Нарочна ’знарок, спецыяльна’ (Сл. ПЗБ), на́рачна ’тс’ (Яруш.), нарошна ’тс’ (Бяльк.), нарошне ’знарок, наўмысна’ (ТС, Ян.), нарошні ’тс’ (Яўс., Мат. Маг.), нарошня ’тс’ (Мат. Маг.). Гл. нарок. Адрозненні ў фанетыцы адлюстроўваюць пераход чн > шн, параўн. рушнік, і розныя склонавыя формы прыметніка нарочны, ад якога ўтвораны прыслоўі (гл. Карскі 2-3, 73).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)