прагалі́ць, ‑галю, ‑голіш, ‑голіць; зак., што.

1. Выгаліць якое‑н. Месца.

2. Галіць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыто́н, ‑а, м.

Месца, дом, дзе збіраюцца злачынныя, амаральныя, антыграмадскія элементы. Зладзейскі прытон. Ігральны прыгон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгі́б, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. разгібаць — разагнуць.

2. Месца, дзе прадмет разагнуты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уразны́, ‑ая, ‑ое.

Урэзаны, устаўлены ў выразанае месца, а таксама прызначаны для ўразання. Уразны замок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́сца1 ’прастора, пункт, мясцовасць’ (ТСБМ, Касп., Кліх, Янк. I), месцейка ’тс’ (Др.-Падб.), месцечка ’мясцінка’ (Янк. 3.), ст.-бел. мѣстце, мѣстцомесца’, ст.-рус. мѣстьце (XV ст.). Да ме́ста1 (гл.).

Ме́сца2 месцо ’рыначная плошча’ (Кліх), ’мястэчка’ (валож., іўеў., навагр., беласт., Сл. ПЗБ). Да месца1. У выніку кантамінацыі бел. месцамесца’ і места ’горад’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вандро́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, які вандруе, падарожнічае.

2. Той, хто часта мяняе месца жыхарства, вядзе неаседлы спосаб жыцця; качэўнік.

|| ж. вандро́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. вандро́ўніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́гава, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Паглыбленне ў зямлі, якое служыць жыллём зверу.

Воўчае л.

2. перан. Месца размяшчэння варожых сіл (разм.).

Фашысцкае л.

3. перан. Убогае жыллё; неахайная пасцель чалавека (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́жа², -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Месца для спання, пасцель (уст.).

2. Паглыбленне ў грунце, па якім цячэ водны паток.

Л. ракі.

Пракрустава ложа (кніжн.) — мерка, пад якую сілком падганяюць што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаць, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Насціл з бярвення, галля, ламачча для праезду цераз балота ці гразкае месца.

2. Запруда для павышэння ўзроўню вады ў рацэ.

|| прым. га́цевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недарэ́чны, -ая, -ае.

1. Сказаны, зроблены неўпапад, не да месца.

Н. жарт.

2. Неразумны, бяссэнсавы.

Недарэчныя прапановы.

3. Няўклюдны, няскладны (знешне).

4. Які не адпавядае сітуацыі, абставінам.

Недарэчная весялосць.

|| наз. недарэ́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)