Пукш ’выклічнік, што перадае гук, калі нешта раптоўна дамасціў, рвецца, б’ецца’ (полац., Нар. лекс.). Запазычана з гукапераймальнага літ. pūkš!, параўн. папярэдняе слова; паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 126), пра гэта сведчыць характэрнае для літоўскіх выклічнікаў спалучэнне ‑kš(t)‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таратэ́нты ’розныя асабістыя, уласныя справы’ (Нас.). Відаць, эўфемізм, аформлены экспрэсіўным суф. ‑энты на польскі лад, зыходнае, магчыма, *таратуты ад гукапераймання, параўн. укр. тарату́та ’выклічнік, што перадае стук пры таўчэнні ў ступе’, параўн. ЕСУМ, 5, 521. Параўн. таксама тарэмтанды, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віст ’карцёжная гульня’ (БРС, КТС), укр. віст, руск. вист, польск. wist і г. д. Запазычана праз рускую ці польскую мову з англ. whist ’карцёжная гульня’ < whist ’тсс!..’ — гукапераймальны выклічнік, які ўжывалі ў час гульні для падтрымання цішыні (Шанскі, 1, В, 107).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тыкоць ‘тыц’ (ТС). Выклічнік для перадачы аднакратнага дзеяння ад ты́каць (гл.); канец слова можа ўзыходзіць да інфінітыўнага суфікса або да ўзмацняльнай часціцы ‑ць (< прасл. *tʼь), параўн. польск. ‑ć: tobieć dam, чэш. ‑ť: toť ‘тут’, ‘нядаўна, надоечы’ (ESSJ SG, 1, 329).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бэ́нцнуць ’ударыць рэзка, з сілай’ (Касп., Сцяц.), ’выцяць’ (Сцяшк. МГ), бэнц! ’выклічнік, які выражае хуткае падзенне або ўдар з гукам’ (Нас., Бяльк.); гук ад пляску, калі выцяць па мяккай рэчы’ (КЭС, лаг.). З польск. bęcną́ć, bęc (гукапераймальнае ўтварэнне, гл. Слаўскі, 1, 31).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарадэ́іць ’ляскатаць трашчоткай’ (Др.-Падб.), ’весці пустыя размовы, гаварыць шмат, не да месца’ (мёрск., Нар. лекс.; мсцісл., Нар. ск.); сюды ж тарадэ́й, тарадэ́я ’балбатун, балбатуха’ (Чал.). Параўн. польск. дыял. taradaj ’балбатун, пустабрэх’. Гукапераймальнае, у аснове выклічнік *тарада або *тарата, гл. тарадахаць, тараторыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пі — пра падачу машынай гуку (мсцісл., Нар. лекс.), пібіп! — аўтамабіль дае сігнал (полац., Нар. лекс.). Новыя гукапераймальныя словы. На паўднёваславянскай тэрыторыі выклічнік pi, pi‑ звязаны з падзываннем свойскай птушкі, гукаперайманнем птушыных галасоў і ўваходзіць у назвы некаторых птушак (гл. Скок, 2, 659; Бязлай, 3, 38).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тух — выклічнік, што перадае глухі стук, удар, стрэл: се́рца тух, тух, як ня выскачыць (мсцісл., Нар. лекс.). Гукаперайманне. Сюды ж ту́хаць ‘стукаць нагамі пры хадзьбе’ (Варл.), ту́хкаць ‘цяжка, гулка тупаць, бегучы ці ходзячы’ (Нар. Гом., Янк. 3.), тухаце́ць ‘неспакойна біцца (пра сэрца)’ (чэрв., Гіл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іш выклічнік ’бач’ (Бяльк.). З рус. ишь (першая фіксацыя ў Слоўніку Даля 1863 г.), якое ўзыходзіць да вишь — вынік скарачэння з видишь ці, што менш верагодна, са ст.-рус. формы загаднага ладу вижь. Гл. Праабражэнскі, 1, 277; Фасмер, 2, 146; Шанскі, 2, I, 140.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Го́паць ’гопаць’ (БРС, Шат.). Ад выклічніка гоп! Параўн. і рус. гоп!, укр. гоп! Мяркуюць, што выклічнік — магчымае запазычанне (як і польск. hop) з ням. hopp! (так Брукнер, 172; Фасмер, 1, 438). Слаўскі (1, 428) лічыць, што гэта ўсё самастойныя выклічнікавыя ўтварэнні. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Г, 129.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)