шліхта 1, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.

Спец. Клейкі, ліпкі раствор, якім праклейваюць аснову тканіны, каб надаць ёй трываласць і гладкасць.

[Ням. Schlichte.]

шліхта 2, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.

Роўна, акуратна складзены рад ці некалькі радоў чаго‑н. (звычайна будаўнічых матэрыялаў); штабель. На беразе за дарогай вялікія шліхты бярвення. Пташнікаў. Кавалак [бервяна] паслушна лёг на вызначанае яму месца на версе шліхты. Крапіва.

[Ням. Schlichte.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)