Вару́нкі ’бульбяны суп; агульная назва супа’ (Вешт.). З варо́нкі (да варо́ны < вары́ць) з палескім пераходам о > у ў закрытым складзе (але параўн. «Запрэ́гла са́лом варо́нак», Вешт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нава́ркі ’ільснівыя плямы, пералівы’: «Конь гладкі, аж наваркі ходзяць по ем» (ТС, 3, 112). Разам з навар ’тлушч, які ўсплывае наверх пры варцы стравы’, да варыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Варо́нца, варо́нцэ мн. л. ’бульбяны суп; суп наогул’ (Вешт.). Марыць, ад варане́ц (ці варо́нец) < вары́ць, варо́ны. Параўн. рус. варене́ц (аб гэтым слове гл. Шанскі, 1, В, 20).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́цма: тоцма стаць ’застыць ад страху’ (ТС). Утворана ад стоц(ь)ма стаць, як роўма раўці, бегма бегчы, варма варыць і да таго пад., параўн. стоці, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́ратак ’вар’ (Жд.), вара́так ’тс’ (Сцяшк. МГ). Рус. вароток, вареток, вараток, варяток ’кіпецень’ (Даль, 1, 166). Да варыць ’кіпяціць’ па мадэлі кіпяток (Фасмер, 1, 274, 276; Міклашыч, 381).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

навары́ць, -вару́, -ва́рыш, -ва́рыць; -ва́раны; зак.

1. чаго. Варачы, нагатаваць у патрэбнай колькасці; згатаваць.

Н. варэння.

2. чаго. Наплавіць у нейкай колькасці.

Н. сталі.

3. што. Апрацоўваючы металічны прадмет, прыварыць кавалак металу.

Н. нарог.

|| незак. нава́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. нава́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 3 знач.) і нава́рванне, -я, н. (да 3 знач.).

|| прым. наварны́, -а́я, -о́е (да 3 знач.; спец.).

Наварная вось.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вары́цца, варыцца; незак.

1. Гатавацца кіпячэннем на агні. У адным катле варыўся абед, у другім цэлы дзень кіпела вада. Чорны.

2. Зал. да варыць.

•••

Варыцца ў сваім (уласным) саку — працаваць, не падтрымліваючы сувязі з тымі, хто займаецца падобнай работай, не выкарыстоўваць іх вопыт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Прыве́раваць, экспр. прыве́роваць ’прычапіцца, прывязацца, прыліпнуць’ (ТС). Няясна. Параўн., аднак, увера́цца ’чапляцца, дакучаць прычэпкамі’, уве́рыцца ’апрацівець, надакучыць’, фразеалагізм уве́рыцца ў косці ’тс’ (ТС), ст.-бел. прівара ’загана, недахоп’, што дае падставы атаясамліваць слова з польск. przywrzeć ’прыліпнуць, прыклеіцца’, przywierać ’прыліпаць’, przywara ’рэшткі прыгарэлага варыва; дрэнная схільнасць, недахоп’, што да ‑wrzeć, ‑warzyć (Банькоўскі, 2, 954, 955), гл. урэ́ць, варыць, параўн. варыць ваду ’здзекавацца, сварыцца’ (ТС), польск. wrzeć, warzyć (na kogo) ’злавацца’. Падрабязней гл. Варбат, ИАН ОЛЯ, 54, 4, 62; Чарныш, Слов. лексика, 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пекары́ца, пяке́рыца ’згага, пякотка’ (нараўл., Арх. ГУ; лельч., ЛА, 3), пакары́ца ’тс’ (ельск., ЛА, 3). Да пячы́ (гл.), суфікс ‑ар‑ з узмацняльным значэннем узнік, імаверна, пад уплывам лексем жарыць, скварыць, варыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варэ́нне ’варка, варэнне (працэс)’ (БРС, Гарэц., Нас.); ’варэнне’ (БРС, Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк. МГ). Рус. варе́нье і г. д. Слав. *varenьje — аддзеяслоўны назоўнік. Ад вары́ць (гл.). Падрабязней гл. Шанскі, 1, В, 20.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)