ля², нескл., н.

Шосты гук музычнай гамы, а таксама нота, што абазначае гэты гук.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ля¹, прыназ. з Р.

Тое, што і каля (у 1 і 2 знач.).

Л. дарогі стаяў збуцвелы крыж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ля́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. ля́ ля́
Р. ля́ ля́
Д. ля́ ля́
В. ля́ ля́
Т. ля́ ля́
М. ля́ ля́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ля́

прыназоўнік

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ля́

прыназоўнік

Іншыя варыянты: каля́.

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ля муз. ля нескл., ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ля I предлог с род.

1. (рядом — с определённой или нескольких сторон) во́зле, о́коло, у;

ля даро́гі ляжа́ў ка́мень — во́зле (у) доро́ги лежа́л ка́мень;

2. (при указании на объект действия) с; во́зле;

ля дзіця́ці мно́га рабо́ты — с ребёнком мно́го рабо́ты

ля II нескл., ср., муз. ля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ля ​1, прыназ. з Р.

Тое, што і каля (у 1, 2 знач.). Ля гасцінца, ля дарогі Курганок віднее. Купала. Ля [жанчыны] завіхалася заклапочаная дзяўчына. Лынькоў.

ля ​2, нескл., н.

Шосты гук музычнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.

[Іт. la.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ля 1 ’каля’ (ТСБМ, Мікуц., Мал., Мядзв., Касп., Шат., Бяльк., Я., Сл. ПЗБ), укр. чарніг. ля ’тс’ — скарочаная форма другаснага прыназоўніка каля, які паходзіць з прасл. kolo, па форме — роднага склону назоўніка kolo (ESSJ SG, 1, 88–91; Шуба, Прыназоўнік, 41–43).

Ля 2 ’глянь, бач’, якое стала ў некаторых гаворках пабочным словам (Сцяшк., Сл. ПЗБ). Як пабочнае слова вядома і ва ўкр. гаворках. Скарочанае глянь, ад якога адпала пачатковае г‑ (Карскі, 1, 371; ён жа, Труды, 380), пасля канчатак.

Ля 3, палес. ля мэ́нэ ’дзеля мяне, паводле мне’ (драг., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), ’для’ (Касп., Ян., Мікуц.; ельск., Мат. Гом.). Да для (гл.). Узнікла ў выніку адпадзення д‑ перад ‑л‑ (Карскі, 1, 352). Аб узнікненні для шляхам перакрыжавання прасл. dlʼa (< dělʼa) і dьlʼa ’даўжыня’ гл. ESSJ SG, 1, 55–59; Трубачоў, Эт. сл., 4, 234–235; SP, 3, 154–156). Аб ужыванні варыянтаў-сінонімаў для ∼ дзеля гл. Шуба (Прыназоўнік, 41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ля-бемо́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ля-бемо́льны ля-бемо́льная ля-бемо́льнае ля-бемо́льныя
Р. ля-бемо́льнага ля-бемо́льнай
ля-бемо́льнае
ля-бемо́льнага ля-бемо́льных
Д. ля-бемо́льнаму ля-бемо́льнай ля-бемо́льнаму ля-бемо́льным
В. ля-бемо́льны (неадуш.)
ля-бемо́льнага (адуш.)
ля-бемо́льную ля-бемо́льнае ля-бемо́льныя (неадуш.)
ля-бемо́льных (адуш.)
Т. ля-бемо́льным ля-бемо́льнай
ля-бемо́льнаю
ля-бемо́льным ля-бемо́льнымі
М. ля-бемо́льным ля-бемо́льнай ля-бемо́льным ля-бемо́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)