ацяжэ́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў важкім, цяжэйшым. Кранае рукі ацяжэлы колас, Ледзь чутны шум бяжыць па збажыне. Гаўрусёў.
2. Які стаў нерухомым, вялым; перастаў нармальна дзейнічаць (ад стомы, ап’янення, болю і пад.). Ацяжэлыя ногі блытаюцца, не паспяваюць у хадзе. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́віх, ‑у, м.
1. Зрушэнне касцей з пастаяннага месца ў суставе. Вывіх рукі. // Месца, дзе зрушыліся косці.
2. перан. Разм. Адхіленне ад звычайнага становішча, нормы. Фармалістычныя вывіхі ў творчасці. □ Караць прасцей простага, а вось чалавечыя вывіхі выпраўляць куды складаней. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анты́хрыст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Паводле вучэння хрысціянскай царквы галоўны праціўнік Хрыста. [Пятрусь:] — Залатыя рукі [у сына]! Ды што ж без галавы. Талстога знайшоў, антыхрыста. Адрокся ад царквы святое, ад бога, ад роду, ад бацькоў. Брыль.
2. Разм. Ужываецца як лаянкавае слова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абапе́рці, ‑пру, ‑прэш, ‑прэ; ‑пром, ‑праце; пр. абапёр, ‑перла; зак., каго-што, аб што, на што.
Паставіць, прыставіць, упіраючы ў што‑н., каб надаць чаму‑н. большую ўстойлівасць. Ён лёгка стаіць пры варштаце. Трохі закасаныя рукі абапёр на гэбель. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лу́цце, ‑я, н., зб.
Абл.
1. Маладыя тонкія ліпы. Мой бацька хадзіў у лес рэзаць луцце — трэба было на лапці лыка. Сачанка.
2. Лыка маладых ліп. Шаруе [Ганька] рукі, шыю, вушы. Потым гэтак жа, не шкадуючы сілы, дзярэ ліпавым луццем ногі. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лязо́, ‑а; мн. лёзы, ‑аў; н.
1. Вострая частка рэжучай ці сякучай прылады. Лязо нажа. Лязо касы. □ Вочы Змітрака блішчалі, жылістыя рукі, паабдзіраныя ламаччам, дрыжалі, дакранаючыся да ляза сякеры. Бажко.
2. Разм. Тонкая стальная пласцінка для брыцця з двума завостранымі краямі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нецярпе́нне, ‑я, н.
Недахоп, адсутнасць цярпення (пры чаканні чаго‑н.). Госці гарэлі ад нецярпення, але сядзелі паважна, нічым не выказваючы свайго прагавітага жадання кінуцца ў наступленне. Колас. — Сядай, Пятро, сядай ды хутчэй расказвай, — Лясніцкі ажно цёр ад нецярпення рукі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасне́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
З’есці снеданне; скончыць снедаць. [Юнак:] — Ах, як прыемна, Яўхім, зараз памыць рукі, паснедаць і паспаць. Пестрак. Паснедаўшы, Стафанковічы пачалі збірацца ў млын. Чорны. Я прачнуўся позна, гаспадары кудысьці сышлі, пакінуўшы запіску, як і чым паснедаць. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прышэ́лец, ‑льца, м.
Прышлы, чужы, не тутэйшы чалавек. Тут [у Канадзе] вельмі многа былых прышэльцаў з усходняй Еўропы. Брыль. — Ого, без дакументаў! — мнагазначна сказаў малады, пільна разглядаючы пакрытыя рубцамі з яшчэ не загоенымі ранамі рукі прышэльца. Лупсякоў. Гаспадар падхапіўся, замітусіўся ля прышэльцаў. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіпе́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. сіпець; гукі гэтага дзеяння. Даходзяць толькі гукі — выццё снарадаў, .. сіпенне асколкаў... Мележ. [Ракета] з сіпеннем узвілася ўгору і ярка-белым камяком агню ўпала ў рэчку. Хомчанка. [Кобра] з лёгкім сіпеннем маланкава ўскідваецца на рукі заклінальніка. «ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)