гру́кнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм.

1. Шумна, з грукатам зваліцца або паваліцца. Засланка са звонам грукнулася аб падлогу. Чарнышэвіч.

2. Ударыцца, стукнуцца аб што‑н. У сенцах .. [Карней Адамавіч] наткнуўся на начоўкі і моцна грукнуўся ілбом аб вушак. Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адме́рзнуць, ‑не; пр. адмёрз, ‑мерзла; зак.

Загінуць ад марозу; вымерзнуць. Агуркі адмерзлі. // Разм. Страціць гібкасць, адчувальнасць на холадзе; прымерзнуць; моцна азябнуць (пра часткі цела). Пальцы адмерзлі. □ Але здаровая ступня ўжо, мабыць, адмерзла — значыць, .. [Сотнікаў] зусім аставаўся без ног. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захаце́цца, ‑хочацца; зак., безас., чаго і з інф.

З’явіцца, узнікнуць (пра жаданне). [Сцёпку] так моцна захацелася спаць, што вочы яго пачалі зліпацца самі. Колас. Захацелася хутчэй вярнуцца дадому, да сваіх палёў, да сям’і. Шахавец. Наблізілася старасць — захацелася адпачынку. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узгрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго.

Разм. Даць спагнанне за якую‑н. правіннасць; моцна набіць. Узгрэць за свавольства. □ [Сушкевіч] добра-такі ўзгрэў мяне, не надта выбіраючы выразы. Радкевіч. [Кудравец:] — Ну, вы [хлопцы] мяне ўзгрэлі на сходзе, дык я гэта памятаю. Кучар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шхе́ры, ‑аў; адз. няма.

Спец. Скалістыя астравы побач з моцна зрэзанымі марскімі берагамі; прыбярэжны марскі раён, у склад якога ўваходзяць такія астравы. Здаецца, ці выгляне сонца калі. Ад левага борта скалістыя шхеры, Ад правага — голыя горы ўдалі. Танк.

[Ад швед. skär — скалісты востраў.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Растраві́цьмоцна раздражніць, развярэдзіць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), растраўля́цца ’расстройвацца, быць у тузе’ (Ян.), сюды ж растра́ўка (растра́вка) ’развярэджанне’, растра́ўца (растра́вца) ’хто расстройвае, разладжвае’ (Нас.), да апошняга параўн. ст.-бел. ростравца ’растратчык’ (Ст.-бел. лексікон). Да травіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раўці́, раву, равеш, раве; равём, равяце; пр. роў, раўла, ‑ло; незак.

1. Утвараць гук рову (пра жывёл). Пачуўшы людскую гамонку, бык стаў раўці, ён высока падкідаў капытамі зямлю. Гурскі. Дзіка раўлі ў пунях каровы, іржалі і кідаліся коні, але навасёлкаўцы, што збегліся на пажар, баяліся падступіцца да будынкаў. Шчарбатаў. // перан. Утвараць моцныя, працяглыя гукі, падобныя на роў жывёл. У камінах вятры раўлі да рання. Астрэйка. Машына раўла, аж дрыжала, бо ступня ўсё яшчэ нейкім чынам ціснула на газ. Кулакоўскі.

2. Разм. Моцна гаварыць, пець, крычаць. — Хутчэй, хутчэй! — крычаў .. [камендант]. — Я навучу вас паважаць германскую армію! Я... Я... — ужо роў ён. Лынькоў. — Вон! — раз’юшана раве ўраднік. Сяргейчык.

3. Разм. Моцна плакаць. — Хлопец суседскі нос расквасіў і раве. Савіцкі. Стаю і раву, як маленькі... Цётка таксама стаіць і не ведае, што рабіць. Васілевіч.

•••

Роўма раўці — вельмі моцна раўці, плакаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паласну́цьмоцна ударыць, пакінуўшы след, рану (звычайна чым-н. рэжучым)’ (ТСБМ, Мядзв., Др.-Падб., Юрч.). Рус. полосну́ть ’ударыць нажом’. Гараеў (Доп., 2, 29) і Кіпарскі (ВЯ, 1956, 5, 136) узводзяць да паласа (гл.) (гл. яшчэ Фасмер, 3, 315).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачавец́ь ’раздавіць’ (нараўл., Мат. Гом.), папабіць ’паціснуць, падушыць’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Да na‑ і + павіць, параўн. драг. павэтэ ’ціснуць’, беласт. павіті ’душыць, забіваць’, ’моцна біць’, укр. навити ’давіць, мяць’, якія з’яўляюцца старым балтызмам, параўн. літ. čiaupti ’сціскаць (губы)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скру́тях, скру́тех ‘сукруціна, ва́да занадта моцна або няроўна спрадзенай пражы ў выглядзе перакручаных месц, а таксама вада палатна з такой пражы ў выглядзе няроўнасцей’ (Уладз.). Ад скруціць < круціць; першасная суфіксацыя, відаць, ‑ак, потым, як экспрэсіўнае, ‑ах. Гл. сукруціна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)