Буймі́стр ’бурмістр’ (Нас.). Як думае Апель, РФВ, 3, 87 (за ім і Фасмер, 1, 246), гэта беларускае слова ўзнікла з бурмістр (гл.) пад уплывам слова бу́йны (параўн. бурмі́шча). Але, магчыма, гэта не так. Хутчэй можна думаць пра дысіміляцыю р–р > й–р.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гуга́ць ’гуляць, банкетаваць; весці разгульнае жыццё’ (Нас.). Трубачоў (Эт. сл., 7, 167) параўноўвае са славен. gúgati ’гайдаць, разгушкаць’, чэш. huhati ’крычаць (пра саву)’, рус. гу́га́ть ’гайдаць, разгойдваць’. Паводле Трубачова (там жа), слова экспрэсіўнага паходжання. Гл. яшчэ Бернекер, 1, 361; Фасмер, 1, 469.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ненаві́дны ’ненавісны’ (Янк. 1, ТС), ’змрочны, пануры’ (ТС), ’агідны, брыдкі’ (бяроз., Шатал.), укр. ненави́дний ’ненавісны’, рус. ненавидный ’нядобразычлівы, злы’, польск. nienawidny ’ненавісны’, чэш. nenáviděny ’тс’, славен. nenáviden, серб.-харв. нена́видан ’зайздросны; пра таго, хто ненавідзіць’, ст.-слав. ненавидѣньнъ ’ненавісны’. Ад ненаві́дзець (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ахэ́лік ’кухталь’ (Яўс.). Фанетыка сведчыць пра запазычанне; магчымыя крыніцы ў аргатычных словах, параўн. ням. арг. Cheilek ’пай з крадзенага, грошы’, ідыш chajlik ’доля, пай’ з ст.-яўр. cheluka ’пай’, сляды пераасэнсавання ў выразе даць у хэйлік ’даць у каршэнь’ (слаўг., Яшкін, вусн. паведамл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бадзякі ’ежа з палявога маладога асоту; яго сякуць і вараць з квасам’ (Шн. 3, Малчанава, Мат. культ.). Да бадзя́к ’Cirsium’ (расліна Cirsium называецца і бадзяком і асотам). Наўрад ці можна думаць пра сувязь з іншай назвай ежы — бадзыго́н (гл.), укр. бадзьоні, бадзі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бана́льны. Рус. бана́льный, укр. бана́льний. Запазычанне з франц. мовы: франц. banal (< франк. ban ’выгнанне і г. д.’; падрабязна гл. Клюге, 47). Гл. Фасмер, 1, 120; Шанскі, 1, Б, 30–31; таксама MESz, 1, 236. Няясна, ці трэба думаць пра пасрэдніцтва рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мя́ўкаць ’крычаць (пра катоў)’ (ТСБМ, Сцяшк., Яруш., Зн., Бяс., Нас., Касп., Сл. ПЗБ; ДАБМ, к. 301), мя́ўчыць ’мяўкаць’ — у стараабрадцаў (Растарг.). На Беларусі пашырана паўсюдна побач з іншымі гукапераймальнымі: ка́ўкаць, курня́ўкаць, я́ўкаць, няўчэ́ць, кня́ваць (Смаль-Стоцкі, Приміт., 24; Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 80).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мі́талем, мі́талям, мы́талям, мі́тэлем, мі́целлем ’хутка, у момант, мігам, што ёсць сілы’ (Бяльк., ТС, слонім., Жыв. сл.; жытк., Жыв.; рэч., нараўл., Мат. Гом.; Ян.), драг. му́тылём лізтэ (пра адзенне) ’хутка, ушчэнт рвацца, зношвацца’ (Лучыц-Федарэц). Балтызм. Параўн. mituliuoti ’здыхаць’, ’знікаць’, nu‑mituliuoti ’знікнуць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́мкаць ’квакаць (пра жаб)’ (Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Ян., ТС, Сержп. Грам., Сцяшк., Клім., Гарэц., Янк. II, ДАБМ). Укр. кумкати ’тс’, польск. kumkać, kumać, чэш. kunkati, н.-луж. kunkaś, в.-луж. kunkać ’тс’. Параўн. літ. kumúoti ’тс’. Гукапераймальнае (да кум‑кум).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жано́чы. Укр. жіночий ’тс’. Зах.-рус. (ст.-бел. і ст.-укр.) утварэнне ад женъка ’жанчына’ (укр. жінка ’жанчына’). Утворана як прыналежны прыметнік (параўн. дзявочы). Пра зах.-рус. характар слова (а не запазычанне з укр.) сведчыць пашырэнне слова ў гаворках (Сцяшк. МГ). Гл. жо́нка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)