мазо́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што.

Разм. Націраць мазалі доўгай работай або хадзьбой. Дзён два мазоліў [Бірук] далоні рыдлёўкай — раўняў гліняны дол. Кулакоўскі.

•••

Мазоліць вочы каму — дакучаць, назаляць пастаяннай прысутнасцю. Мужчыны выйшлі на двор. Абіваючы росную націну, пайшлі па градах да рова, каб не вельмі мазоліць людзям вочы. Асіпенка.

Мазоліць язык — упустую, дарэмна гаварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыві́ць, крыўлю, крывіш, крывіць; незак., што.

Рабіць крывым, перакошаным, выгнутым. Крывіць туфлі. // Перакошваць у грымасе (твар, губы, рот). Не то ад дыму вусны [Рыгор] крывіць і вока правае прыжмурвае, не то здалёк яшчэ прабуе ўсміхацца Аўдолі. Крапіва. «Следчы» паціскае плячамі. Злая ўсмешка крывіць яго губы. Колас.

•••

Крывіць душой — быць няшчырым, наўмысна не гаварыць праўды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыту́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прытушыць.

2. у знач. прым. Няяркі, прыглушаны (пра колер, фарбу, гукі і пад.). Ці не ўспыхвалі ў зрокавай памяці .. [Шчакаціхіна] крыху прытушаныя барвы і ўзоры беларускіх народных майстроў і мастакоў сённяшніх і будучых. Ліс. Былі .. [галасы] не моцныя, яшчэ прытушаныя, але людзі не саромеліся гаварыць. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздаба́ра, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм.

1. Той (тая), хто любіць раздабарваць, мае звычай многа і попусту гаварыць.

2. толькі мн. (раздаба́ры, ‑аў). Пустыя размовы, балбатня. Разводзіць раздабары. □ [Мохаў] аглядаў нешта пад машынай, седзячы з свечкай у канаве, і, пэўне, пачуў Габрусёвы раздабары. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фінці́ць, ‑нчу, ‑нціш, ‑нціць; незак.

Разм.

1. Хітрыць, выкручвацца. — Ты са мною не фінці. Пачаў гаварыць — давай да канца, — папрасіў Антон. Савіцкі.

2. Падлізвацца да каго‑н., ліслівіць перад кім‑н. Фінціць перад начальствам.

3. Весці сябе легкадумна. [Максім Сцяпанавіч:] Да сарака, як кажуць, можна яшчэ фінціць і крывіць душою, а пасля — не-э!.. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́пет ’няскладная, невыразная мова дзіцяці’ (ТСБМ), укр., рус. лепет. Другая ступень чаргавання з лопат (гл.). І.‑е. адпаведнікі: ст.-інд. lapati ’балбоча, шэпча, гаворыць’, памір. lōwam, lewam ’гавару, размаўляю’, кімр. llêf ’голас’, алб. lapërdi ’брыдкая мова’. Гукапераймальнае (Бернекер, 1, 702; Фасмер, 2, 483–4 з літаратурай). Сюды ж лепята́ць, ліпіта́ць ’хутка і невыразна гаварыць, балбатаць’, ’хлусіць, паклёпнічаць’, ’хутка лаяцца і гаварыць брыдоту’ (ТСБМ, Нас., ТС, Сл. паўн.-зах., Шат.; ст.-дар., Ант. бел. песні, КЭС, лаг., паўдн.-усх., КЭС), лепену́ць ’балбатнуць’ (Нас.) (з *лепятнуць), лепяцёхаць ’булькаць’ (Ян.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лухта́ ’бязглуздзіца, недарэчнасць, глупства’ (Нас., Гарэц., Дразд., Бяльк., Нар. Гом.), лухта непадсяваная ’бяссэнсіца’, ’манюка, балбатун’ (Юрч. Фраз. 2), лухту малоць, лухту пароцьгаварыць недарэчнасць’ (Яруш.), лухці́ць ’маніць’, ’гаварыць бязглуздзіцу’ (Нас.). Рус. смал., цвяр., краснаяр. лу́хта, лухта́ ’бязглуздзіца, глупства’. Бел.-рус. ізалекса, магчыма, прасл. вузкі рэгіяналізм, утвораны ад xlusiti, у якім пачатковае x‑ адпала, а карэннае ‑s‑ нерэгулярна перайшло ў ‑x‑. Xlusiti роднаснае са sluxъ (дыстантная метатэза). (Слаўскі, SP, 2, 41–42; ён жа, SP, 1, 70–71). Аб xlusiti гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 40.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жу́мрыць ’хрупаць (есці)’ (КСТ), кобр. жо́мраты ’павольна есці, жаваць’ (Жыв. сл., 100). Рус. перм., свярдл. жумрить ’жаваць’, укр. жу́мрити, жу́мрати ’есці’ (Грынч.), н.-луж. žumliś ’цяжка жаваць, мямліць’, в.-луж. žumlićгаварыць у нос, мямліць’, уст. ’намагацца перажаваць’ (Пфуль). Параўн. серб.-харв. жумо́рити, жубо̀рити і жу̏борити ’рабіць невялікі шум, ціха і няясна гаварыць’, шумо̀рити, шу̀морити ’шамацець’, славен. šumoréti, šumréti ’тс’. Элемент жу‑ суадносіцца, верагодна, з жав‑ у жаваць (гл.) < *žev‑ < і.-е. *g(i̯)eu‑. Далейшыя часткі кораня (м, р) няясныя. Параўн. жупарыць, жабанець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Растарэ́кваць ’шмат гаварыць’ (чэрв., Гіл.; Сцяшк. Сл.). Да гукапераймальнага та́ры, гл. тары-бары, тараторыць, параўн. рус. тара́каць ’балбатаць’, славен. tarẹ́kati ’тс’ і інш. Параўн. прастарэка (гл.). Сюды ж, відаць, растарэк ’нязгода, сварка’ (Гарб.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляпа́йла ’манюка, той, хто нясе лухту’ (Шат.). Рус. валаг., перм. ля́пало ’пляткар’. Да ля́пацьгаварыць абы-што’. (Аднак параўн. літ. lẽpas ’балбатун’, lẽpaila ’гультай, вялы чалавек’.) Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 93.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)