няўме́льства, ‑а, н.

Адсутнасць умення рабіць што‑н., недахоп навыкаў у чым‑н. [Язэп] не налаўчыўся яшчэ працаваць адной рукой, таму нават адзяваўся марудна, злаваў на сваё няўмельства. Асіпенка. Колькі з дня няўмельства і навукі Сцен шурпатыя выгладзілі рукі, колькі засвяцілася муроў. Русецкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прызвыча́іць, ‑чаю, ‑чаіш, ‑чаіць; зак., каго-што.

Прывіць навык да чаго‑н., прывучыць да чаго‑н. Прызвычаіць дзяцей да працы. Прызвычаіць сябе рана ўставаць. □ Я прызвычаіў зрок даўно Да сонца, да штурвала — рукі, А слых і сэрца — да званоў, Набатных несціханых гукаў. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыляжа́лы, ‑ая, ‑ае.

Які доўга ляжаў, захоўваўся без ужывання; нясвежы. На галаве ў .. [мужчыны] быў капялюш колеру прыляжалага тытунёвага лісту. Лобан. Адзін, другі самазвалы падцягнуў да эстакады. Выскачыў з кабінкі трактара, давай шуфляваць прыляжалы бетон. Глядзіць, дзяўчаты лезуць пад рукі, каб падсобіць. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. распальваць — распаліць (у 1 знач.).

2. Тое, чым распальваюць дровы, торф, вугаль і пад. [Слабодчыкаў] перакінуў з рукі ў руку сякеру і рашуча ступіў да сухой елкі. — Памагу вам. Добрая распалка будзе. Порах. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распласта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Палажыць пластом, шчыльна прыціснуўшы да зямлі, да якой‑н. паверхні. Зачапіўшыся за станіну разбітай гарматы, .. [баец] паваліўся на зямлю і распластаў рукі. Дудо. Іваніцкі разгарнуў ліст спісанай паперы, распластаў яго і паклаў перад сабой на стол. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхаладзі́ць, ‑халаджу, ‑халодзіш, ‑халодзіць; зак., каго-што.

Зрабіць раўнадушным, халодным у адносінах да каго‑, чаго‑н.; зменшыць сілу пачуцця, парывання. Замінка нас крыху расхаладзіла. Карпюк. Напамінак аб Еве расхаладзіў Мартына. Ён разняў рукі і нават чутачку падаўся ў бок ад Аўгіні. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рукапі́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рукапісу (у 2 знач.); прызначаны для захоўвання рукапісаў. Рукапісны аддзел бібліятэкі.

2. Напісаны ад рукі. Рукапісны тэкст. □ На ўчастках выпускаліся рукапісныя «маланкі», у якіх расказвалася пра работу перадавых брыгад, перадаваўся вопыт лепшых рабочых. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слупяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Траціць здольнасць рухацца; заміраць, нямець ад моцнага ўзрушэння, хвалявання і пад. Усе адразу слупянеюць — у руках хлопчыка чалавечы чэрап. Асіпенка. Рукі ўгору! — камандуе Сяргей і, выхапіўшы з кішэні новенькі наган, цэліцца ў акно. Хлопцы слупянеюць. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сму́глы, ‑ая, ‑ае.

З больш цёмнай афарбоўкай (у параўнанні са звычайным колерам скуры людзей белай расы). Смуглы твар. Смуглыя рукі. Смуглае цела. □ Шчокі смуглыя дзяўчат красуюць без чадры. Броўка. // Са скурай такой афарбоўкі. [Сашка] і быў выліты бацька: чорнагаловы, смуглы, з поўнымі губамі. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страка́ціць, ‑качу, ‑каціш, ‑каціць; незак., што.

1. Рабіць стракатым, надаваць стракаты выгляд. Скрозь лісце бярозы, пад якой сядзела Зоя, прасочвалася мяккае святло і стракаціла зямлю, лаўку, Зоіны рукі, сукенку. Пальчэўскі.

2. перан. Устаўляючы, уводзячы што‑н. у вялікай колькасці, рабіць неаднародным па саставу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)