угрэ́бці і уграбці́, уграбу, уграбеш, уграбе; уграбём, уграбяце; пр. угроб, уграбла і уграбла, угрэбла і уграбло; заг. уграбі; зак., што.

1. Загрэбці што‑н. куды‑н. Угрэбці салому ў гумно. Угрэбці жар у печ.

2. перан. Разм. Захапіць, прысвоіць што‑н. Пасля таго, як Хурс угроб сабе ў рукі заводзік, ён некалькі дзён і [начэй] праседзеў на ім разам з майстрам. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

філе́ 1, нескл., н.

1. Мяса вышэйшага гатунку з сярэдняй часткі хрыбта тушы.

2. Кусок мяса або рыбы. ачышчаны ад касцей. // Ежа з такога мяса. Спяшаючыся, я з’еў сваё рыбнае філе. Некалькі разоў за гэты час я лавіў на сабе позірк жанчыны і зразумеў, што яна хоча яшчэ нешта сказаць. Кірэенка.

[Фр. filet.]

філе́ 2, нескл., н.

Вышыўка на сетцы з нітак або ажурная вязка.

[Фр. filé.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаро́мхавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да чаромхі, з’яўляецца чаромхай. Пад чаромхавым кустом сядзелі дзяўчынкі і плялі вянкі. Чарнышэвіч. Праз некалькі хвілін Сёмка разам з дзедам пляліся па яру, дзе пахла чаромхавым лісцем. Хомчанка. // Зарослы, засаджаны чаромхай; які складаецца з дрэў, кустоў чаромхі. Чаромхавы гушчар выплыў з цемры нечакана. Савіцкі.

2. Зроблены, прыгатаваны з чаромхі. Чаромхавы кій. Чаромхавае варэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шлі́хта 1, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.

Спец. Клейкі, ліпкі раствор, якім праклейваюць аснову тканіны, каб надаць ёй трываласць і гладкасць.

[Ням. Schlichte.]

шлі́хта 2, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.

Роўна, акуратна складзены рад ці некалькі радоў чаго‑н. (звычайна будаўнічых матэрыялаў); штабель. На беразе за дарогай вялікія шліхты бярвення. Пташнікаў. Кавалак [бервяна] паслушна лёг на вызначанае яму месца на версе шліхты. Крапіва.

[Ням. Schlichte.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штодзённасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць штодзённага. Прастата і штодзённасць спраў падпольшчыкаў падаюцца ў рамане [«Вайна пад стрэхамі» А. Адамовіча] праз светлае і адначасова некалькі наіўнае ўспрыманне юнага героя Толіка. Дзюбайла.

2. Штодзённае жыццё, праца і пад.; звычайная, штодзённая з’ява, рэч. Вестка [аб забойстве Юркевіча] выбіла .. [Любу] з нармальнай каляіны штодзённасці. Мурашка. [Дзед] гаварыў занадта нейк проста пра самыя таемныя рэчы і гаварыў так, як быццам бы гэта была нецікавая штодзённасць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

очко́

1. ачко́, -ка́ ср.;

дать не́сколько очко́в вперёд даць не́калькі ачко́ў напе́рад;

2. (глазок, отверстие) во́чка, -ка ср.;

втира́ть очки́ (кому-л.) настаўля́ць акуля́ры (каму-небудзь), пуска́ць тума́н у во́чы (каму-небудзь); уво́дзіць у зман (каго-небудзь), зама́зваць во́чы (каму-небудзь), забіва́ць ба́кі (каму-небудзь).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праско́чыць сов., в разн. знач. проскочи́ть;

п. мі́ма каго́е́будзь — проскочи́ть ми́мо каго́-л.;

п. у двор — проскочи́ть во двор;

п. праз лес — проскочи́ть че́рез лес;

ша́рык ~чыў праз ко́льца — ша́рик проскочи́л сквозь кольцо́;

у карэкту́ры ~чыла не́калькі памы́лак — в корректу́ре проскочи́ло не́сколько оши́бок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

магазі́н, ‑а, м.

1. Прадпрыемства рознічнага гандлю; крама. Прадуктовы магазін. Прамтаварны магазін. □ — А гэта вось дом стаіць, — кажа.. [Люся]. — Вялікі-вялікі! І магазін, дзе прадаецца хлеб. Брыль.

2. Спец. Прыстасаванне ў апараце або прыборы ў выглядзе каробкі або трубкі, куды закладваецца некалькі аднародных прадметаў (напрыклад, патронаў у аўтамат). Як толькі пачало цямнець, я засунуў пісталеты ў кішэню, паклаў туды ж запасныя магазіны з патронамі і пайшоў на ўмоўленыя кватэры. Карпюк. // Запасное месца ў вуллі для мёду на выпадак багатага медазбору. // Дапаможная прылада для электратэхнічных вымярэнняў.

3. Рэзервуар у лямпе, куды наліваюць газу. Моўчкі наліла [Галіна] ў магазін газы, падраўняла нажнічкамі кнот, запаліла яго і павесіла лямпу ў куце над сталом. Галавач.

4. Уст. Будынак, у якім захоўвалася грамадскае збожжа. Праходзячы міма вёсачкі, сябры ціхенька падкраліся да магазіна, дзе хавалася збожжа, і прыбілі на сценах некалькі лістовак і брашур. Колас.

[Фр. magazin, іт. magazzino ад араб. mahāzin — склады.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жу́жма1 ’вялікая колькасць’ (чавус., Нар. сл., 132), ’стос, шмат’ (Мат. Гом.), жу́шмо ’сноп, некалькі жмень (ільну, канапель)’, (Лексика Пол., 211–212), ’мера льну, вязка, вялікая колькасць’ (Сл. паўн.-зах.), жу́шма ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. смал. жу́шма ’вялікая колькасць’, укр. жу́жмом ’у пераблытаным выглядзе; разам, вялікай колькасцю’, ляшск. žižmo ’вялікая колькасць’. Параўн. славен. žúželj, žušelj ’жмут’. Паводле Сцяцко (Афікс. наз., 54), жужма ад жужаць з суфіксам ‑ма са зборным значэннем. Махэк₂ (729) таксама лічыў, што тут сувязь з жужэць, а першаснае значэнне тыпу ’рой’. Але такое тлумачэнне не ўлічвае значэння ’мера льну’, якое цалкам, верагодна, было першасным: пераход ад ’вязка льну’ да ’вялікая колькасць’ зразумелы. Яно прадстаўлена, відаць, у слове жма ’процьма’, дзе на ўзнікненне значэння ’вялікая колькасць’ магло ўздзейнічаць слова цьма. Вывесці значэнне ’мера льну’, наадварот, ад значэння ’мноства’ цяжка. Параўн. і жужма2. Пачатковае жу‑ можа быць вынікам паўтарэння ‑ж‑ у корані ‑жма. Калі ўлічыць жулёмакнекалькі жмень ільну’ (гл.), магчыма ў жу‑ бачыць рэфлекс кораня *geu, што меў значэнне ’сціскваць, згінаць’. Не выключана і кантамінацыя слова тыпу жма са словам, якое мела значэнне ’мноства’ і было звязана з жужэць (* < geu‑), напр., рус. дыял. жужг ’насякомыя; смецце’. Але шэраг слоў мае элемент жу‑ ў значэнні ’вязка’ і да т. п. Параўн. журжах1, жужалкі, жушмень.

Жу́жма2 ’неахайная жанчына’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, пераноснае ад значэння жужма1 ’вязка льну, сноп’. Але параўн. яшчэ польск. żużmant ’народная сукенка (з XVIII ст.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ната́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Кароткі запіс аб чым‑н. Да гэтую справу Сцёпка глядзеў сур’ёзна. Чытаючы, рабіў сякія-такія нататкі, выпіскі. Колас. [Люба] дастане запісную кніжку і спешна пачала чытаць карандашныя нататкі. Гартны. // Кароткае пісьмовае або друкаванае паведамленне; артыкул. Сонцаў перапісаў некалькі радкоў з газетнай нататкі. Мележ. [Шуст:] — Я чытаў, выступаў на сходах, пісаў нататкі для насеннай і гарадской газет. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)