Тыбатэ́нка м. р. ‘кабат’ (Бяльк.). Няясна, магчыма, у выніку мены пачатковага к‑ на т‑ ад кабат (гл.), параўн. тухвайка з кухвайка і пад. (аб мене к > т гл. Карскі 1, 375).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лы́каўка 1 ’лясная птушка, якая выдае гук «лык-лык»’ (Гарэц.). Гукапераймальнае.
Лы́каўка 2 ’ключыца’ ў сказе: Схуднеў, што аж лыкаўкі выперліся (Бяльк.). Няясна. Параўн. польск. łykawka ’кадык’, якое з łykawy ’які глытае’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віромка ’?’ у кантэксце «…Нарабіла такой атруты і просіць: каторы старшы віромка, ідзця на водку…» (КЭС). Няясна. Магчыма, звязана з віра 3 (гл.), якое з’яўляецца роднасным з літ. výras, лат. vīrs ’(дарослы) мужчына’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гвор ’хваля, якая, б’ючыся аб бераг, стварае працяжны шум’ (Яшкін). Няясна. Магчыма, звязана са слав. *gvorъ, якое мае розныя значэнні (у тым ліку ’бурбалка на вадзе’; параўн. Трубачоў, Эт. сл., 7, 184).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Намазклі́вы ’ўпарты’ (браг., рэч., Мат. Гом.), параўн. укр. палес. намазкліва, намбзклювата, намосклювата, намизкувата (Полесский этнолингвистический сборник. M., 1983, 191). Няясна, магчыма, да мазацца ’капрызнічаць, песціцца’, миза ’капрызніца, песта’, мазлівы ’капрызны, спешчаны’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нарэў ’вялікі мядзведзь’ (Інстр. 2). Няясна, магчыма, да рваць (гл.), прасл. *гъиайу якое, паводле Мяркулавай (Этимология–1978, 96), магло мець значэнне ’схапіўшы зубамі, адарваць кусок’. Відаць, як і іншыя назвы мядзведзя, табуізаваная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падняхве́рывацца ’згаджацца; абяцаць (легкадумна)’ (Юрч.), падняхве́рываць ’падбухторваць, падахвочваць’ (Юрч.). Няясна. Магчыма, да ахвяра (гл.); першапачаткова паднеахверывацца, потым у выніку рэдукцыі галоснага падняхверывацца. Не можа быць паразітнай устаўкай, параўн. маг. ніхаліпа ’халепа, нянасце’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ато́нне ’астатак, падонкі’ (Касп.). Рус. дыял. ото́нок, ото́ночка ’тонкая абалонка, шкарлупіна’. Няясна. Відаць, ад кораня тон‑ (тонкі) праз дзеяслоў, зафіксаваны ў Даля отонить ’зрабіць тонкім’ (з *otonьnьje). Магчыма, кантамінацыя з адонне (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Басто́ліць ’біць няшчадна’ (Нас., Яруш.). Слова невядомага паходжання. Магчыма, ёсць сувязь з рус. дыял. бустать ’біць’ (тады ‑ол‑ — нейкі «экспрэсіўны» суфікс). Параўн. таксама літ. bàstelėti тыкнуць; кальнуць’ (да basnȯti ’тыкаць; калоць’). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Навыру́нку ’навідавоку’ (?): Тут, у нас, любы чалавек навырунку, відзен увесь (Масарэнка). Няясна; магчыма, звязана з навыр (Бяльк.), якое можа мець значэнне ’на двор’; тады першаснае значэнне ’як на двары’ (відаць). Гл. на́вар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)