скалазу́бы, ‑ая, ‑ае.

1. Разм. З выскаленымі зубамі. Воўк пад дубам скалазубы — Ажно страх — Барана патрошыць, губіць У кустах. Шушкевіч.

2. у знач. наз. скалазу́быя, ‑ых. Сямейства марскіх рыб з тоўстым, кароткім, часам шарападобным, целам і выцягнутымі накшталт дзюбы сківіцамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зы́каўка ’страказа’ (Мат. Маг.), зы́калка (Бяльк.). Рус. смал. зыкалка ’тс’. Ад зыкацца ’насіцца’ (гл.) з суфіксам ‑(а)‑лк‑а (‑алка > ‑аўка, як волк > воўк). Сцяцко, Афікс. наз., 51. Параўн. зык2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́нюх1воўк, які нападае на коней’ (Сцяшк. Сл.). Гл. конь1.

Ко́нюх2 ’конюх, даглядчык коней’ (ТСБМ, Нас.). Гл. конь1.

Ко́нюх3 ’каня (птушка)’ (Бяльк.). Кантамінацыйнае пераўтварэнне канюк > конюх.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

П’янто́с лаянк. ’п’яніца’ (лаг., Жд. 2; слуц., Жыв. НС). Вытворнае ад п’я́ны (гл.) пры дапамозе экспрэсіўнага фарманта ‑(т)ос, параўн. фіґос (ад фі́ґа) у выразе: фіґос пад нос (Воўк-Лев., Татарк., 155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звя́га, ‑і, ДМ звязе, ж.

Разм.

1. Назойлівае прыставанне з просьбамі, напамінамі, патрабаваннямі. Кляновіч і Пяхота вялі гутарку з сакратаром.. і рабілі выгляд, што не чулі звягі Зашчамілы. Пестрак.

2. Надакучлівы брэх (сабакі). Воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перале́таваць (пірале́таваць) ’прабыць перажыць лета’ (Варл.), бяроз. пырылі́туваты ’тс’ (ЖНС), перале́так, перале́тка, ’пералетавалы бычок ці жарабя; свойская жывёла, якая перажыла адно лета’ (ТСБМ, Бяльк., Касп.; докш., Янк. Мат.; докш., паст., Сл. ПЗБ; усх.-бел., зах.-палес., ЛА, 1); укр. перелі́тувати ’правесці лета’, перелі́тка ’карова, якая целіцца праз год’, рус. переле́това́ть ’пражыць, правесці, праляжаць лета’, переле́ток ’гадавалы воўк’, ’гадавалая цялушка, жарабя’, польск. przelatekвоўк, які нарадзіўся ў мінулым годзе’, славен. prelętováti ’правесці лета’, серб.-харв. прѐлетити ’тс’. Прасл. *per‑lětovati. Да пера і ле́та, ле́таваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

марскі́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да мора, уласцівы мору (у 1 знач.). Марское дно. Марская вада. □ Халодны полаг снегападу Укрыў марскія берагі. А. Александровіч. // Які бывае, адбываецца на моры. Марское плаванне. Марскі бой. // Які жыве або расце ў моры. Марскія водарасці.

2. Звязаны з плаваннем на моры. Марскі флот. // Звязаны з флотам. Марское вучылішча. Марскі шпіталь. // Прызначаны для маракоў. Марская куртка. Марская роба.

•••

Марская зорка гл. зорка.

Марская капуста гл. капуста.

Марская карова гл. карова.

Марская міля гл. міля.

Марская хвароба гл. хвароба.

Марскі вузел гл. вузел.

Марскі кот гл. кот.

Марскі леў гл. леў.

Марскі воўк гл. воўк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кобе́ль прям., перен. саба́ка, -кі м.; (о самце волка, лисицы и т. п.) воўк, род. во́ўка и ваўка́ м.; ліс, род. лі́са м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Воўчае лыка ’расліна, Daphne mezereum L.’ (Касп., Бяльк., Кіс.). Рус. волчье лыко, укр. вовче лико, польск. wilcze lyko, серб.-харв. ву̏чје лико, балг. въ̀лчо лико. Ад воўк. Прыметнік воўчы ўказвае на атрутнасць расліны (Мяркулава, Очерки, 98).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыно́ска ‘кішэнная хустачка, насоўка’ (астрав., Сл. рэг. лекс.; паст., Рэг. сл. Віц.). Відаць, іранічнае заходнебеларускае ўтварэнне ад церці (гл.) і нос з суф. ‑ка, як у насоўка ‘хусцінка’. Параўн. падобнае асіп. падно́сьнік ‘насоўка’ (Воўк-Лев., Татарк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)