Бля́кнуць (БРС, Нас.), укр. бля́кнути. Запазычанне з польск. blaknąć ’тс’ (гл. Рудніцкі, 143–144). Спакон вякоў усх.-слав. формы, рус. блёкнуть, укр. дыял. бле́кнути (паходжанне іх не вельмі яснае; Бернекер, 63, рэканструюе аснову *blьk‑, супраць чаго Фасмер, 1, 173; іншая магчымасць: *blěk‑, гл. Шанскі, 1, Б, 137, там і літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бы, б. Рус. бы, б, укр. би, б, польск. by, чэш. by (1‑я ас. bych, 2‑я ас. bys) і г. д. Па паходжанню гэта 3‑я ас. адз. л. аорыстнай формы ад *byti (гл. быць). Бернекер, 115; Фасмер, 1, 257; Слаўскі, 1, 52; параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 243.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Варапа́ха ’жаба’ (Кліх.). Можна меркаваць, што варапаха ўтварылася, як і блізкае па гучанню польск. ropucha ’тс’ — назва, паводле Брукнера, 463, дадзеная «ад храпаватасці». Аднак версіі аб гукапераймальным паходжанні слова пярэчаць формы варопаўка ’зялёная жаба, лягушка; слабы, непаваротлівы чалавек’, вярэпаўка ’від жабы’ (КЭС). Аб паходжанні варопаўка гл. Краўчук, БЛ, 10, 71.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́прамець ’стрымгалоў, вельмі хутка’ (Нас., Гарэц., Яруш., Др.-Падб., Бяльк.), во́прамяць ’тс’ (Бір. Дзярж.), во́прамеццю ’тс’ (Шат., З нар. сл., калін.). Запазычанне з рус. о́прометь ’імклівы бег’, о́прометью ’стрымгалоў, з усіх ног’, калі меркаваць па адсутнасці ў бел. гэтага кораня і па захаванню рус. марфалагічнай формы (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 40).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вэ́ндзаць ’пракурваць на дыме мяса, вэндзіць’ (КЭС, лаг.), вэ́ндзаны. Таго ж паходжання, што і вэ́ндзіць (гл.), г. зн. запазычанне з польск. мовы (але вэ́ндзаць адлюстроўвае іншы марфалагічны дзеяслоўны тып). Але паколькі ў польск. мове іменна такой формы няма (гл. Варш. сл.), то можна лічыць, што ў бел. мове гэта марфалагічны неалагізм.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Даво́лі ’даволі’. Рус. дыял. доволя́, до́воли, укр. дово́лі. Параўн. далей серб.-харв. довољ, славен. dovòlj, dovoli, dovólje, dovélj ’тс’. Узнікла спалучэннем *do і склонавай формы ад *volʼa ’воля’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 87–88. Спалучэнне гэтых двух каранёў адбылося ўжо вельмі даўно. Трубачоў указвае на ўтварэнні *dovolъ, *dovolьnъ, *dovьlěti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кава́дла ’жалезная падстаўка асобай формы для ручной коўкі металу’ (БРС, ТСБМ, Дэмб., Жыв. сл., Касп.; лаг., КЭС; Мал., Нар. словатв., Сержп. Грам., Сцяц., Сцяц. БНС, Шат., Янк. БФ), кувадло ’тс’ (Мядзв., Нас.), ’бабка’ (Сержп. Земл.). Паводле суфіксацыі — запазычанне з польск., дзе да прасл. kovadlo < kovati, гл. Слаўскі, 3, 19–21.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карчава́ць, укр. корчувати, рус. корчевать, чэш. krčovati, славац. krčovať, krčiti, польск. karczować, серб.-харв. кр́чити, славен. kŕčiti. Дзеяслоў дэнамінатыўнага паходжання, ад корч (гл.). Прасл. kъrčiti, kъrčovati < kъrčь (Слаўскі, 2, 75). Ад kъrčь спачатку утварыліся прэфіксальныя дэрываты тыпу iz‑kъrčiti, а потым як другасныя дзеяслоўныя формы без прэфіксаў (Ваян, RÉS, XXII, 39).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кліно́к 1 ’мяшэчак для сыру клінападобнай формы’ (ТСБМ, Шат., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Некр., Янк. Мат., Сцяшк.). Гл. клін 1.
Кліно́к 2 ’вострая частка халоднай зброі’ (ТСБМ). Гл. клін 1.
Кліно́к 3 ’хітрасць’ — клінкі падбіваць (Нас., Юрч. Фраз. 2), клінкі падбіраць ’шукаць падыход’ (Юрч. Фраз. 2). Параўн. клім (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нарочна ’знарок, спецыяльна’ (Сл. ПЗБ), на́рачна ’тс’ (Яруш.), нарошна ’тс’ (Бяльк.), нарошне ’знарок, наўмысна’ (ТС, Ян.), нарошні ’тс’ (Яўс., Мат. Маг.), нарошня ’тс’ (Мат. Маг.). Гл. нарок. Адрозненні ў фанетыцы адлюстроўваюць пераход чн > шн, параўн. рушнік, і розныя склонавыя формы прыметніка нарочны, ад якога ўтвораны прыслоўі (гл. Карскі 2-3, 73).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)