гразь, ‑і, ж.
1. Вязкая, размяклая ад вады глеба. Непралазная гразь. □ Кажуць: вясной бочка вады — лыжка гразі, а ўвосень лыжка вады — бочка гразі. З нар. Брычка ехала па гразі, калёсы плюхаліся ў глыбокія калдобіны, конь ішоў размашыстай хадой, і пырскі з-пад яго ног ляцелі ва ўсе бакі. Чарнышэвіч.
2. толькі мн. (гра́зі, ‑яў). Марскі або азёрны іл, які мае лекавыя ўласцівасці. Лячыцца гразямі.
3. Разм. Бруд, нечыстоты. Лазняў болей — больш здароўя, Гразь жа нам нясе хваробу. Крапіва. У хату.. [Якіма] хоць і носа не паказвай — бруд, гразь, чарната, але знадворку хата мае зусім шляхецкі выгляд. Колас.
4. перан. Разм. Пра што‑н. ганебнае, подлае, нізкае. Ганна сэрцам тут пачула Гразь душы яго і бруд. Колас. З усходу вецер-буралом Змятае гразь на сваім шляху. Купала.
•••
Абліць граззю гл. абліць.
Выцягнуць з гразі гл. выцягнуць.
Зарасці граззю гл. зарасці.
Затаптаць у гразь гл. затаптаць.
Змяшаць з граззю гл. змяшаць.
Не ўдарыць (не упасці, не пляснуцца) тварам у гразь гл. ударыць.
Як гразі чаго — вельмі многа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бада́й,
Разм.
1. часціца. Ужываецца для выказвання нядобрых пажаданняў, праклёну. А бадай ты прапаў! □ Пан, разгневаны, нязграбна На тапчан прылёг і стогне: — А бадай вас, бабы, вогнік! Бажко. / у безас. ужыв. [Крукаў:] — Выходжу на двор — бацюхны мае: тая ж каўзота! А бадай ты згарэла! Васілёнак. / у спалучэнні з узмацняльнай часціцай «жа». Стаіць човен вады повен, Бадай жа ён да пахіснуўся... З нар.
2. пабочн. Выказвае дапушчэнне якой‑н. магчымасці, схільнасць згадзіцца з чым‑н. Няма, бадай, па багаццю ўбораў прыгажэй пары года, чым восень. Ігнаценка. Бадай, нідзе так праўдзіва не гучыць народная прымаўка «Якое жыццё — такія песні», як у сяле Азершчына. Мяжэвіч.
3. прысл. Амаль. Такія корчмы-станцыі Мінскі тракт меў бадай праз кожныя дзесяць кіламетраў. Бядуля. На процілеглым канцы [вёскі], бадай ля самай шашы, рыпае гармонік, глуха бухае бубен. Навуменка.
•••
Бадай ці не... — падобна на тое, што.
Бадай што — а) (пабочн.) магчыма што, відаць што. [Радзевіч:] — Бадай што, я згодзен з вамі. Дуброўскі; б) амаль, амаль што. Дзень бадай што ўжо канчаўся. Чорны. Так прайшоў .. [Віктар] бадай што паўдарогі. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ю́шка 1, ‑і, ДМ юшцы; Р мн. юшак; ж.
Металічны кружок, якім закладаюць адтуліну ў коміне, каб не выходзіла цёплае паветра. Маці.. стаяла ля прыпечка і зачыняла ў коміне юшкі, каб пайшоў дух на выстуджаную за ноч хату. Капыловіч. Каб не здарылася бяда, вокны і юшкі ў коміне перад навальніцай зачыняюць. Грамовіч.
ю́шка 2, ‑і, ДМ юшцы, ж.
1. Страва са свежай рыбы з прыправамі; рыбны адвар. Увечары, калі прыехаў з горада Шыковіч, яны палілі свой касцёр і на агні варылі юшку; Яраш з сынам паспелі налавіць рыбы. Шамякін.
2. Поліўка (у 1 знач.). Сабіна з цікавасцю глядзела ў акно. Яна бачыла, як Сабастыян сам сёрбаў лыжкай юшку, спрабуючы, ці ўварыліся грыбы. Сабаленка.
3. Жыжка ва ўсякай страве. Сёрбай юшку, на дне гушча! З нар.
4. перан. Разм. Кроў. [Чалавек:] Сам бачыў, як у Бабруйску на Казначэйскай нейкі дзяцюк сунуў кулаком у храпу гарадавому, а той толькі юшку выцер, лахі пад пахі ды ходу. Грахоўскі.
•••
Пусціць юшку гл. пусціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пэ́нкнуць ’трэснуць, лопнуць, раскалоцца’ (любч., Нар. словатв.; слонім., Нар. лекс.; шчуч., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), пэньк‑ нуць, тыкнуты, пэнькнутэ ’тс’ (Сл. Брэс., Сл. ПЗБ), тыкаць ’лопаць, трэскацца, пускаць’ (Сцяшк., Сцяц., Сл. ПЗБ), тыкацца ’лопацца’ (Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. pęknąć, pękać ’тс’, паводле Банькоўскага (2, 538), чэшска-польскай арэальнай інавацыі ад *рокь ’бутон, пупышка’, не звязанай з *pukati (гл. пукаць) і не вядомай іншым славянскім мовам; інакш Брукнер, 403. Параўн. пукаць, нукнуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сіню́ха ‘лучына з абалоны хвоі’ (Шат., Байк. і Некр.), ‘драўніна, якая ўтрымлівае мала смалы’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ‘тонкія і вузкія дошчачкі (лучына) для тынкоўкі сцен’ (Нар. сл.), сіню́чына ‘тс’ (Бір. дыс.), сіня́к ‘горшы гатунак драўніны, не прыгодны для вырабу мэблі’ (Нар. сл.), сіню́шка ‘лучына пад тынкоўку’ (З нар. сл.), сі́ні ‘аб пацямнелых дошках’ (Ян.), сіні́ца ‘лучына з пасінелай драўніны’ (Мат. Маг.). Да сіні, таму што не насычаная смалой абалонка дрэва хутка набывае шэра-попельны колер.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́лівак ’яйка з вельмі слабай шкарлупінай’ (БРС, Нас., Бяльк., Янк. I, Сцяшк., Інстр. I, Жд., 2, Вешт. дыс., З нар. сл.), ву́лівак ’тс’ (З нар. сл.). Рус. вы́ливок, укр. ви́ливок. Ад выліваць (гл. ліць) ’несці яйкі з мяккай шкарлупінай’ і суф. ‑ак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Напе́рыч ’насыпка’ (браг., Нар. словатв.), напёрніч ’тс’ (Сцяшк., ветк., лоеў., Мат. Гом.), папернік ’тс’ (рэчыц., Нар. сл.; браг., добруш., гом., Мат. Гом.). Да пяро, пер’е (гл.), прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне на базе прыназоўнікавага спалучэння на перʼе, параўн. нагаловіч ’чапец’, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 252.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Няна́джана, ненаджэно ’нечакана, неспадзявана’ (ТС), ныниджано ’тс’ (драг. Клім.), ненажано ’знянацку’ (пін., Жыв. сл.), нэнажэно ’незнарок, неспадзеўкі, нечакана’ (пін., Нар. лекс.), ненажено ’нечакана’ (лельч., Нар. лекс.), сюды ж ненаджэны ’нечаканы, неспадзяваны’ (ТС), нынаджаный ’тс’ (Клім.). Да наджа ’надзея, спадзяванне, нажа ’тс’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мазні́ца, мазьні́ца, мазны́ця ’пасудзіна для калёснай мазі, дзягцярка’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Растарг., драг., З нар. сл.; стол., Нар. лекс., Сл. ПЗБ, ТС), ’посуд для смалы’ (Маш.). Укр. мазниця, рус. мазница, польск. maźnica, чэш. maznice, славац. maznica. Паўн.-слав. ўтварэнне mazʼьnica. Да ма́заць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мом-мом! — есці з поўным зачыненым ротам (полац., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Сюды ж момніць, момліць ’есці папоўніцы, умінаць’ (Касп., Бяльк.; полац., Нар. лекс.), рус. разан. момнить, момлить ’тс’, смал. момрить ’аб’ядацца’. Не выключана магчымасць уздзеяння лексемы мяць, умінаць (ежу). Гл. таксама му́мліць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)