Карчава́ць, укр. корчувати, рус. корчевать, чэш. krčovati, славац. krčovať, krčiti, польск. karczować, серб.-харв. кр́чити, славен. kŕčiti. Дзеяслоў дэнамінатыўнага паходжання, ад корч (гл.). Прасл. kъrčiti, kъrčovati < kъrčь (Слаўскі, 2, 75). Ад kъrčь спачатку утварыліся прэфіксальныя дэрываты тыпу iz‑kъrčiti, а потым як другасныя дзеяслоўныя формы без прэфіксаў (Ваян, RÉS, XXII, 39).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)