*Прыбэ́цкаць, прыбэ́цькаты ’прывесці’ (кам., Жыв. НС). Магчыма, звязана з прыбы́ць са зменай вакалізму кораня і суфіксальным афармленнем, абумоўленымі экспрэсіўнасцю ўжывання. Параўн. прыбрысці́ > прыбрэ́дка, гл. прыбро́дка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́ньдзік ’мясцовая назва печкура’ (д.-гарад., Звязда, 1995, 21 сак.). Лакальнае ўтварэнне ад пэндзіць ’гнаць, даганяць’ (гл.), магчыма, пад уплывам пудзіць ’палохаць’, параўн. пудзік ’верабей’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяку́р ’пячнік’ (ЛА, 3). Няясна. Магчыма, з пячку́р ’тс’ (гл.) з пропускам ч, каб адрозніць ад пячкур (назва рыбы, гл.), або з пячкур ’пячнік’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пялю́х ’назва вялікага пальца ў вязанай рукавіцы’ (Мядзв.). Няясна, магчыма, ад палюх ’палец’ (гл.) у выніку асіміляцыі па мяккасці, верагодна, пад уплывам пяць ’расстаўляць, распінаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́мдзіць ’размаўляць аб дробязях’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, да ры́мзаць (гл.) або да рэ́йдзіць (гл.). З іншага боку параўн. літ. rim̃timi ’рабіць сур’ёзным’, rim̃téti ’рабіцца сур’ёзным’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сажо́нкі ’стыль плавання з папераменным выкідваннем уперад то адной, то другой рукі’ (ТСБМ). Рус. сажо́нки ’тс’. Да сягаць, сажень (гл.). Магчыма, вуснае запазычанне з рускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́сьлі ‘ледзяшы, што звісаюць са страхі’, со́сьлівъя (пагода) ‘калі нарастаюць ледзяшы на стрэхах’ (беш., Нар. сл.). Няясна; магчыма, да ссаць (гл.), параўн. славен. seselj ‘соска’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрыч, стрыча́н ‘сцябло без лісця’ (ТС), сюды ж стрыча́ць ‘тырчаць’ (Сцяц. Сл.). Няясна; магчыма, з метатэзай ад стырчаць (гл.), параўн. яшчэ старч ‘стырчак’ (ТС), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стурба́н ‘старчак’ (ТС). Магчыма, кантамінацыя цурбан ‘кавалак палена’ і стырча́ць ‘тырчаць’, гл. Малаверагодна ўтварэнне ад стурбава́ць ‘патрывожыць; спыніць’ (Нас., Сл. ПЗБ), што да турбаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тасава́цца ’падыходзіць, дапасоўвацца’ (брасл., Сл. ПЗБ). Відаць, набліжанае да стасава́цца ’знаходзіцца ў адпаведнасці’ (гл.), успрынятага як прыставачнае ўтварэнне. Сюды ж, магчыма, тасаваць ’раўняць’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)