ’тое, што навозяць для засыпкі калдобін, няроўнасцей’. Улічваючы апісальны выраз навозная дарога ’загуменная дарога’ (маладз., дзятл., Сл. ПЗБ), можна дапусціць утварэнне шляхам семантычнай кандэнсацыі: навозная дарога (шлях) > навоз, усё да везці, вязу.
Навоз 2 ’гной’ (асіп., Буз.; ганц., Сл. ПЗБ; гродз., Сцяшк. МГ), навозны ’угноены’ (Сл. ПЗБ), ’звязаны з вывазкай гною’, параўн.: «между С. Иоанном и С. Петром играются на Белоруси навозныя толоки» (Фалют., 84). Разам з рус. навоз ’гной’ да вазіць, вязу, гл. Фасмер, 3, 34 («то, что навезено»).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скапы́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скапыціць.
2. у знач. прым. Стаптаны, здратаваны. У канцы вёскі, за скапычаным выганам, дом на высокім падмурку. Аношкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́сніцы, ‑ніц; адз. няма.
1. Вароты ў двор або з двара ў агарод, у поле. Мы ўвайшлі ў двор — звыклы сабе сялянскі двор, з хлевушкамі, павеццю, весніцамі на прыгуменне. Чорны. Нямала было пасля.. весніц на чужых дварах, з якіх я выганяў штодня чужую жывёлу. Брыль.
2. Уст. Плот з варотамі ў канцы вёскі. Сонца ўжо звярнула з поўдня, калі з весніц вёскі.. паказалася чарада кароў. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)