Пашару́нак у выразе: у адном пашарункупра гаспадарчыя будынкі, якія ў адзін рад стаяць разам з хатай, пад адной страхой’ (слонім., Шн. 3). Утворана пры дапамозе суфікса ‑унак ад + паширыць ’паставіць у рад’ < ням. Schar ’рад’ (Мацэнаўэр, Cizí sl.,). Параўн. лоеў. шар ’бок вуліцы’ (Ян.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пералёк ’пярэпалах’: захварэў од паралёку ’пярэпалах’ (брэсц., ЛА, 3), пералёкі ’перапуд’ (Нас.), смал. перелёк ’перапалох’. Гл. пераля́к (< прасл. *per‑lękъ): мена я (< ę) > ё вядомая і ў іншых гаворках: ст.-дар. ад ізлёку, талач. ату лёку, добр. ад улёкупра гэта гл. Карскі, 1, 99.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перачу́ць, перэчуць ’дачуцца’ (ТС). Укр. перечу́ти ’тс’, перечу́тися ’дайсці весткам, быць пачутым’, польск. przeczuć ’прадчуваць, прадказваць’, рус. перечу́ть, перечу́ять, перечува́ть ’перанюхаць’, ’пачуць (усё); даведацца праз каго-небудзь’. Відаць, з *pro‑čuti. Параўн. аналагічна рус. про‑слышать. У такім выпадку — да пра- і чуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пес ’сабака’ (астрав., Сл. ПЗБ), пэс ’тс’ (Бес.). Паводле Мацкевіч (Сл. ПЗБ, 3, 509), з польск. pies, якое да прасл. *pьsъ < і.-е. *pik‑s‑o‑s. Гл. таксама пёс; аднак пытанне пра характэрную для беларускай мовы захаваную форму (пес ці пёс) застаецца адкрытым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прабі́нда экспр. ’дасціпны’ (смаляв., Сл. ПЗБ.). Значэнне, мабыць, вызначана недакладна, параўн.: я прабінда была, усюды залезу, г. зн. ’пралаза, пройда і г. д.’ Дэрыват ад бінда (гл.) з прыст. пра-, якая — з семантычна блізкіх пракуда, пралаза і да т. п., параўн. біпды біць ’гультайнічаць’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прашавярэ́ніцца ’не выканаць загаду’ (Нас.). З прыст. пра-, прыст. ша‑ аргатычнага паходжання і вярэ́ніцца. Апошняе паходзіць ад вярэня, параўн. вярэнька ’някемлівы, мешкаваты чалавек’ (гл). Сюды ж з іншай суфіксацыяй рус. цвяр. ша́верзить ’строіць падкопы’, ша́верзні ’плёткі’, ша́верзень ’пляткар’ і бел. вярзці (гл. Фасмер, 4, 393).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́трыць ’біць, даваць прачуханку’ (віц., Нар. сл.); сюды, відаць, putryć: Swiatyj Alaksiej lemiaszy putryć, Błahawieszczeniezorywąjeć (леп., Федар. 8), якое памылкова тлумачыцца як ’падрыхтоўваць, рыхтаваць’ (там жа, 307), параўн. укр. пу́трити ’валіць (пра дым); лаяць, распякаць’, рус. пу́трить ’лаяць, выгаворваць’. Няясна; магчыма, звязана з путра/ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піпра падачу машынай гуку (мсцісл., Нар. лекс.), пібіп! — аўтамабіль дае сігнал (полац., Нар. лекс.). Новыя гукапераймальныя словы. На паўднёваславянскай тэрыторыі выклічнік pi, pi‑ звязаны з падзываннем свойскай птушкі, гукаперайманнем птушыных галасоў і ўваходзіць у назвы некаторых птушак (гл. Скок, 2, 659; Бязлай, 3, 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пілю́шка ’расліна пылюшнік, Thalictrum L.’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Паводле ілюстрацыі: … цвіце белым цветам… можна меркаваць, што мова ідзе пра нейкую іншую расліну, бо пылюшнік! на Беларусі (2 віды) цвітуць жоўтымі (Th. flavum) і ружова-бэзавымі (Th. lucidum) кветкамі. Шлюшка — відазмененая (кантамінаваная?) назва пылюшнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Развіну́цца (разьвінуцца) ’разгарнуцца’, разьвіну́ць ’разгарнуць, развіць’ (Нас., Др.-Падб., Стан.). Сюды ж запазычанае з польскай мовы развіне́нты ’развіты’ (шальч., Сл. ПЗБ), параўн. польск. rozwinięty ’разматаны, разгорнуты; які распусціўся’, rozwinąć się ’разматацца, развіцца’, ’раскрыцца, распусціцца’. Меркаванні пра ўжыванне гл. Станкевіч, Зб. тв., 1, 32. Гл. вінуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)