цана́, ‑ы́; мн. цэ́ны, цэн; ж.
1. Грашовае вырашэнне вартасці тавару. Базарная цана. Дзяржаўная цана. Нарыхтоўчая цана. Закупачная цана. ▪ Каржакевіч спусціў цану на чатыры пуды. Крапіва. Конь старэе — у цане танее, вол старэе — цану набірае. Прыказка. // Грашовая плата за якую‑н. работу, паслугу. У невялікай вёсцы лясной Пастух цану загінае вясной. Кусянкоў.
2. цано́й чаго. Ужываецца ў значэнні: страціўшы што‑н., ахвяраваўшы чым‑н., перажыўжы што‑н. Клінцэвіч вырашыў: нават цаной уласнага жыцця адпомсціць гаду. Машара.
•••
Адпускная цана — цана, якая ўстанаўліваецца пры продажы прадукцыі.
Стратная цана — цана ніжэй сабекошту.
Цана вытворчасці — у капіталістычным грамадстве — ператвораная форма вартасці тавару, роўная суме выдаткаў і сярэдняму прыбытку.
Ведаць цану гл. ведаць.
Грош цана (у базарны дзень) каму-чаму — не мае ніякай каштоўнасці, нічога не варты, ні на што не прыгодны.
Дарагой цаной — затраціўшы вялікія сілы, намаганні, панёсшы вялікія ахвяры (дасягнуць чаго‑н., зрабіць што‑н.).
Загнуць (заламаць, загарадзіць) цану гл. загнуць.
Любой (якою б ні было) цаной — любымі сродкамі, шляхамі, не шкадуючы нічога (дасягнуць чаго‑н., зрабіць што‑н.). Туды, на той бок пералезці, Пра ўсё даведацца на месцы, Якою б ні было цаной! Колас.
Набіць (нагнаць) сабе цану гл. набіць.
Нагнаць (набіць) цану гл. нагнаць.
Не стаяць за цану гл. стаяць.
Траціць цану гл. траціць.
У цане — дорага каштуе; высока цэніцца.
Цаны няма каму-чаму гл. няма.