Бая́н ’музыкальны інструмент’, укр. бая́н. Запазычанне з рус. бая́н ’тс’ (а гэта па імені легендарнага Баяна ў «Слове о полку Игореве»). Назва была дадзена рускім гарманістам А. Ф. Арланскім-Цітарэнкам (1877–1941) першаму ў свеце храматычнаму гармоніку, які сканструяваў тульскі майстар М. І. Белабародаў (1827–1912). Гл. БСЭ; Шанскі 1, Б, 65.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баўтру́к ’абжора, дармаед’ (Касп.), Баўтрамей (уласн. імя) (Нас.), ’непаваротлівы хлопчык, які толькі капрызіць’ (Нас.), баўтрю́к ’нехлямяжы, таўстапузы чалавек’ (Нас.), баўтру́с ’непаваротлівы, свавольны хлопчык’ (Нас.). Рус. дыял. бавтрю́к ’бялізны чалавек; гультай, дармаед’ (смал.). Параўн. і ўкр. прозвішча Бовтру́к. Ад уласнага імя Баўтрамей (так Нас.), скарочаныя формы якога давалі розныя пейаратыўныя назвы (параўн. Брукнер, 15).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бей. Рус. бей, укр. бей і г. д. (у многіх еўрапейскіх мовах: ням. Веі, Bey, франц. bey, рум. bei, венг. bej і да т. п.). Запазычанне з тур. мовы (тур. bey, роднаснае іншаму цюрк. слову, гл. бек). Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 20; Шанскі, 1, Б, 82; Локач, 24; параўн. далей MESz, 1, 269.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бек ’князь’. Рус. бек, укр. бек і г. д. (балг. бег, серб.-харв. бе̏г, алб. beg, венг. bég). Запазычанне з цюрк. моў. Цюрк. слова — роднаснае тур. bey. Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 20; Шанскі, 1, Б, 82. Параўн. тур. (старое) beg, уйг. bäg, чагат. bäk і г. д. Гл. яшчэ Локач, 24; MESz, 1, 267.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бле́дны (БРС, Касп.). Параўн. бляды́ (там і пра паходжанне). Укр. дыял. блі́дний, рус. бле́дный (дыял. бледо́й), балг. бле́ден (але і блед, бляд, гл. БЕР, 1, 54–55). Прасл. форма хутчэй за ўсё была blědъ. Калі існавала і паралельнае прасл. blědьnъ, то гэта была, відаць, прасл. дыялектная інавацыя. Магчыма, сюды і бле́ды ’бледны’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бо́лмат ’балбатун, пустамеля’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Бяльк.), балмату́н (Нас.), былмату́н ’тс’ (Бяльк.), балмата́ць ’балбатаць’ (Нас.). Рус. дыял. (смал.) бо́лмат ’тс’, (цвяр., пск.) болмота́ть ’балбатаць’. Фасмер (1, 188) звязвае з болта́ть. Хутчэй трэба зыходзіць ад болмота́ть, якое можа быць пераафармленнем дзеяслова болбота́ть (дысіміляцыя б‑б > б‑м і, магчыма, уплыў бормота́ть).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Боці (мн.) ’рабро ў лодкі’ (КЭС, бых.). Можна параўнаць з укр. бо́тя частка борта лодкі’ (да геаграфіі параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 128). Але этымалогія слова застаецца цёмнай. Рудніцкі (184) лічыць яго няясным і мяркуе пра дэфармацыю слова борт. Няпэўна. Можа, ёсць сувязь з рус. бо́тник, ботня́, бот ’выдаўбаная з дрэва лодка’?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брадні́к ’від рыбалоўнай сеткі’ (БРС, Касп., Бір. Дзярж., Бяльк.), браднык ’тс’ (Лысенка, ССП). З брэдні́к (да асновы брэд‑; слав. *bred‑ брадзіць’, гл. брадзі́ць). Націск у бра́днык яўна другасны. Параўн. рус. бередни́к, бре́дник ’тс’, бре́день, укр. бре́день. Параўн. яшчэ Рудніцкі, 202. Брадні́к можа паходзіць і з бродні́к ’тс’ (параўн. палес. бродні́к ’тс’ — Крыв.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́заў 1 ’частка павозкі, аўтамашыны і пад., якая служыць для размяшчэння людзей або грузаў’ (ТСБМ). Гл. кузаў 2.
Ку́заў 2 ’карзіна з бяросты’ (КЭС, лаг.). Запазычанне з рус. кузов ’тс’. Апошняе з тат. kyzau̯ (гл. Фасмер, 2, 402).
Ку́заў 3 ’тып паселішча, двары ў якім размешчаны ўроскід’ (Яшк.). Да кузаў 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кульга́ць ’ісці, нясмела прыступаючы на адну нагу’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Бяльк., Мядзв., Гарэц., Грыг., ТС, Касп.). Укр. кульгати, рус. кульгать ’тс’, польск. kulhać, чэш. kulhati, славац. kuľhať ’тс’. Слаўскі (3, 349) мяркуе аб экспрэсіўнай дзеяслоўнай суфіксацыі на ‑ьg (як у дзёргаць). Тады да kuljati (гл. куляць 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)