хі́біць, хіблю, хібіш, хібіць; незак.
Разм.
1. Дапускаць пралікі, недакладнасці, рабіць памылкі. І толькі Уладзя хібіў часта: Задач ніяк не браў і — баста. Колас.
2. перан. Баяцца каго‑н., губляцца перад кім‑, чым‑н. Адно, каго баяўся, перад кім хібіў дырэктар, дык гэта перад начальствам. Сабаленка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пу́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.
1. Пужацца; баяцца, палохацца (звычайна пра жывёлу). На чорным аксамітавым небе трапяталі зоркі, у густым гушчары енчылі сычы, і ад іх крыку коні пудзіліся і стрыглі вушамі. Хомчанка. Бацька нёс на плячах мех мукі, а маці вяла карову, якая пудзілася папялішча. Гурскі.
2. Зал. да пудзіць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
непакоіцца, трывожыцца, турбавацца, хвалявацца, перажываць, бедаваць, нервавацца; баяцца, дрыжаць (перан.)
 Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.) 
Трапе́ць ’баяцца, шалець ад страху’ (дзярж., Нар. сл.), ’станавіцца безразважным, праяўляць нястрыманасць, шаленства’ (Кал.). Непаўнагалосная форма, суадносная з рус. торопе́ть ’бянтэжыцца, пужацца’ (гл. тарапіцца 2). Відаць, скарочанае ад трапе́нець ’вар’яцець, дурэць’ (гл. трапенне, трапёны) або дзеяслоў працяглага дзеяння ад трапіць 2 (гл.). Малапераканальнае па фанетычных прычынах вывядзенне слова з літ. drebė́ti ’дрыжэць, трасціся’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 133).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
стра́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак., каго.
Прымушаць баяцца каго‑, чаго‑н., выклікаць страх у каго‑н. — О-ё-ёй! Дзедачы, не буду! — нарокам спужаўся Алесь, ведаючы, што Агей толькі страшыць. Крапіва. Саборы збуд[а]ваны хітра і з толкам: І ловяць, і страшаць, і глушаць цябе... Панчанка. Сціхлі грымоты сярдзітыя, Сэрца не страшыць іх водгулле. Трус.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
праслу́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.
1. гл. слухаць.
2. каго-што. Выслухаць ад пачатку да канца.
П. оперу. П. курс лекцый.
3. каго-што. Вызначыць на слых стан чаго-н. (спец.).
П. лёгкія.
4. што. Слухаючы, не ўспрыняць, не пачуць (разм.).
Баяцца, каб не п. галоўнае.
5. Выведаць па чутках, размовах.
П. аб прыездзе артыстаў.
6. каго-што. Правесці які-н. час слухаючы.
|| незак. праслу́хваць, -аю, -аеш, -ае (да 2—5 знач.); наз. праслу́хванне, -я, н. і праслухо́ўваць, -аю, -аеш, -ае (да 2—5 знач.); наз. праслухо́ўванне, -я, н.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
Тру́хнуць ‘трухлець, парахнець, трупехнуць’ (Некр. і Байк., ТС), трухну́ць ‘гніць’ (Яруш.), сюды ж тру́хнуць ‘баяцца, падаць духам’ (Ласт.), ‘многа і позна спаць’ (полац., Нар. лекс.). Параўн. укр. трю́хнути ‘гніць, трухлець’, рус. тру́хнуть ‘тс’, серб. тру̏нути ‘трухлець, раскладацца’, харв. truhnuti ‘спаць, ленавацца’, славен. trohnẹ́ti ‘гніць’. Прасл. *truxъnǫti, магчыма, і *trǫx(ъ)nǫti з другаснай назалізацыяй (Сной у Бязлай, 4, 231), параўн. труха́ (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
разя́віць сов., разг. раскры́ть, рази́нуть;
р. рот — раскры́ть (рази́нуть) рот;
р. зя́пу — рази́нуть пасть;
◊ бая́цца рот р. — не сметь рта рази́нуть (раскры́ть);
р. рот — прост., неодобр. раззя́вить рот
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
стесня́ться
1. (чувствовать стеснение) саро́мецца, быць нясме́лым, бая́цца;
он стесня́ется пу́блики ён саро́меецца пу́блікі, ён нясме́лы пе́рад пу́блікай;
2. страд. сціска́цца; абмяжо́ўвацца; см. стесня́ть 1, 2.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
асканда́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
Разм. Трапіць у няёмкае, непрыемнае становішча; зняславіць сябе, набрацца сораму. Спевакі баяцца аскандаліцца перад новым чалавекам, ды яшчэ валасным пісарам, і трымаюць галасы ў граніцах пэўнай дысцыпліны. Колас. [Анісім:] — Тры дні, братцы, я хадзіў за дзікам. А яго няма і няма. «Ну, — думаю, — аскандаліўся». Адно ж сёння ўсё ж асачыў яго. Гурскі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)