Трысце́нь ‘вялікая ручайка пражы ў дзве або ў тры ніткі’ (арш., Бяльк.), ‘клубок нітак’ (віц., круп., Трух.). Утворана ад трысці́ць (гл.) пад уплывам лексемы прасце́нь 1 ‘мера палатна ў даўжыню’ (гл.), якое з пра- < літ. priẽ ‘каля, ля, побач з, пад’ і сцень < сцяна́ (гл.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад прасце́нь ‘адно верацяно’, ‘верацяно, зматанае з двух верацёнаў’, што звязана з тэхналогіяй снавання на сценах хаты. Параўн. про́сцень ‘тс’, якое Трубачоў (Ремесл. терм., 101) выводзіць ад просты, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зданнё, ‑я і зда́нне, ‑я, н.

Разм. Здань, зданкі. З трубкай ля вуха ён [доктар] Здалёк выслухвае, А ў ваччу — зданнё Яскрава, як днём: На печы, На бэльцы, На кожнай рэчы Шавеляцца Прадстаўнікі хваробы. Мікробы. Крапіва. А прыгледзішся — як тое зданне: тут ёсць, а тут няма. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

начава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; незак.

Спаць дзе‑н. усю ноч. Дома [хлопцы] выпілі па кубку малака з хлебам ды падаліся на вышкі. Цяпер яны начавалі на вышках, над хатай. Якімовіч. Сёння.. [Алег з бацькам] начавалі ў вялізным бары, які стаяў ля крутой лукавіны Дрыгвянкі. Гамолка.

•••

Дняваць і начаваць гл. дняваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Адагнаць усіх, многіх або ўсё, многае. Паадганяць сабак. Паадганяць лодкі. □ Пад скурай у.. [каня] ходарам хадзілі рэбры, галава была панурая і ля вачэй яшчэ больш як калі раіліся мухі. А ён нават не сцепаў ужо галавою, каб паадганяць іх. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадкру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адкруціць, адвінціць адно за другім усё, многае. Паадкручваў [бацька] анучы і, босы, у галіфэ, пайшоў з кухні ў пакой, дзе была ляжанка. Ермаловіч. Казік завіхаўся ля водаправодных кранаў. Паадкручваў іх на кухні, у ванне І пазіраў, як бушавалі, вірыліся пругкія струмені. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпа́л, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падпаліць (у 1, 2 знач.).

2. Смалякі, трэскі, ламачча і пад., якія служаць для распальвання. Даніла працаваў блізка ля балаціны і, калі ехаў пад вечар дадому, укінуў у воз пару пнёў — жонка паказала, каб прывёз на падпал смалякоў. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́рысты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае поры (у 1 знач.). Імгненне — і зноў былі перада мною.. глыбокія, як бы выразаныя нажом, маршчыны ля пухлага порыстага носа. Савіцкі.

2. Які мае поры, пустоты. Камень, на якім Віця сядзеў, быў круглы, нібы палявы валун, і порысты, як вапняк. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасмо́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прасмаліць ​1.

2. у знач. прым. Пакрыты, насычаны смалой для трываласці. Ля берага .. гойдалася паціху дашчаная лодка, пашпакляваная і прасмоленая. Чыгрынаў. Рыжаваты хлопец у стракатай цяльняшцы адганяе мяне на сваёй вузкай гоначнай байдарцы з фанеры і прасмоленай парусіны. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкарэ́ць, ‑эе; зак.

Закарэўшы, прыстаць, прысохнуць. Павязка прыкарэла да раны. □ Я раблю намаганне сесці. Недзе на спіне прыкарэла сарочка да свежай раны, коле ў правым баку. С. Александровіч. На ботах ля самых калень разам з пяском прыкарэла жоўтае сасновае шыллё: Вуля нядаўна хадзіў па лесе. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́ўшча, ‑ы, ж.

Маса якога‑н. рэчыва, што мае вялікую таўшчыню. Тоўшча вады. Тоўшча зямной кары. / Пра сцяну (сцены). Я не таму спыніўся ля парога, што тут, як кажуць, храм самога бога. І не таму, што нечы знатны тлен замураваны ў тоўшчы гэтых сцен. А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)