таи́ться

1. (утаивать, скрывать) таі́цца;

она́ таи́тся и ничего́ не расска́зывает яна́ то́іцца і нічо́га не раска́звае;

2. (прятаться, скрываться) таі́цца, хава́цца;

лиса́ таи́тся в норе́ ліса́ то́іцца (хава́ецца) у нары́;

3. (заключаться в себе, не обнаруживаться) таі́цца, хава́цца;

в э́той злове́щей тишине́ таи́лась трево́га у гэ́тай злаве́снай цішыні́ таі́лася (хава́лася) трыво́га.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Няду́га (nieduha) ’хвароба, слабасць’ (Федар., Маш., ТС). Сюды ж няду́жыць ’хварэць’ (Нас.), неду́говаты ’тс’ (Булг.), нэду́гі ’нядужы, слабы’ (беласт., Сл. ПЗБ), няду́жы, неду́жы ’слабы, хваравіты’ (Нас., Сцяшк., Янк. 1, ТС, Сл. ПЗБ), няду́жны, неду́жны ’тс’ (Бяльк., Булг.), укр. неду́га ’хвароба, слабасць’, рус. не́дуга, н́еду́г ’тс’, кашуб. ńedåga ’тс’, чэш., славац. neduh, neduha ’тс’, славен. дыял. nedȏžje ’тс’, макед. недуг ’хвароба; фізічны недахоп’, балг. недъ́г, недъ́га, неду́г, неду́га ’тс’. Суадносяць з чэш., славац. duh ’добрае адчуванне, удача’, кашуб. dåga ’моц, сіла’, ст.-польск. dążyć ’перамагаць’, рус. не в дугу́нічога не разумець’ (Фасмер, 3, 59; Бязлай, 2, 218), што дае падставы, нягледзячы на фармальныя цяжкасці, узвесці да прасл. *dǫgъ ’сіла, моц’; магчыма, тут адбылося змяшэнне асноў *dǫg‑ і *dug‑ (гл. дужы), пра што сведчыць паралелізм формаў з ‑ǫ‑ і ‑u‑ (Слаўскі, 1, 142; Папоўска–Таборска, Szkice z Kaszubszczyzny, Gdańsk, 1987, 24), што, аднак, ставіцца пад сумненне (Трубачоў, Эт. сл., 5, 100)). Паводле Махэка₂, 394, *nedǫgъ < *nedolǫgъ, гл. недалягаць, недалужны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

О́тхлань ’супакаенне душы на тым свеце, чысцец’ (Нас., Багд., Федар. I). Параўн. вотхлань (гл.) ’чысцец’ (Шэйн. 2). Значэнне ’чысцец’ не зусім дакладнае. Федароўскі (1, 221) дае для гэтага слова наступны кантэкст: «У ночы між Усіх святых а Задушным днём, душы змарлые з неба, з пекла, з атлхлані і з чысьца прыходзяць да дому», з якога відаць, што отхлань і чысцец — розныя сферы таго свету. Насуперак Булыку (Запазыч., 232) нічога агульнага з польск. otchłań ’бездань’ не мае. Аб гэтым сведчаць іншыя значэнні гэтага слова і ў першую чаргу ’адпачынак, перапынак’ (Нас.). Параўн. без атхлані ’без перапынку’ (Нас., Яруш.). Не даваць атхлану ’адбывацца бесперапынна’. Звязана па паходжанню з адхлан (гл.) ’адпачынак, перапынак’ (Нас., ТС), ’прахалода, халадок’ (Нас.). Магчыма, што ў ТС (3, 290) прадстаўлена таксама гэта другое значэнне: не даваць атхлану ’не даваць прахалоды’. Параўн. адзіны кантэкст: «Дождж не дае нам атхлану». Тады ўся гэта група слоў да *ад‑халод‑нь/*ад‑халод‑н. Параўн. халонна ’холадна’, халонны ’халодны’ (Бяльк., 470), гл. халонуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́йка ’сяброўка, таварышка’ (Бяльк., ПСл, Мат. Гом.), ’сяброўка (у звароце)’ (брагін., З нар. сл.; Нар. словатв.), ’сяброўка, якой давяраюць патаемныя думкі’ (Нар. Гом.), ’сардэчная сяброўка’ (слуц., маг., Стан.), ’зварот да жанчыны, пераважна да дзяўчыны’ (Ян., Растарг.), ’даверлівы зварот да дзяўчыны, жанчыны аднаго ўзросту’ (ТС), памяншальныя та́енька, та́ечка ’тс’ (Кос., ТС), та́ічка ’сяброўка’ (Мат. Маг.), ’таварышка, кума’ (Бяльк.), та́ечка ’даражэнькая, мілая, сяброўка, дзяўчынка’ (Растарг.), ’сяброўка, прыяцелька, паверніца тайн’ (Ласт.), сюды ж тэ́йка ’сяброўка, таварышка’ (калінк., Мат. Гом.). Параўн. укр. палес. та́я ’абазнаная ў шмат якіх тайнах жанчына; сяброўка-суседка’. Няясна; у народнай свядомасці звязваецца з таіць, тайна (гл.), параўн. не мажэ таіцца да й кажэ (Сержп.), та́йнік, тайка ’той, перад кім няма сакрэту, нічога тайнага’ (Ласт.). Аднак, відаць, не можа разглядацца асобна ад серб.-харв. tȃjka, tájko, tȃjko ’татка’, балг. тайко, те́йко ’татулька’, н.-луж. tejka ’бабуля’ і асабліва балг. дыял. а́йкъ ’сяброўка з маладых гадоў’: с нейъ бе́хме а́йки (БД, 5, 107), што належаць да т. зв. дзіцячых слоў гукапераймальнага паходжання, параўн. Шустар-Шэўц, 1502.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рабі́ць, раблю́, ро́біш, ро́біць; незак.

1. што. Займацца чым-н., праяўляць якую-н. дзейнасць, паступаць якім-н. чынам.

Ён нічога не робіць.

Р. усё па-свойму.

Думай з вечара, а рабі з рання (прыказка).

2. што. Вырабляць, майстраваць.

Р. мэблю Р. марожанае.

3. Працаваць дзе-н., кім-н.

Р. на заводзе.

Р. закройшчыкам у атэлье.

Р. аграномам.

4. што. У спалучэнні з назоўнікамі, якія абазначаюць від заняткаў, работы, ужыв. ў знач.: выконваць.

Р. урокі.

Р. зарадку.

5. што. У спалучэнні з назоўнікам выражае дзеянне паводле знач. гэтага назоўніка.

Р. памылкі (памыляцца). Р. назіранне (назіраць).

6. што каму. Аказваць, прычыняць што-н. каму-н.

Р. дабро людзям.

7. каго-што з каго-чаго. Ператвараць у каго-, што-н., выконваючы якія-н. дзеянні.

Р. з хлопца камедыянта.

8. каго (што) кім-чым або якім. Прыводзіць у які-н. стан, надаваць каму-, чаму-н. які-н. выгляд.

Р. чалавека шчаслівым.

9. што. Утвараць сабой.

Рака рабіла круты паварот.

|| зак. зрабі́ць, зраблю́, зро́біш, зро́біць; зро́блены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ссу́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Зрушыцца з месца, перамясціцца, спусціцца куды‑н. Ваня неахвотна ссунуўся з куфра, папаў нагамі ў галёшы, пашлёпаў. Карпюк. На досвітку ссунуўся [Даніла] з печы, пачаў хадзіць з кута ў кут па хаце. Кулакоўскі. [Сяргей Карага] ціхенька ссунуўся з мяжы ў разору. Колас. Нічога не гаворачы, Сымон закруціўся ў світку і па сыпкім снезе з ехаў пад мост, Амяллян следам пусціў пілу і ссунуўся сам. Грахоўскі. // Сунучыся, з’ехаць набок. Калоды ссунуліся на адзін бок, і сані збілі з ног Данілу. Пальчэўскі. // Ідучы, едучы, трапіць куды‑н. Ідзеш, ідзеш па вуліцы і раптам ссунешся ў яр. Лужанін. Адна машына ссунулася колам у кювет, стаяла нахіліўшыся. Мележ.

2. Сунучыся, упасці адкуль‑н., з чаго‑н. Чарапіца з хрыбта страхі, відаць, ад выбуху, ссунулася. Алешка.

3. Рухаючыся, наблізіцца. Дзеці ссунуліся цясней адзін да другога. // Насупіцца, нахмурыцца (пра бровы). Але вось за акном з’явіліся руіны — сляды нядаўняй вайны, і твар таты спахмурнеў, сурова ссунуліся бровы. Бяганская.

4. Расслабіўшыся, з’ехаць, спаўзці ўніз, набок. Капюшон плашча ў вартавога ссунуўся з галавы, і Нова з радасцю пазнаў салдата Азёрнага. Хомчанка. Хустка яе ссунулася на вочы, і Арына нічога не бачыла, акрамя ступы і жоўтых у ёй кіяхоў. Ракітны. Вінты з раненай рукі ссунуліся ўніз,.. [Зыгмунт Асядовіч] гэтага не заўважыў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цана́, ы́; мн. цэ́ны, цэн; ж.

1. Грашовае вырашэнне вартасці тавару. Базарная цана. Дзяржаўная цана. Нарыхтоўчая цана. Закупачная цана. □ Каржакевіч спусціў цану на чатыры пуды. Крапіва. Конь старэе — у цане танее, вол старэе — цану набірае. Прыказка. // Грашовая плата за якую‑н. работу, паслугу. У невялікай вёсцы лясной Пастух цану загінае вясной. Кусянкоў.

2. цано́й чаго. Ужываецца ў значэнні: страціўшы што‑н., ахвяраваўшы чым‑н., перажыўжы што‑н. Клінцэвіч вырашыў: нават цаной уласнага жыцця адпомсціць гаду. Машара.

•••

Адпускная цана — цана, якая ўстанаўліваецца пры продажы прадукцыі.

Стратная цана — цана ніжэй сабекошту.

Цана вытворчасці — у капіталістычным грамадстве — ператвораная форма вартасці тавару, роўная суме выдаткаў і сярэдняму прыбытку.

Ведаць цану гл. ведаць.

Грош цана (у базарны дзень) каму-чаму — не мае ніякай каштоўнасці, нічога не варты, ні на што не прыгодны.

Дарагой цаной — затраціўшы вялікія сілы, намаганні, панёсшы вялікія ахвяры (дасягнуць чаго‑н., зрабіць што‑н.).

Загнуць (заламаць, загарадзіць) цану гл. загнуць.

Любой (якою б ні было) цаной — любымі сродкамі, шляхамі, не шкадуючы нічога (дасягнуць чаго‑н., зрабіць што‑н.). Туды, на той бок пералезці, Пра ўсё даведацца на месцы, Якою б ні было цаной! Колас.

Набіць (нагнаць) сабе цану гл. набіць.

Нагнаць (набіць) цану гл. нагнаць.

Не стаяць за цану гл. стаяць.

Траціць цану гл. траціць.

У цане — дорага каштуе; высока цэніцца.

Цаны няма каму-чаму гл. няма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адчува́нне, ‑я, н.

Спец.

1. Псіхічны працэс успрымання асобных уласцівасцей прадметаў і з’яў аб’ектыўнага свету пры іх непасрэдным уздзеянні на органы пачуцця. Адчуванне ёсць вобраз матэрыі, якая рухацца. Інакш, як праз адчуванні, мы ні аб якіх формах рэчыва і ні аб якіх формах руху нічога даведацца не можам; адчуванні вызываюцца дзеяннем рухаючайся матэрыі нашы органы пачуццяў. Ленін.

2. Перажыванне, уражанне, прадчуванне. З адчуваннем непапраўнага няшчасця.. стары падводзіў эшалон да станцыі. Мележ. Марына Паўлаўна праз цэлы дзень жыла ў ружовым чадзе новага адчування. Зарэцкі. // Успрыманне свядомасцю, разуменне; пазнаванне. Паэтычнае адчуванне свету. Адчуеш не рэчаіснасць.

3. Самаадчуванне, стан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замяша́цца 1, ‑аецца; зак.

Ператварыцца ў вязкую масу ў выніку замешвання ​2. Бетон добра замяшаўся.

замяша́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Далучыцца да каго‑, чаго‑н.; загубіцца сярод мноства людзей, прадметаў. У грамадку дзяцей замяшаўся і Хведарка. Гартны.

2. у чым. Ублытацца ў небяспечную ці непрыемную справу. Усе сяляне нічога не рабілі, сядзелі збоку ад падзей, каб нікуды ім не ўлезці, каб ні ў чым не замяшацца. Гарэцкі.

3. Збянтэжыцца, разгубіцца. Анэтка трохі замяшалася і пачырванела: яна дагадалася, што дзядзька Лапко пранік у яе сардэчную тайну. Колас. Зелянюк .. злёгку замяшаўся, але сваё замяшанне досыць удала хаваў пад маскай вясёлага бадзёрага ажыўлення. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрыто́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца ў непрытомнасці. Бацька цяслярыў у пана, і там яго прыбіла каля зруба дзеравякай. Так і памёр — непрытомны. Брыль.

2. (звычайна ў параўнанні). Які знаходзіцца ў стане душэўнага ўзрушэння; узбуджаны. Мікола ўсхапіўся з пасцелі, як непрытомны. Ён нічога не помніў. Колас. Настуля, нібы непрытомная, абхапіла Язэпа за шыю і пачала цалаваць. Чарот. // Які знаходзіцца ў стане атупення, абыякавасці. [Саша] ішла, як непрытомная, абыякавая ў гэты час да ўсяго, што рабілася навокал, ішла, як асуджаная на смерць. Шамякін. // Уласцівы такому чалавеку. Раіса глядзела на.. [Ірыну Аркадзеўну] непрытомным позіркам і ківала галавой. Шамякін. Непрытомнымі вачыма ўтаропіўся [Пракоп] у сілуэты. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)