шугале́я, ‑і, ж.
Раней — вялікая лодка з аднаго выдзеўбанага кавалка дрэва (звычайна дубу). Дзяўбаў паляшук Шугалеі, як гора, — Распарваў ён дуб, Дзеўбучы дзень да ночы Чаўны, як вялізныя Ноевы ночвы. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Мяжэніна ’самы гарачы час у сярэдзіне лета’ (Нас.), мяжэнінны ’сабраны ў гэты час’ (там жа), мяжэнный дзянёк ’дзень у летнюю гарачую пару’ (паўн.-усх., КЭС) прымыкаюць да рус. моўнай тэрыторыі (у асноўным паўн. і зах.-рус. — гл. СРНГ, 18, 82–85), дзе меженный, меженный, межёнина звязаны са значэннем ’летні’, ’гарачы летні час, самае лета’. Узыходзяць да мяжа ’сярэдзіна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мярлі́ны, мерлі́ны, мырлы́ны ’першая частка хаўтурнага абраду, калі нябожчык ляжыць у хаце’ (Клім.), ’пахаванне’ (маст., свісл., Сл. ПЗБ), ’хаўтуры, пахаванне і жалобная вячэра па нябожчыку’ (хойн., свісл., Шатал.), ’жалобны дзень’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Да ‑мёрлы < ме́рці (гл.). Утворана ад дзеепрыметніка мьрлъ і суфікса ‑ін‑ы (як і ў іншых назвах традыцыйных свят і абрадаў). Гл. таксама мерлі́ны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надзённы ’актуальны’ (ТСБМ). Паводле Баханькова (Весці АН БССР, 1981, 1, 120), «недакладная калька» са ст.-слав. насущный ’штодзённы’, параўн., аднак, утворанае па той жа мадэлі надобны ’своечасовы, патрэбны’ (< *на дабе, гл. даба, надабе), тады надзённы са спалучэння на дне, гл. дзень. Паводле той жа мадэлі ст.-слав. надневьныи, адзначанае ў Заграфскім евангеллі, якое адпавядае грэч. ἐφήμερο.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Наза́рак ’на наступны год’ (Сцяшк. Сл.). Са спалучэння на (прыназоўнік) і зарак (прыслоўе), аналагічна да назиўтра *на наступны дзень’; другая частка ў сваю чаргу са спалучэння прыназоўніка за і назоўніка рок ’год’, якое ў выніку зліцця аформілася ў адно фанетычнае слова з пераносам націску на першую частку. Падобным чынам утворана і назатакрок ’пазалетась’ (Сцяшк. Сл.), гл. такрок.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падкузьмі́ць ’паставіць у няёмкае становішча, падкусіць’ (ТСБМ, Нас.). Рус. подкузьми́ть ’тс’. Ад уласнага імя Кузьма (параўн. яшчэ рус. объего́рить ’тс’ < Егор). Першапачаткова ’псаваць надзеі, якія былі звязаны з днём Кузьмы’, паколькі дзень св. Кузьмы і Дзям’яна (17 кастрычніка) лічыўся раней тэрмінам заканчэння сельскагаспадарчых пагадненняў (гл. Фасмер, 3, 297; там жа і інш. літ-pa). У бел., мабыць, з рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Тырно́ўка, тырны́вка ‘свята паміж Пакровамі і днём св. Міхаіла’ (Клім.), тэрно́ўка, тарно́ўка ‘свята, дзень Параскевы Сербкай, 14/25 кастрычніка’ (Талстая, Полес.). Назва выводзіцца з імені святой Параскевы Тырнаўскай, балг. св. Петка Търновска ад г. Търново ‘Тырнава (у Балгарыі)’, культ якой зліўся з культам св. Параскевы Сербскай пад агульнай назвай пя́ценка (гл.), падрабязней гл. Талстая, Полес., 558.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
по́сны в разн. знач. по́стный;
п. абе́д — по́стный обе́д;
~ная цяля́ціна — по́стная теля́тина;
п. дзень — по́стный день;
п. твар — по́стная физионо́мия;
○ п. цу́кар — по́стный са́хар
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нахапі́цца сов.
1. наста́ть, наступи́ть (неожиданно);
дзень ~пі́ўся неўзаме́тку — день наста́л (наступи́л) незаме́тно;
2. вскочи́ть, появи́ться;
на лбе ~пі́ўся гуз — на лбу вскочи́ла (появи́лась) ши́шка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нерабо́чы в разн. знач. нерабо́чий;
н. чалаве́к — нерабо́чий челове́к;
н. дзень — нерабо́чий день;
н. час — нерабо́чее вре́мя;
~чая жывёла — нерабо́чий скот;
н. настро́й — нерабо́чее настрое́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)